simple

[ˈsɪmpəl]

1.

adj.

1) лёгкі, няця́жкі

a simple problem — лёгкая зада́ча

2) про́сты, несклада́ны, не састаўны́

а) a simple sentence — про́сты сказ

б) a simple one-celled animal — про́стая аднакле́тачная жывёліна

3) чы́сты, шчы́ры

My answer is the simple truth — Мой адка́з — чы́стая пра́ўда

4) звыча́йны, про́сты

simple clothes — про́стая во́пратка

simple people — про́стыя лю́дзі

5) натура́льны (пра паво́дзіны, мане́ры)

6) прастаду́шны, шчы́ры

a simple heart — шчы́рае сэ́рца

7) тупы́; дурны́, недаразьві́ты

2.

n.

1) прастаду́шны, няхі́тры чалаве́к, прасьця́к -а́ m.

2) не́шта про́стае, несклада́нае

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ахламо́н ’неарганізаваны, неакуратны, зацюканы чалавек’ (Юрч. Фраз. 2), вахламон ’неахайны чалавек’, вахламоня ’неахайная жанчына’, вахламондзія ’тс’ (Яўс.); слова вядома на большай частцы Беларусі са значэннямі ’чалавек, недалёкі ў разумовых адносінах’, ’чалавек без пачуцця ўласнай годнасці’, ’дрэнна выхаваны, некультурны чалавек’, ’неакуратны, неахайны чалавек’, ’неахайна адзеты чалавек’, няўклюда’ і інш. Рус. охламон дурань і гультай’, рус. дыял. охламон ’вялікі чалавек, у якога не ўсё ў парадку’. Няясна. Найбольш натуральнай здаецца сувязь з хлам ’старызна, дрэнь’ (Нас.), якое, паводле Бірылы, Бел. антр., 2 (пад Ахламёнак), можа выступаць у форме ахлам, параўн. таксама рус. дыял. хлам ’лахманы, старызна’, хламунина ’старая, зношаная адзежына’; параўн. таксама серб.-харв. hlamina ’зношаны абутак, уступкі’ (Скок, 1, 671); тады першапачаткова ахламон ’неахайна адзеты чалавек’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй як у разявон ’разява’, пры гэтым магчымы ўплыў кантамінаваных форм тыпу рус. пск. ахломотья лахманы’. Аднак, прымаючы пад увагу аддзеяслоўны характар форм тыпу разявон, можна дапусціць утварэнне ахламон ад хламаць, хламнуць (ад гукапераймальнага хлам!), параўн. хламаць ’есці’ (пра свіней; рэдка абразліва — пра чалавека, КСТ), экспр. ’есці’ (Сержп., Грам., 61), хламнуць ’праглынуць (Бел. фраз., 62), суфіксацыя ахламон як у матон ’круцель, махляр, дзялок’ (Яўс., ад матаць); тады ахламон ’некультурны чалавек, мужык’, параўн. хамула ’некультурны чалавек’ ад хамаць ’прагна і гучна есці’, рус. дыял. охряпок ’дзеравеншчына, няўклюда’ ад хряпать ’есці многа’. Жаргонны характар слова дазваляе лічыць верагодным таксама дапушчэнне Супруна (вусн. паведамл.) аб сувязі з грэч. ὄχλος ’чэрнь, натоўп’ (да ст.-грэч. ὀχλο‑μανέω ’імкнуцца да папулярнасці’?), аднак пры гэтым узнікаюць пэўныя фармальныя цяжкасці. Параўн. з іншай суфіксацыяй ахлама́н ’неацёсаны, тупы чалавек’ (Цых.). Гл. Цыхун, БЛ, 8 (1975), 58–59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тума́н ‘імгла, імжа; густое непразрыстае паветра’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Арх. Вяр., ТС, Сл. ПЗБ, Вруб.): туман — гэто пара, якая падымаецца з вады (Сержп. Прымхі), ‘тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ); туман слі͡епіць (Сержп. Грам.), тума́нь ж. р. ‘імгла’ (стол., Нар. лекс., Сл. Брэс.), ту́ман: туманом худыты ‘хадзіць без мэты’ (брэсц., Ск. нар. мовы), тумано́к ‘невялікі туман’ (Кліх, Юрч. СНЛ), тума́нішча ‘густы туман’ (Мат. Гом.); тума́н ‘абман, чмута’ (Нас., Некр. і Байк.): tumán ŭ oczy puskáje (Федар. 4), ‘неадукаваны, цёмны чалавек’ (ТС), туман напусціць ‘адурманіць, падмануць’ (ТС). Укр. ту́ман, тума́н ‘імгла’ ‘дурань’, рус. тума́н ‘імгла’, ‘хмара’, польск. tuman ‘воблака пылу’, ‘тупы чалавек’, балг. туман ‘імгла’, ‘пыл’, радоп. дума́н ‘тс’. Запазычана з цюркскіх моў: чагат., казах., кірг., караім., узб. tuman, башк., крым.-тат. томан ‘імгла’, тур. duman ‘дым, туман’, ‘пыл’, якія выводзяцца з цюрк. tum(a) ‘завалакаць, засцілаць, ахутваць’. Крыніцай паўднёвацюркскіх форм з пачатковым д‑[d‑] з’яўляюцца, аднак, індаеўрапейскія мовы: авест. dunman ‘туман’, dvąnman‑ ‘хмарка’, перс. dūdmān ‘дым’, ‘куродым, сажа’ (Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674–675; Арол, 4, 116; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, 4, 141; Жураўлёў, Язык и миф, 830). Сюды ж тумане́ць ‘з’яўляцца (аб тумане)’ (Шат.), тума́ніць ‘падманваць, пускаць пыл у вочы; затуманьваць, чмуціць’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘адурманьваць’ (Шат.), ‘засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым)’, ‘завалакаць (вочы)’, ‘пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць’, ‘блытаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘курыць (самасад)’ (Юрч. СНЛ), ‘піць, баляваць дужа шчыра’ (Вушац. сл.), ‘ілгаць’ (гродз., ЖНС), туманіць вочы (галаву) ‘задурваць, падманваць’ (Юрч. Фраз.), тума́ніцца ‘губляць разважлівасць’ (Нас.), ‘угаворваць’ (свісл., Шатал.), ‘рабіцца няясным ад слёз у вачах’ (ТС), тума́ненне ‘падманванне’ (Юрч. Вытв.), ‘выпрошванне шляхам ліслівасці’, тума́нны ‘ілжывы, ліслівы’, тума́нка ‘ашуканка’, ‘дакучлівая просьбітка’, тума́ншчык ‘хлус’ (Нас.), тума́ннасць ‘густы туман’, ‘вялікая колькасць зорак у адным месцы далёка ад зямлі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́скость

