СІДАРЭ́НКА-САЛДАЦЕ́НКА (Савелій Герасімавіч) (15.12.1905, в. Чырвоны Бераг Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.10.1980),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз.руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1927, з 1938 нач. штаба дывізіі, пам.нач. аператыўнага аддзела штаба БВА, нач. разведвальнага, аператыўнага аддзелаў штаба арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 у партызанах, са жн. 1943 камандзір Магілёўскага партыз. злучэння, чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 нам. наркома асветы БССР, у 1946—62 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЮДЭРЫ́ (Scudéry, Scudéri) Мадлен дэ (15.10.1607, г. Гаўр, Францыя — 2.6.1701), французская пісьменніца; прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры. З 1630 у Парыжы, дзе заснавала арыстакратычны літ. салон, які стаў цэнтрам прэцыёзнага руху. Аўтар галантна-гераічных раманаў «Ібрагім, або Вялікі паша» (1641), «Артамен, або Вялікі Кір» (т. 1—10, 1649—53), «Клелія, або Рымская гісторыя» (т. 1—10, 1654—61), баек, вершаў і інш., у цэнтры якіх кодэкс прэцыёзнай маралі, вытанчанага густу, галантных пачуццяў і паводзін. Яе творы адзначаны майстэрствам сюжэтапабудовы, маляўнічасцю стылю, рысамі псіхалагізму і дыдактызму.
Літ.:
Гончар М.О. Концепция романа у М. де Скюдери // XVII век в диалоге эпох и культур. СПб., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эта́п
(фр. étape)
1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. бою);
2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах (напр. э. велагонкі);
3) прыпынак на шляху руху;
па этапу — знаходзіцца пад канвоем у час перасылкі арыштантаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́верс
(англ. reverse, ад лац. reversus = адваротны)
1) прыстасаванне, пры дапамозе якога можна мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок;
2) адваротны бок манеты, медаля (параўн.аверс);
3) пісьмовае абавязацельства, якое гарантуе што-н.;
4) удар над галавой злева пры гульні ў тэніс.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр.вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус.вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд.вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск.wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж.wrośiś ’паварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж.wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш.vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац.vracať ’мяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен.vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв.вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг.връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл.vьrtěti, vortiti. Прасл.vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віха́ць ’віхляць’ (Нас.), віха́цца ’віхляцца’ (БРС, Касп., Бяльк.), віханьне (Бяльк.). Рус.вихать ’вагаць, хістаць’ таксама ў складаннях з прыстаўкамі (вы́вихнуць і г. д.), укр.виха́ти ’махаць’, славен.vihati ’вывіхаць, махаць’. Паводле Праабражэнскага, 1, 86 і наст. і Гараева, 50, вытворнае з экспрэсіўным суфіксам ‑х‑ да віць (гл.). Існаванне прамежкавай ступені (назоўніка *vixъ, які ад віць пры дапамозе суфікса ‑х‑, як смех, успех і г. д.) (Шанскі, 1, В, 112), відавочна, не абавязковае. Буга (РФВ, 75, 153) параўноўвае з літ.viskù, viškė́ti ’вагацца, знаходзіцца ў руху’, прычым мяркуемае літ.