1. Дабіцца перамогі ў барацьбе. Пераадолець ворага.
2. Справіцца з якімі‑н. цяжкасцямі, перашкодамі. Пераадолець адставанне. Пераадолець перавал. □ — Цяжкавата Міхасю даецца тэхніка, але ж .. ён усё пераадолее і свайго даб’ецца.Кулакоўскі.Магутная машына звярнула з дарогі, упэўнена пераадолела канаву і рушыла проста на нас.Шыловіч.// Асіліць (дыстанцыю, адлегласць і пад.). І Міцьку здаецца, штотак яны і да вечара не пераадолеюць тых дзесяць кіламетраў, што аддзяляюць яго ад калгаса.Лупсякоў.
3.перан. Перасіліць, перамагчы ў сабе якія‑н. пачуцці, жаданні і пад. Пераадолець страх. Пераадолець знямогу. □ [Мацвей:] — Я і сам гэта, Андрэй, ведаю, а вот пераадолець сябе — не магу.Лобан.
4. Атрымаць перавагу, узяць верх. Пачуццё абавязку пераадолела страх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.
Разм.
1.што і без дап. Пражыць нейкім чынам, перачакаць нейкі час, да якой‑н. пары. Перабыць ноч у знаёмых. □ [Шашура] перабыў зіму, а ўвесну з сваімі памочнікамі.. са зброяй накіраваўся ў лес.Мележ.Да раніцы студэнтам дазволілі перабыць у вагонах.Карпаў.Не ўрадзіў мак — перабудзем і так.Прыказка.
2. Пабываць у розны час у каго‑н., дзе‑н., наведаць каго‑, што‑н. — пра ўсіх, многіх. Бадай што ўсе перабылі ў нас, не зайшла толькі Аксеня.Лупсякоў.Такія госці тут не ў навіну: іх перабыло ўжо немаведама колькі.Новікаў.// Пабываць у каго‑н. у руках, трапіць пад чыё‑н. падпарадкаванне ў розны час. Шмат у яго [Максімавых] руках перабыло трохрадак.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Разбіць, раз’яднаць што‑н., змацаванае коўкай. Эх, каб так раскаваў Петлі ўсе ў ланцугу, — Я б усім паказаў, Як быць вольным магу!Купала.
2. Вызваліць ад кайданоў. Раскаваць рукі. □ — Раскаваць, — сказаў шпік. Таварыша Васіля раскавалі.Пестрак.
3. Вызваліць ад падкоў.
4.перан. Вызваліць ад акоў (у 2 знач.), зрабіць вольным, даць магчымасць поўнасцю праявіцца. Раскаваць ініцыятыву мас. □ [Рэвалюцыя] раскавала сілу народную і ўскалыхнула Беларусь.Перкін.І сябе не пазнаеш самога, Быццам радасць цябе раскавала.Чарнышэвіч.Тытаны творчага духу Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла Буанароці, Рафаэль Санці, Тыцыян, Караваджа паланілі магутнай выяўленчай сілай мастацкага генія, гарманічным увасабленнем сваёй бурлівай эпохі, што раскавала чалавечы розум, сэрца для вялікіх спраў, творчых пошукаў.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скон, ‑у, м.
Тое, што і скананне. Адна птушка страпянулася, пачала біцца, відаць, была недастрэленая, і паспрабавала ўзляцець перад скопам.Лужанін.Нечувана ж нідзе, каб праваслаўнага чалавека ў час яго скону спавядаў ксёндз.Сабаленка.// Апошні момант чаго‑н., што адбываецца ў часе. І вось ужо чэрвень на сконе, а адпачынку не відаць.Лобан.Сцямнела неяк адразу, толькі там, дзе на сконе дня было паказалася сонца, дрыжаў акравак барвовага неба.Пташнікаў.
•••
Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) — да (самай) смерці, да апошніх дзён жыцця. Думалася Платону, штотак ужо і будзе. Да самага скону.Ракітны.[Лаўрэн] да скону будзе несці .. [сваё каханне] чыстым і запаветным.Вітка.Стаў родным і будзе да скону гадоў мне І воблік яе [Вільні] незабыўны і колер.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́піцца, ‑піцца; зак.
Разм. Сабрацца кучай, масай. Скупіліся хмары над лесам.// Сабрацца разам, збіцца ў кучу, стоўпіцца. Павел.. прысеў і грэе рукі над полымем. Усе скупіліся каля яго.Пестрак.Навокал прыбранага ад посуду стала скупіліся госці.Чыгрынаў.
скупі́цца, ‑плю́ся, ‑пі́шся, ‑пі́цца; незак., нашто, зінф. і без дап.
Неахвотна расходаваць, даваць іншым што‑н.; быць празмерна ашчадным. Скупіцца на пачастунак. □ Зайкін скупіўся аплаціць працадні так, як гэта нават дазваляла калгасная капейка.Дуброўскі.Як ні скупіўся [Арцём], як ні шкадаваў, а кожны раз купіць сынку то абаранак, то пернічак.Бядуля.//(звычайназадмоўем). Быць шчодрым на што‑н. Не скупіўся [Галавач] некага пахваліць, нечаму парадавацца.Скрыган.Ванда Адамаўна, у процілегласць мужу, ніколі не скупілася на словы.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.
