вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Столін—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад Століна, 231 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Гарынь. 1480 ж., 507 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Каля вёскі радовішча тугаплаўкіх глін Глінка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́РДНЕР (Gairdner),
возера на Пд Аўстраліі, бяссцёкавае, мелкаводнае, салёнае. Размешчана на ПнЗ ад зал. Спенсер, на выш.каля 100 м сярод паўпустыннай раўніны з дзюнным рэльефам з чырвоных пяскоў. Пл.каля 4,7 тыс.км². У сухі перыяд года перасыхае і ўяўляе сабой упадзіну з плоскім дном, укрытым вязкім глеем і саляной коркай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАЯ,
вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каляр. Дабранка, каля аўтадарогі Магілёў—Княжыцы—Горкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на Пд ад Горак, 77 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 447 ж., 148 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗУС, Эзус,
у кельцкай міфалогіі гал. бажаство. Уяўлялі яго барадатым каля дрэва з серпападобнай сякерай у руцэ. Яму прыносілі ахвяры і вешалі іх на дрэве. З дрэвам Е. асацыіравалі быка, які нясе на сабе трох журавоў. Выявы Е. вядомы на гала-рымскіх рэльефах алтароў Парыжа і Трыра.
Бог Езускаля свяшчэннага дрэва. Галарымскі барэльеф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТЫ́ РОГ,
1) бухта каляеўрап. берага праліва Басфор. Даўж. 12,2 км, шыр. 91—122 м, глыб. да 47 м. На берагах г. Стамбул (Турцыя).
2) Бухта ў заліве Пятра Вялікага (Японскае м.). Даўж. 7 км. Шыр.каля ўвахода больш за 2 км. Глыб. 20—30 м. На берагах горад і порт Уладзівасток (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́ССЕ,
вёска ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каляр. Сож. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Чачэрск, 72 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 495 ж., 219 двароў (1997). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі паселішчы эпохі неаліту і бронз. веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІНО́ЙСКІ ВО́ДНЫ ШЛЯХ (Illinois Waterway),
каналізаваны водны шлях у ЗША (штат Ілінойс), які злучае сістэму Вялікіх Азёр з р. Місісіпі. Пачынаецца каляг. Чыкага з воз. Мічыган, праходзіць па Чыкагскім канале, рэках Дэс-Плейнс, Ілінойс, канчаецца каляг. Графтан на р. Місісіпі. Адкрыты ў 1933. Даўж. 526 км, глыб. 3,7—5,7 м; 7 шлюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МАТРА (Imatra),
вадаскат у Фінляндыі, на р. Вуокса, за 7 км ад яе вытоку з воз. Сайма, у месцы прарыву праз граду Салпаўселькя. Выш. падзення 18,4 м (на працягу 1,5 км), шыр. 25—50 м. Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Большая ч. вады ідзе на жыўленне ГЭСкаляг. Іматра. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІНЕ́РЫ,
сяляне-паўстанцы, узброеныя вертыкальна асаджанымі косамі. Назва замацавалася за сялянамі-добраахвотнікамі з першых паўстанцкіх атрадаў (батальёнаў) паўстання 1794. К. ўдзельнічалі ў бітвах каляв. Паляны, Ліпнішкі, Солы, Крупчыцы і інш. Яны складалі каля ⅓ агульнай колькасці паўстанцкіх атрадаў. К. называлі і ўзброеных косамі ўдзельнікаў паўстанняў 1830—31 і 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́РА,
бязводная ўпадзіна на Пн Афрыкі, у Лівійскай пустыні, у Егіпце. Пл.каля 20 тыс.км². На З і Пн абмежавана вапняковымі абрывамі выш. да 100 м. Каля абрываў самыя нізкія ўчасткі дна ўпадзіны (133 м ніжэй узр. м.), занятыя саланчакамі. На У і Пд дно паступова павышаецца, з’яўляюцца гліністыя раўніны і градавыя пяскі.