*viškù пераўтворана ў viskù пад уплывам літ.vizgù, vizgė́ti ’варушыцца, шавяліцца’. Фасмер (1, 324) лічыць гэта няпэўным. Іліч–Світыч (ВЯ, 1961, 4, 98) услед за Мацэнауэрам ставіць пытанне аб адпаведнасці слав.‑x‑балт.‑zg‑ у сярэдзіне слова і слав.*vixati непасрэдна супастаўляе з літ.vizgė́ti, vizgúoti ’віхляцца’, vìzginti ’вярцець хвастом’. Параўн. віхляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЁЛЬДЭРЛІН ((Hölderlin) Іаган Крысціян Фрыдрых) (20.3.1770, г. Лаўфен-ам-Некар, Германія — 7.6.1843),
нямецкі паэт. Папярэднік рамантызму. Вучыўся ва ун-це Цюбінгена (1788—93), вывучаў тэалогію, філасофію, ант. мастацтва, сябраваў з Г.Гегелем і Ф.Шэлінгам. Працаваў хатнім настаўнікам. Усведамленне сваёй несумяшчальнасці з рэчаіснасцю, беднасць, трагічнае каханне паўплывалі на яго душэўны стан (з 1802 псіхічна хворы). У ранніх «Цюбінгенскіх гімнах» («Гімны да ідэалаў Чалавецтва», 1790—97) апяваў свабоду, гармонію, хараство, сяброўства, даў канцэпцыю бясконцага руху чалавецтва да дасканаласці. Пераход да сталай паэзіі (2-я пал. 1790-х г.) адзначаны зваротам да ант. верша. Стараж. Эладу Гёльдэрлін успрымаў як эталон гарманічнага існавання (філас. оды і элегіі «Майн», «Некар», «Гайдэльберг», «Мая ўласнасць», паэма «Архіпелаг» і інш.). Філас.-лірычны раман «Гіперыён, ці Пустэльнік у Грэцыі» (т. 1—2, 1797—99) прасякнуты любоўю да мінулага Грэцыі і трывожным роздумам пра шляхі цывілізацыі. У цэнтры філас. трагедыі «Смерць Эмпедокла» (1798—99) праблемы пошукаў найлепшага грамадскага ладу і духоўныя супярэчнасці генія. Пераклады трагедый Сафокла, эпінікіяў Піндара стымулявалі яго пераход да т.зв. «жорсткага стылю», які стаў адметнай рысай позніх філас. гімнаў Гёдэрліна, аб’яднаных умоўнай назвай «Айчынныя песняпевы». Яны ствараюць шырокую панараму гіст.рухуеўрап. цывілізацыі («Вяртанне на радзіму», «Ля вытокаў Дуная», «Рэйн», «Тытаны», «Свята міру» і інш.). Паэзія Гёдэрліна паўплывала на творчасць многіх еўрап. паэтаў. На бел. мову вершы Гёдэрліна перакладаў В.Сёмуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙПЦЫГ (Leipzig),
горад на У Германіі, у зямлі Саксонія, на р. Вайсе-Эльстэр. 490,9 тыс.ж. (1994). Важны прамысл., гандл., навук. і культ.цэнтр.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. станкабудаванне, вытв-сцьс.-г. і тэкст. машын, абсталявання для паліграф., хім., харч. прам-сці; вытв-сць пластмас, гумава-тэхн. вырабаў, лакаў і фарбаў; паліграф., тэкст., швейная, пушніна-футравая, харчасмакавая, дывановая. Цэнтр кнігадрукавання (з 15 ст.). Месца правядзення штогадовых міжнар. кірмашоў, у т. л. кніжных (з 1954), кінафестываляў, пушных аўкцыёнаў. Саксонская АН. Лейпцыгскі універсітэт. Ін-т геаграфіі і геаэкалогіі. Нямецкая бібліятэка. Сімф. аркестр Гевандхаўз, хор хлопчыкаў «Таманерхор» (з 13 ст., яго кантарам быў І.С.Бах), кансерваторыя, оперны т-р. Музеі: выяўл. мастацтва, этнаграфіі, маст. рамёстваў, гісторыі горада, Германскі музей кнігі і пісьменнасці. У гіст. цэнтры горада — цэрквы і інш. будынкі 13—18 ст. Манумент Бітвы Народаў (1913).