1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.
2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.
3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.
4.Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы.Багдановіч.
5.Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.
6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.
7.Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой.Шамякін.У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
1.каго. Вельмі моцна ўсхваляваць; устрывожыць. Максіму шмат разоў пісалі пра гераічную смерць бацькі, але напамінак маці неяк асабліва ўзрушыў яго.Шамякін.Над .. балотам аж стогнуць канюхі. .. Узрушыў іх нехта, носяцца, выпрастаўшы крылы.Пташнікаў.Хто ж такі Мартын Рыль, чый арышт узрушыў новага войта?Колас.Песня з-за сцяны ўзрушыла мяне, давяла да нейкай унікальнай хваробы, якую ніякі доктар не адгадае і не вылечыць.Дуброўскі.
2.што. Разм. Узрыхліць, узварушыць паверхню чаго‑н. Узрушыць зямлю па градах. Вецер узрушыў гладзь возера.//перан. Пазбавіць устойлівасці, трываласці; пахіснуць. Хіба не магло так здарыцца, што сярод .. [бальшавікоў] убачылі б мы і Пуліхава, калі б толькі да дзён, што ўзрушылі свет, яму выпала дажыць!..Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Sub nive quod tegitur, dum nix perit, invenietur
Калі растае снег, тое, што пад снегам, выяўляецца.
Когда тает снег, то, что под снегом, обнаруживается.
бел. Колькі вяровачку га віць, а ўсё ж кончыку быць. Няма нічога тайнага, каб не стала яўным.
рус. Весна всё покажет. Нет ничего тайного, что не стало бы явным. Как ни хорони концы, а выйдут наружу. Сколько верёвочку ни вить, а концу быть. Сколько вору ни воровать, а кнута не миновать. До поры кувшин воду носит.
фр. Tant va la cruche à l’eau, qu’à la fin elle se casse (Столько ходит кувшин по воду, что в конце концов разбивается).
англ. Truth lies at the bottom of the well (Истина на дне колодца). Truth filters through stone (Правда просачивается сквозь камень).
нем. Der Krug geht so lange zu Wasser, bis er zerbricht (Кружка так долго ходит по воду, пока не разобьётся).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
fügen
1.vt звя́зваць; прыганя́ць; злуча́ць
2.~, sich
1) здара́цца; атрымо́ўвацца
2) (in A) скара́цца (чаму-н.), станаві́цца пако́рлівым, падпарадко́ўвацца
3) падыхо́дзіць (да чаго-н.);
es kann sich ~, dass… мо́жа зда́рыцца, што…;
sich ineinánder ~ увахо́дзіць адно́ ў друго́е;
die Úmstände ~ sich soтак скла́дваюцца акалі́чнасці;
wie es sich fügt у зале́жнасці ад абста́він
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Калуны́ ’буякі, ягады расліны Vaccinium uliginosum’ (маст., Сцяшк., Сл.). Не выключана, што назва адносіцца і ўласна да расліны, аднак у этымалагічным плане гэта не так істотна. Рус.валаг.колун і колунь, расліны роду Cirsium, сувязь з колоть, паколькі расліны калючыя, тут відавочная. Больш праблематычнай з’яўляецца такая сувязь для рус.наўг.колун ’расліна вежавіца, Turritis glabra’, HKan з’яўляецца лекавай, што патрабуе іншай матывацыі і для бел. лексемы. У апісанні расліны Vaccinium uliginosum як быццам няма даных, якія б дазволілі звязаць калуны і калоць. Ягады не калючыя, таму назву тыпу тураў.колюк тут, відаць, бачыць нельга. У суседніх мовах назвы для Vaccinium з такой семантыкай у »ям. невядомыя. Што датычыць лекавых уласцівасцей расліны (як балг.колика ’расліна Kuphorbia’, колики ’расліна Helianthus), назвы празрыстыя, паколькі расліны лечаць колікі, то сапраўды ягады буякоў дапамагаюць пры энтэракалітах. З моўнага пункту погляду гэту версію давесці не вельмі лёгка, паколькі неабходна дапускаць існаванне слова калуны ’колікі, калаццё’ і далей сапраўднасць мадэлі назва хваробы — назва расліны (тыпу рус.прострел) у канкрэтным рэгіёне. Яшчэ адно магчымае рашэнне падказвае вядомая мадэль, калі расліна атрымоўвас назву на месцы, дзе расце. Лапак і тут няма надзейных доказаў таго, штокалунамі маглі назваць купіны, хаця тэарэтычна гэта цалкам магчыма. У такім выпадку назва магла быць утворана як багон. багун і да т. п. Можна меркаваць яшчэ і аб сувязі з кал ’балота, гразь’, аднак параўн. словаўтварэнне.