1. (качество, свойство) пло́скасць, -ці ж.; ро́ўнасць, -ці ж.; пляска́тасць, -ці ж.; пахі́ласць, -ці ж.; плазава́тасць, -ці ж.; ту́пасць, -ці ж., няўда́ласць, -ці ж.; бана́льнасць, -ці ж.; см. пло́ский;

2. мат., ав. пло́скасць, -ці ж., ро́ўніца, -цы ж.;

пересече́ние плоскосте́й мат. перасячэ́нне пло́скасцей;

ве́рхняя и ни́жняя пло́скости бипла́на ав. ве́рхняя і ніжня́я пло́скасці біпла́на;

накло́нная пло́скость мех. нахі́леная пло́скасць;

3. (сфера, область) перен. пло́скасць, -ці ж.;

рассмотре́ть вопрос в друго́й пло́скости разгле́дзець пыта́нне ў і́ншай пло́скасці;

4. (банальность) бана́льнасць, -ці ж.; (плоское слово, замечание) бана́льныя сло́вы; (плоская шутка) тупы́ (бана́льны) жарт;

говори́ть пло́скости гавары́ць бана́льнасці (бана́льныя сло́вы);

кати́ться по накло́нной пло́скости каці́цца па нахі́ленай пло́скасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

riten*

1. vi (h, s) е́здзіць вярхо́м [ве́рхам], е́здзіць ко́нна;

im Trab ~ е́хаць ры́ссю

auf desem Msser kann man ~ гэ́та ве́льмі тупы́ нож

2. vt

1): ein Pferd zuschnden [zu Schnden] [müde] ~ загна́ць каня́;

j-n zu Bden [über den Hufen] ~ збіць каго́-н. з ног

2): Prinzpi¦en ~ выстаўля́ць пры́нцыпы дзе́ля пры́нцыпаў;

sein Stckenpferd ~ перан. се́сці на свайго́ канька́

j-n in die Tnte ~ разм. загна́ць каго́-н. у кут;

ich will ihn schon ~! я прыбяру́ яго́ да рук!;

ihn hat ffenbar der Tufel gertten разм. яго, ма́быць, чорт спаку́сіў [падбі́ў]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

angle

I [ˈæŋgəl]

1.

n.

1) кут -а́ m.

acute (right, obtuse) angle — во́йстры (про́сты, тупы́) кут

at an angle of 45 degrees — пад куто́м 45 гра́дусаў

2) рог -у m.

angle of the church — ро́г царквы́

3) informal

а) гле́дзішча n.

to treat the problem from a new angle — падыхо́дзіць да пыта́ньня з но́вага гле́дзішча

б) бок -у m., аспэ́кт -у m.

There are many angles to this question — Гэ́тае пыта́ньне ма́е шмат бако́ў

2.

v.i.

1) перахо́дзіць наўско́с (даро́гу)

2) зваро́чваць, паваро́чваць

The road here angles to the right — Даро́га тут зваро́чвае напра́ва

3.

v.t., informal

прадстаўля́ць спра́ву неаб’екты́ўна, перакру́чваць

II

v.i.

1) ву́дзіць

2) Figur. закіда́ць ву́ду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кане́ц м

1. (заканчэнне чаго) nde n -s, -n, Schluss m -es, Schlüsse, bschluss m, Finle n -s, - i Finls (спарт);

у канцы́ го́да ggen Jhresende;

у канцы́ ве́расня nde Septmber;

даве́сці да канца́ zu Ende brngen* [führen];

кане́ц працо́ўнага дня Fierabend m -(e)s, -e, rbeitsschluss m;

кане́ц спра́вы usgang iner Sche;

2. (у рэчаў) nde n; Sptze f -, -n (востры):

тупы́ кане́ц stmpfes nde;

3. разм (шлях, адлегласць) nde n, Strcke f -, -n;

біле́т у або́два канцы́ Rückfahrkarte f -, -n;

4. (смерць) nde n, Tod m -es;

на благі́ кане́ц schlmmstenfalls;

пад кане́ц zum Schluss, zultzt;

без канца́ hnende, ndlos, nendlich;

зве́сці канцы́ з канца́мі von der Hand in den Mund lben;

па́лка з двума́ канца́мі ein zwischneidiges Schwert;

з канца́ ў кане́ц vom inen nde zum nder(e)n;

канцо́ў не знайсці́ es ist nichts zu ermtteln;

