Апа́рына (БРС), апа́ра ’крынічнае акно’ (лід., Яшк.). Укр. опар ’палонка’, ’акно ў балоце’, ’падталы снег’. Дзеяслоў апарыць ’падвергнуць уздзеянню пары’, вядомы ў слав. мовах, дае шэраг вытворных са значэннем месца: ’месца апёку’, ’выгарэлае месца ў лесе’ і г. д. Відаць, апарына — адзін з такіх вытворных назоўнікаў; уздзеянне пары, магчыма, меркавалася ў сувязі з тым, што над апарынай у халоднае надвор’е відаць пара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́ня ’дыня’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах: рус. ды́ня, укр. ди́ня, польск. dynia, чэш. dýně, серб.-харв. ди̏ња і г. д. Паходжанне слова не вельмі яснае. Ёсць версія аб сувязі з дзеясловам дуць (першаснае значэнне ’надутая’). Іншыя думаюць аб запазычанні з розных моў, што таксама не вельмі надзейна (дакладнага прататыпа няма). Агляд шматлікіх версій гл. у Фасмера, 1, 559.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Згры́жа, згри́жа ’штодзённая лаянка’ (Нас.). Укр. згри́жа, згриза́ ’душэўная мука’ (Жэлях.). Параўн. укр. згризота (= гризота) ’душэўная му́ка’, польск. zgryz, zgryzoty ’клопат, засмучэнне’, славац. zhryz ’сварка’. Параўн. грыжа (гл.) і балг. грижа ’клопат’. Ад дзеяслова з‑грыз‑ці (гл. грызці) з суфіксам ‑j‑a (як грыжа ад грызці) і пераходам значэння балг. тыпу, аднак з захаваннем семантычнай сувязі з дзеясловам грызціся ’лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скандры́чыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), таксама сканды́чыць ‘звесці са свету, замарыць’, сканды́чыцца ‘кончыць жыццё ў муках’ (Нас.). Рус. смаг., бранск скандры́читься ‘акалець (памерці)’; параўн. таксама рус. пск., цвяр. кандрычить ‘біць’, смаг. ‘здзекавацца, мучыць’ (гл. кандрычка). Фасмер (3, 632) ставіць пытанне аб магчымай сувязі з кондрашка ‘апаплексічны ўдар’, якое, відаць, па прычыне табу ад уласнага імя Кондратий (Фасмер, 2, 310).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕ́ЙНА,
вёска ў Беларусі, у Магілёўскім р-не. Цэнтр сельсавета і аграгандлёвай фірмы «Вейна». За 10 км на ПдУ ад г. Магілёў, 13 км ад чыг. ст. Магілёў-1. 1544 ж., 555 двароў (1996). Фабрыка па вытв-сці напітку пепсі-кола «Вейнаўская крыніца». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Вейнаўская Пакроўская царква.
т. 4, с. 61
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАРЫ́ТА,
вёска ў Беларусі, у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Рыта. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пн ад г. Маларыта, 30 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Пажэжын, на аўтадарозе Ковель—Брэст. 396 ж., 150 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
т. 4, с. 68
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАСНІ́ЦА,
вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдЗ ад г. Жыткавічы, 271 км ад Гомеля, 7 км ад прыстані Тураў, на шашы Давыд-Гарадок—Тураў. 1300 ж., 487 двароў (1995). Станцыя перапампоўвання нафты на нафтаправодзе «Дружба». Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 4, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на З ад Пінска, 155 км ад Брэста, 9 км ад чыг. ст. Малоткавічы, на аўтадарозе Гомель—Брэст. 738 ж., 309 двароў (1995). Сярэдняя школа, Палац культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом адвентыстаў 7-га дня. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1878).
т. 3, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́ШКІ,
вёска ў Беларусі, у Казлоўскім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр акц. т-ва «Новае жыццё». За 15 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 140 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, 2 км ад шашы Нясвіж—Баранавічы. 968 ж., 330 двароў (1995). Сярэдняя і музычная школы, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 1, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «1 Мая». За 9 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 50 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. станцыі Чавусы. 520 ж., 152 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 1, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)