пужа́ны, -ая, -ае.

Такі, якога часта і многа пужалі.

Пужаная варона і куста баіцца (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транспарта́бельны, -ая, -ае.

Такі, які (якога) можна перавозіць, транспартаваць.

Т. хворы.

|| наз. транспарта́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

father1 [ˈfɑ:ðə] n.

1. ба́цька

2. ствара́льнік

3. pl. fathers про́дкі

like father, like sonя́блык ад я́блыні недалёка ко́ціцца; яко́е дрэ́ва, такі́ клін, які́ бацька, такі́ сын

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

транспарта́бельны

(фр. transportable)

такі, які можна транспартаваць, зручны для перавозкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

lldem, lledem:

bei ~ усё-такі́, усё ж такі́; пры ўсі́м тым;

trotz ~ насу́перак усяму́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сядзя́чы, -ая, -ае.

1. Такі, які сядзіць.

Убачыць сядзячага зайца.

2. Такі, які бывае, калі сядзяць.

Заснуць у сядзячай позе.

3. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы.

Сядзячая работа.

4. Прызначаны для сядзення (разм.).

У аўтобусе 40 сядзячых месц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Та́к-такі ’аднак, усё-такі, усё ж’; ’на самай справе, сапраўды’ (ТСБМ). Гл. так, такі2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такі́-сякі́ ’нядобры, нікчэмны; некаторы’; ’нейкі’ (ТСБМ, Нас.), такі́‑гэткі (пра чалавека з заганамі) (Варл.). Гл. такі, сякі, гэты, перанос ’такі’ > ’дрэнны’ грунтуецца на эўфемізацыі, параўн. балг. такъ́втакі’ і ’дрэннай якасці’, серб. та̏кши ’горшы’, параўн. Огледна св., 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адрыўны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна адрываць або ад якога можна што-н. адрываць.

А. каляндар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апера́бельны, -ая, -ае.

Такі, які можа быць аперыраваны, паддаецца аперацыі¹.

А. хворы.

|| наз. апера́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)