Ле́мзіна ’доўгая тонкая галіна без лісцяў, дубец’ (карэліц., Янк. Мат.). Да лемег (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люга́шка ’жаба’ (Бяльк., Касп., Нас. Доп., Яруш.; кругл., Мат. Маг.). Да лягу́ха (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́льчуг ’ялец, Leuciscus leuciscus’ (хойн., Мат. Гом.). З ⁺яльчуг, якое з яле́ц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярна́цца ’вяртацца’ (петрык., Мат. Гом.), ‑рт‑ змянілася на ‑рн‑, відаць, пад уплывам вярну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясёлкі мн. ’дзіцячы сад’ (брагін., Мат. Гом.) — відазмененае ясёлкі < яслі з прыстаўным в‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віро́тны ’падобны’ (мазыр., Мат. Гом.), ваўк. веро́тны ’сапраўдны’ (Арх. Федар.). Да вяру́тны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наку́тнік ’набожнік, рушнік, які вешаюць на абразы’ (Мат. Гом.). Да кут ’вугал, покуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Налашчы́ць ’адбяліць (пражу)’ (Мат. Гом.), налосціцца ’наглянцавацца, зашмальцавацца’ (ТС). Да лоск ’бляск, глянец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кся ’некалькі дзён назад’ (карэл., Янк. Мат.). З *не‑як‑ся, гл. неяк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́ўды, ноўда ’часам, выпадкам’ (Бяльк., Мат. Маг.), ноўдыможа, магчыма’ (Яўс.). Гл. нойды.