дэзабілье́

(фр. déshabillé)

1) лёгкае дамашняе адзенне (пераважна жаночае), якое звычайна не надзяваюць пры чужых людзях;

2) становішча, калі чалавека засталі не зусім апранутым.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жарт

(польск. żart, ад с.-в.-ням. schërz)

1) востры дасціпны выраз;

не на жарт — вельмі сур’ёзна;

2) невялікая камічная п’еса, звычайна бытавога характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маке́т

(фр. maquette, ад іт. macchietta)

1) узор чаго-н. звычайна ў паменшаным выглядзе, мадэль (напр. м. будынка);

2) пробны экзэмпляр кнігі, часопіса, газеты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арпе́джыо

(іт. arpeggio)

муз. спосаб выканання акордаў, пры якім тоны, што іх складаюць, бяруцца не адначасова, а па чарзе, звычайна ад ніжняга да верхняга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шарж

(фр. charge)

сатырычная ці гумарыстычная выява (звычайна партрэт), у якой пры захаванні знешняга падабенства зменены і падкрэслены найбольш характэрныя рысы мадэлі; разнавіднасць карыкатуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспатрыя́цыя

(с.-лац. expatriatio, ад лац. ex = з + patria = радзіма)

добраахвотнае або прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, звязанае звычайна з пазбаўленнем грамадзянства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэрме́дыя, ‑і, ж.

1. Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якія выконваюцца паміж актамі драматычнага або опернага твора. Інтэрмедыі беларускага школьнага тэатра 17–18 стст.

2. Тое, што і інтэрлюдыя.

[Ад лац. intermedio — прамежкавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́дзечка, ‑і; Р мн. ‑чак; м.

Ласк. да дзядзька (звычайна пры звароце). — А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! Колас. — Вы, дзядзечка, шапку забыліся, наце! — Яму празвінеў галасок хлапчаняці. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

Жалезная скрынка (звычайна ўстаўленая ў пліту), у якой гатуюць ежу з дапамогай нагрэтага паветра. У духоўцы .. пяклося прыгатаванае па ўсіх правілах пячэнне. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Стол на колцах для перавозкі хворых у бальніцы. Апоўначы Валю ўзялі ў аперацыйную. Яе не павялі, як звычайна, а паклалі на каталку. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)