1. Засланіўшы сабою, зрабіць нябачным, непрыметным. Хмары зацьмілі сонца. □ Здаецца, свет звузіўся вакол цябе, шэрань зацьміла далягляд, і паветра насыпана пераднавальнічнымі подыхамі.Хадкевіч.// Пазбавіць магчымасці бачыць. Густы туман зацьміў вочы, і нейкі час Лагуцька ступаў наўгад, вобмацкам.Сіняўскі.
2.перан. Перавысіць каго‑н. сваімі якасцямі, заслугамі, адсунуць на задні план. Фельдфебель не мог адразу ачуняць ад такога геройства бацькі і зацьміць яго прыкладам яшчэ большай мужнасці.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасярэ́браны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пасерабрыць.
2.узнач.прым. Пакрыты тонкім слоем серабра. Моўчкі [Віцінг] прайшоў у куток да шафы, адчыніў дзверцы, дастаў чорную пляшку і дзве пасярэбраныя чаркі.Асіпенка.
3.перан.; узнач.прым. Серабрысты, сівы. Твар худы, а густая кароткая пасярэбраная барада і глыбока схаваныя вочы робяць [бацьку] яшчэ худзейшым.Галавач.Галава [гаспадара] з шырокім ілбом акаймавана з бакоў і ззаду кучаравымі пасярэбранымі валасамі.В. Вольскі.Увайшоў Готфрыд Габер, з пасярэбранымі скронямі, прыгожы, з пранізлівымі вачыма.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руча́йка, ‑і, ДМ ‑айцы; Рмн. ‑аек; ж.
1. Верацяно з наматанымі на яго ніткамі. Маці ўздыхнула, наматала на ручайку апошнюю нітку і ўстала з-за прасніцы.Пестрак.Белы, з серабрыстым адлівам кужаль пад яе рукамі ўмомант наматваўся ніткай на ручайку.Паўлаў.
2.Абл. Жменя лёну (валакна). За паклонамі б’юць церніцы паклон, За ручайкаю ручайку — грызуць лён, А з-пад церніцаў кастрыца — быццам снег.Крапіва.Яе русыя валасы, заплеценыя ў слабую касу, адразу кідаліся ў вочы: былі, як ачэсаная ручайка льну.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяшлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны часта, з усялякага выпадку смяяцца. Цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца.Шамякін.// Уласцівы такому чалавеку. Смяшлівы характар.//Разм. Такі, пры якім хочацца смяяцца. Смяшлівы настрой.
2. Які выражае гатоўнасць да смеху, смяшлівасць, весялосць. — У пана настаўніка і грэчкі няма, — сказала Ядвіся і ўскінула на настаўніка свае вясёлыя смяшлівыя вочы.Колас.Сяргей павярнуўся на голас. Яго абветраны твар адразу зрабіўся смяшлівым.Капусцін.
3. Такі, што можа выклікаць смех; смешны. [Медзведзяняты] лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыто́к, ‑тка, м.
1.Памянш.-ласк.да шчыт; невялікі шчыт (у 2, 3 і 4 знач.). Насунуўшы на вочы шчыток, працуе электразваршчык.Дадзіёмаў.І што ні двор — пад паветкай і пад сценамі пад самы шчыток — вялікія запасы сухіх дроў.Машара.Галя падскочыла да шчытка, паціснула кнопку.Грахоўскі.
2. У спорце — прыстасаванне, якое ахоўвае асобныя ўчасткі цела іграка ад удараў.
3. У заалогіі — цвёрдая пласцінка ля асновы крыл жука.
4. У батаніцы — суквецце, у якім усе кветкі, размешчаны на адной плоскасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)