хава́ць канцы́ die Spren verwschen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ліха, лі́хо, лі́ка, лі́хінько ’бяда, гора, зло, няшчасце’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Яруш., Бяльк., Шат., Грыг., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ, Янк. 1; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ’боль’, ’нячыстая сіла, чартаўшчына’ (Нас.); ’эпілепсія’ (бялын., Нар. сл.), ’блага, кепска’ (КЭС, лаг.; ТС, Бяльк., ТСБМ), ліхо́ ’моташнасць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), лі́хо паду́шчае, паду́шчэ лі́хо ’эпілепсія’ (Сл. ПЗБ, ТС); ліхі́, ліхі́й, ліхы́й, лыхы́й, лыхе́й ’благі, паганы, дрэнны’, ’нядобры’, ’злы (аб сабаку)’, ’хворы, худы, састарэлы, стары’, ’д’ябал’, ’смелы, удалы, маладзецкі’, ’рэзвы, жвавы, хуткі, імклівы (аб кані)’, ’адваротны бок матэрыі, адзення’ (Нас., Яруш., Мал., Бес., Касп., Шат., Янк. 1, Сцяшк., Маш., Мат. Гом., Клім., Федар. 1, ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.; слонім., Нар. лекс.); ст.-бел. лихий ’нядобры, паганы, нізкаякасны, стары, непрыдатны’, ’злы, нячэсны, варожы’, ’неспрыяльны, непадыходзячы’ і другаснае (Булахаў, Гіст., 115) ’левы’. Укр. лихо, рус. лихо ’зло, бяда, няшчасце’, смал. ’нячыстая сіла’, ’злы лёс’, валаг., арханг. ’гора, смутак’; перм., алан. ’гультайства’, арханг. ’задавальненне’; ст.-рус. лихо ’зло’, ’лішка’, ’прыбыль’; польск. licho, драг. lich ’няцотны лік’, а з XVII ст. ’зло, няшчасце, бяда’, ’д’ябал’, каш. ’няшчасце’, ’няўдача, няпоспех’, чэш. licho ’няцотны лік’, ’няшчасце’, ’нячысцік’, мар. lichó ’няцотны’, славац. у выразах sudo licho, četno či licho, серб.-харв. та̏ко или лијо, ст.-слав. токъмоѥ и лихоѥ ’цот і лішка’, балг. лихотупы чалавек’, прасл. lixo. Утворана ад прыметніка lixъ (укр. лихий, рус. лих, лихой, ст.-рус. лихый; польск., н.-луж. lichy, в.-луж. lichi, чэш., славац. lichú, славен. lȋh, серб.-харв. ли̑х, балг. лих, ст.-слав. лихъ) агульнай лініяй развіцця семантычнай структуры кораня якога lix‑ у слав. мовах быў, па-першае, пераход ад сінкрэтызму першапачатковага значэння кораня да расчлененых палярных якасных значэнняў: ’які перавышае норму’ і ’які не дасягае нормы’, па-другое, фарміраванне другасных якасных значэнняў, уласцівых усім або некаторым асобным слав. мовам, напрыклад н.-луж. ’свабодны’, рус. ’смелы, зухаваты’ (Сіліна, ОЛА–1975, 38). Узыходзіць да і.-е. *leiku̯‑so < *leiku̯‑ ’пакідаць’ (ст.-грэч. λείψᾰνον ’рэшта, астатак’, λειψό‑θριξ ’той, хто згубіў валасы’, лац. relinquō, ‑ere, relietus ’пакідаю’, літ. liẽkas ’няцотны, які застаецца пакінуты’, ãtlykis ’перапынак пасля работы’, лат. lìeks ’лішні, празмерны’, ст.