З 900 паселішча прыбалтыйскіх славян (наз. Ліпск), пазней каланізаваны немцамі. Як Л. згадваецца каля 1017. Каля 1165 атрымаў гар правы, пачалося правядзенне кірмашоў. У 1409 засн.ун-т. У 1519—39 адзін з цэнтраў рэліг.Рэфармацыі ў Германіі. З 1-й пал. 19 ст. індустрыялізаваны (тэкст.вытв-сць і інш.). У час напалеонаўскіх войнаў каля Л. адбылася Лейпцыгская бітва 1813. У 1843 у Л. засн. першая ў Германіі кансерваторыя. У 1830 і 1848 адзін з цэнтраў рэв.руху ў Германіі, у 1860-я г. — пач. 20 ст. адзін з цэнтраў герм. рабочага руху. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў тут адбыўся Лейпцыгскі працэс 1933. У 2-ю сусв. вайну значна разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў (Аляксандр Фёдаравіч) (сапр. Мяснікян, парт. і літ.псеўд. Ал.Мартуні, Бальшавік; 9.2.1886, г. Растоў-на-Доне, Расія — 22.3.1925),
рэвалюцыянер, сав.парт. і дзярж. дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення сав. улады ў Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У рэв.руху з 1904, чл.РСДРП з 1906. З 1914 у арміі на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Мінску, чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, чл. Мінскага Савета, Мінскага к-таРСДРП(б). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ.«Звязда» (са жн. 1917). Дэп. Устаноўчага сходу па Мінскай акрузе. З вер. 1917 старшыня Паўн.-Зах.к-таРСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл.ВРК, у ліст. 1917 галоўнакамандуючы Зах. фронту, у снеж. — в.а. Вярх. галоўнакамандуючага. З ліст. 1917 нарком ваен. аддзела, са студз. 1918 старшыня Аблвыкамзаха. Пасля акупацыі Беларусі герм. войскамі ўзначальваў Паўн.-Зах.абл.к-т РКП(б) у Смаленску. У маі—ліп. 1918 камандуючы Паволжскім фронтам, У Часовым рабоча-сялянскім урадзе БССР (з 1.1.1919) быў наркомам па ваен. справах, нам. старшыні СНК, старшынёй ЦВК. Летам 1920 нач. палітупраўлення Зах. фронту. З восені 1920 ваен. арганізатар, сакратар Маскоўскага к-та РКЛ(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваен. справах Арм. ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкома РКП(б). Чл.ЦБКП(б)Б у 1919, чл. Прэзідыума ЦК КП(б)ЛіБ у 1919—20. Чл.РВССССР, чл. Прэзідыума ЦВКСССР у 1923—25. Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэв.руху, арм. л-ры. Загінуў у авіяц. катастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАГРЭ́С (ад лац. progressus рух наперад),
паступальнае развіццё ў грамадстве ад простага да складанага, ад менш дасканалага да лепшага, больш дасканалага стану. Ахоплівае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей, увасабляецца ў навуцы і тэхніцы (гл.Навукова-тэхнічны прагрэс), у маралі, мастацтве і інш. грамадскіх з’явах; базіруецца на эканам. (вытворчых) адносінах. Можа закранаць сістэмы ў цэлым або іх кампаненты, структуры і інш. параметры ў стадыі развіцця. Паняцце, процілеглае П., — рэгрэс.
Уяўленне, што змены ў свеце, асабліва ў грамадстве, адбываюцца ў пэўным кірунку, узнікла яшчэ ў старажытнасці. Сцвярджэнні Сакрата, Платона аб гіст. тупіку сутыкнуліся з поглядамі Дэмакрыта, Геракліта, Лукрэцыя, Эпікура, якія развівалі ідэі паступальнага руху. У сярэднія вякі грамадскі П звязваўся з Богам. Сацыялісты-утапісты, асабліва А.Сен-Сімон, бачылі грамадскі П. у ліквідацыі прыватнай уласнасці і высокай тэхн. аснашчанасці вытв-сці. Рэвалюцыянеры-дэмакраты крыніцу грамадскага развіцця бачылі ў сял. рэвалюцыі, а потым у асвеце, навуцы, мастацтве, маралі.
У сучасных умовах асн. лінія грамадскага П. знаходзіць сваё выяўленне ў дэмакратызацыі і гуманізацыі ўсіх бакоў грамадскага жыцця і ва ўсебаковым развіцці асобы. Сац. П. мае месца ў сусветна-гіст. маштабе — пры змене цывілізацый і эпох, кожная з якіх прыносіла з сабой прагрэс.сац. перамены ў параўнанні з папярэдняй; ён характарызуецца пераадоленнем або змякчэннем сац. супярэчнасцей і канфліктаў, паляпшэннем умоў жыцця людзей. Развіццё грамадства не выключае момантаў рэгрэсу, руху назад у асобных сферах жыцця. Існуюць розныя канцэпцыі адносна П. Некаторым гісторыкі і сацыёлагі (А.Тойнбі, П.А.Сарокін) проціпастаўляюць сац. П. ідэю цыклічнага развіцця, кругавароту цывілізацый; іншыя ўяўляюць гібель цывілізацый як вынік навук.-тэхн. прагрэсу.