Ахадзі́цьударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэ́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварыць трэск.

Пад нагамі трэснула сухая галінка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

4. каму, чым па чым і без дап. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэ́скаць, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. трэ́сканне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марза́кі (мн.) (грэбл.) ’губы’ (Нас.), ’твар, морда’ (КЭС, лаг.). Рус. прэйл. (ЛатвССР), ёнаўск. (ЛітССР) мурза́ки ’твар’ (грэбл.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Сюды ж марза́ць ’біць па твары, па зубах’ (Нас.), марзану́ць (груб.) ’штурхнуць, ударыць’ (смарг., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́снуцца ’з шумам упасці’, ’ударыцца’ (ТСБМ; Жд. 1; Сцяшк. МГ), пля́снуць ’ляснуць’ (Жд. 2), ’ударыць з пляскам’, ’стукнуць далонню аб далонь або па чым-небудзь’, ’кінуць што-небудзь з шумам, пляскам’ (ТСБМ). Перфектная форма (пляс(к)нуць, ‑цца) ад пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́рпаць ’храпці, фыркаць’ (Нас., Бяльк., Юрч.), сарпану́ць ’разануць, ударыць нажом’ (Бяльк., Юрч.), сарн ’пра фырканне (коней)’ (мсцісл., Нар. лекс.), са́рпанне ’ўсхрап, фырканне’ (Гарэц.). Рус. дыял. са́рпаць ’тс’, выкл. сарп ’фырк!’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 563). Параўн. яшчэ укр. са́ркати, са́рчати ’фыркаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыву́х(а) (треву́ха, треву́х) ‘удар, поўха’ (Нас.), трыву́шина ‘аплявуха’ (там жа), трыву́шыць ‘біць у вуха’ (Юрч. Вытв.). З рускай мовы: треу́х ‘поўха’. Паводле Фасмера (4, 101), з тре‑ і у́хо, першая частка, відаць, з тре́снутьударыць, стукнуць’, параўн. рус. затре́щина ‘аплявуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́хаў, -е́хала; -е́дзь; зак.

1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.

З. да знаёмых.

2. па каго-што, а таксама з інф. Прыехаць з якой-н. мэтай.

З. па дзяцей.

З. развітацца.

3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.

З. з левага боку.

З. наперад.

4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.

З. на край свету.

З. у гразь.

5. каму ў што, па чым і без дап. Ударыць каго-н. (разм., груб.).

З. у вуха.

|| незак. заязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)