-інд. rinákti ’пакідае, уступае’ (Фасмер, 2, 505; Слаўскі, 4, 228–229; 237–239; Бязлай, 2, 140. Махэк₂ (333) у прасл. lixъ бачыць дзве лексемы: 1) ’лішні, няцотны’; 2) ’злы, благі’. Няма падстаў). Сюды ж ліхам ’дрэнна; не так, як трэба; навыварат’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прут1 ’тонкая доўгая палачка, галінка, дубец, розга’, ’доўгі металічны стрыжань’, ’кавалак дроту’, ’вітка’, ’вочап у студні з жураўлём’, ’тупы край касы — патоўшчаная яе частка, супрацьлеглая вастрыю’, ’прут у жолаба навою для прымацавання палатна’ (ТСБМ, Нас., Шат., Янк. 2, Сцяшк.; маст., Шатал., ТС; брэсц., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), ’прут у ярме’ (ЛА, 2, 355), пруто́к ’стрыжанёк, на якім абарачаецца цэўка ў чаўнаку’ (Тарн., Бяльк., Янк. 2; Уладз.; лун., в.-дзв., Шатал.), ’адзін рад саломы на страсе’ (ТС), ’кіёк у ніце’ (ТС, Скарбы), ’сухі чалавек’ (полац., Нар. лекс.), пруткі́ ’спіцы для вязання’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Сцяшк.; віл., беласт., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), пруты́ ’жалезныя цягі, якімі злучаюцца ручкі плуга з дышлам’ (Тарн.), прут ’жалезны прут, якім злучаюцца ручкі плуга’ (Смул.), ’металічныя стрыжні ў аснове бараны’ (драг., Выг.; лях., Сл. ПЗБ), ’тонкія жэрдкі, якія прымацоўваюць упоперак латы пры крыцці саламянай страхі’ (Сцяшк., ТС), пру́цік ’спіца для вязання’ (Мат. Маг.), ’палачка ў бёрдзе’ (віл., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. прутъ ’адзінка вымярэння даўжыні і плошчы’ (гл. падрабязна Скурат, Меры, 24 і наст). Рус. прут ’галінка, дубец, розга; металічны стрыжань, кавалак дроту’, прутки́ ’вязальныя спіцы’, укр. прут ’галінка, дубец’, ст.-рус. прутъ ’прут, дубец’, польск. pręt, палаб. prǫt, в.-луж. prut, н.-луж. pšut, чэш. prut, славац. prút, серб.-харв. пру̑т, славен. prọ̑t, балг. прът ’прут’. Прасл. *prǫtъ, паводле Фасмера (3, 390) і Брукнера (436), роднаснае слав. *prǫdъ‑ ’цячэнне’ (гл. пруд) з першасным значэннем ’галінка’, параўн. у семантычных адносінах рус. побе́г ’ветка; парастак’ ад бежа́ть. У і.-е. мовах у якасці роднасных прыводзяцца ст.-ісл. spretta ’ўскокваць, пырскаць, прарастаць’, англ. sprint ’мчацца’, с.-в.-ням. sprenzen ’пырскаць’ і да т. п. Менш верагодныя параўнанні з рус. пря́тать (бел. пра́таць), (Брукнер, 436; Праабражэнскі, 2, 145 і наст.); з рус. прыть, пры́ткий (Брукнер, 436), з польск. promień (Петарсан, BSL, 82). Інакш таксама Махэк₂ (488), які параўноўвае *prǫtъ з чэш. prtiti ’ўсходзіць вясной з зямлі (аб траве)’ і да т. п.; з’яўленне насавога галоснага ён тлумачыць “афектаваным” характарам слова, якое прывяло да падваення зычнага ў канцы слова: *prъttъ > prъntъ > prątъ, што вельмі штучна. Гл. Шустар-Шэўц, 2, 1164; ЕСУМ, 4, 617; БЕР, 5, 831; Банькоўскі, 2, 776. Гл. яшчэ прэнт. Аб пруто́к у ткацкай тэрміналогіі гл. Трубачоў, Этимология–1963, 20.

