ФАРВА́ТЭР (галанд. vaarwater ад varen рухацца, плаваць + water вада),

бяспечны ў навігацыйных адносінах праход па воднай прасторы (рацэ, возеры, моры, праліве і інш.) з дастатковымі глыбінямі і адсутнасцю перашкод для суднаходства. На рэках супадае з лініяй найб. глыбінь. Ф. звычайна абазначаюць бакенамі, буямі, створнымі знакамі і інш.

т. 16, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)