Прут2 ’раскладка снапоў для малацьбы’ (ДАБМ, камент., 872), ’укладка посуду аднаго ў адзін’ (Вярэн.). Да прут1; гэтыя значэнні можна вывесці з ’рад, роўны, як прут’; параўн. прут1 ’рад саломы на страсе’, а таксама пакладка на прост (пад прост1).

Прут3 ’згуба, пагібель, смерць’ (капыл., Нар. словатв.). Адваротны дэрыват ад пруцяне́ць, апруцяне́ць (гл.). Параўн. яшчэ паралельныя ўтварэнні апру́да ’смерць’, апру́дзіцца ’цяжка захварэць, акалець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

still

I [stɪl]

1.

adj.

1) нерухо́мы, бяз ру́ху; спако́йны

to stand, sit or lie still — стая́ць, сядзе́ць або́ ляжа́ць нерухо́ма, спако́йна

2)

а) ці́хі

a still night — ці́хая ноч

б) спако́йны

The lake is still today — Во́зера сёньня спако́йнае

a still small voice — ці́хі, спако́йны го́лас

2.

v.t.

1) супако́йваць, суціша́ць

2) наталя́ць, заспако́йваць о́лад, сма́гу)

3.

v.i.

супако́йвацца

4.

n.

ціш, цішыня́ f.

the still of the night — цішыня́ но́чы

5.

adv.

1) усё яшчэ́

а) He came yesterday and he is still here — Ён прыбы́ў учо́ра і ён яшчэ́ тут

б) The matter is still unsettled — Спра́ва яшчэ́ дагэ́туль ня ўла́джана

2) нерухо́ма, бяз ру́ху; паці́ху

6.

conj.

тым ня менш, усё ж

He is dull, still he tries hard — Ён тупы́, тым ня менш ён ве́льмі стара́ецца

- still more

- still worse

II [stɪl]

n.

1) пераго́нны апара́т

2) вінаку́рня f., бро́вар -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)