схільнасць да крайніх поглядаў і крайніх мер, пераважна ў палітыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аналі́тык, ‑а, м.
1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.
2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад гіпер... + сексуальнасць),
значна павышаная палавая схільнасць. Асобы, у якіх адзначана гіперсексуальнасць, маюць высокую палавую ўзбуджальнасць і гатовыя да сексуальных рэакцый пад уздзеяннем нязначных (але адэкватных) знешніх раздражняльнікаў. Звычайна абумоўлена расстройствам нейрагумаральнай або псіхічнай функцыі пры палавым акце. Праяўленні гіперсексуальнасці характэрны для некаторых узроставых перыядаў (гіперсексуальнасць пубертатная, або юнацкая, гіперсексуальнасць клімактэрычнага перыяду). Выражаная гіперсексуальнасць назіраецца пры некаторых эндакрынных (пухліны наднырачнікаў, палавых залоз і інш.) і псіхічных (маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія і інш.) захворваннях, дыэнцэфальных парушэннях. Характэрна таксама для німфаманіі (у жанчын) і сатырыязу (у мужчын), што часта развіваюцца на фоне розных псіхічных ненармальнасцей. Для юнацкай гіперсексуальнасці (з узростам праходзіць) характэрна празмерная фіксацыя псіхікі на сексуальна-эратычных уражаннях і фантазіях, якія суправаджаюцца спантаннымі эрэкцыямі і частымі палюцыямі. Мастурбацыя пры гэтым мае сурагатнаахоўную накіраванасць на пазбаўленне ад залішняй палавой узбуджальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТЭ́З (ад грэч. diathesis схільнасць),
стан арганізма, пры якім фізіял. раздражняльнікі могуць быць прычынай паталаг. змен. Д. звязваюць са спадчыннымі, прыроджанымі і набытымі ўласцівасцямі, на якія ўплывае асяроддзе. Найчасцей бывае ў дзяцей. Адрозніваюць 3 формы Д.: эксудатыўна-катаральны (у дзяцей ранняга ўзросту, да 2—3 гадоў знікае) з высыпкай на скуры і слізістых абалонках, запаленнямі дыхальных шляхоў і хваробамі стрававальна-кішачнага тракту; лімфатыка-гіпапластычны (выяўляецца ў 2—7 гадоў) з паніжанай устойлівасцю і схільнасцю да хвароб эндакрынных залоз і нерв. сістэмы; нервова-артрытычны (бывае рэдка, у 7—14 гадоў) з парушэннямі абмену рэчываў і звязаным з імі ўзбуджэннем ц. н. с. Лячэнне хвароб, якія ўзніклі на аснове Д., па агульных правілах з улікам асаблівай схільнасці арганізма да Д. Асобную групу складае дыятэз гемарагічны.
харвацкі пісьменнік. Чл.Югасл. і Сербскай акадэмій навук і мастацтваў. Скончыў Заграбскі ун-т (1936). У 1946—50 дырэктар Харвацкага нац.т-ра. З 1950 праф. Акадэміі тэатр. мастацтва ў Заграбе. Друкуецца з 1931. У зб-ках апавяд. «Проза» (1948), «Рукі», «Пад балконамі» (абодва 1953), «Прыніжэнне Сакрата» (1959), «Карнавал і іншыя апавяданні» (1964), раманах «Цыклоп» (1965), «Сумеснае купанне» (1980), п’есах «Глорыя» (1956), «Пустыня» (1981) і інш. маральна-філас. праблемы. Для яго твораў характэрна схільнасць да разгорнутай асацыятыўнасці, інтэлектуальных абагульненняў, неардынарных сітуацый, стварэння сімвалічна-гратэскавых вобразаў. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў А.Н.Марціновіч.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Югаслаўскія апавяданні. Мн., 1975;
Рус.пер. — у кн.: Колар С., Калеб В., Маринкович Р. Избранное. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛЬТЦЭР Таццяна Іванаўна (6.6.1904, Масква — 16.7.1992),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1972). На сцэне з 1920. З 1925 працавала ў маскоўскіх т-рах імя Массавета, з 1940 Мініяцюр, з 1947 Сатыры, з 1977 у т-ры «Ленком». Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэн. малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхал. дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І.Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» А.Астроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б.Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання». Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЬНЫ́Я КАНСТРУ́КЦЫІ,
канструкцыі, элементы якіх зроблены са сталі розных марак (нізкавугляродзістай, нізкалегіраванай, высокатрывалай і інш.). Вызначаюцца адноснай лёгкасцю, разнастайнасцю форм, высокай трываласцю, індустрыяльнымі спосабамі вырабу і мантажу, магчымасцю выкарыстання ў спалучэнні з інш. матэрыяламі.
Стальнымі робяць: нясучыя канструкцыі і агараджальныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, разнастайныя вісячыя, зварныя, ліставыя, танкасценныя канструкцыі (гл. адпаведныя арт.); газа- і нафтаправоды, воданапорныя, радыё- і тэлевізійныя вежы, апоры ЛЭП, пралётныя канструкцыі мастоў, рэзервуары, марскія платформы, буравыя вышкі, нясучыя канструкцыі пад’ёмных кранаў і інш.Асн. недахопы С.к. — схільнасць да карозіі і зніжэнне трываласці пры высокіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПРЫМА́ННЕ ЭСТЭТЫ́ЧНАЕ,
працэс, які характарызуе момант успрымання суб’ектам аб’екта як эстэтычнай каштоўнасці. Ажыццяўляецца праз непасрэднае пачуццёвае перажыванне чалавека, дзе выяўляюцца 2 узаемазвязаныя зместавыя структуры: успрыманне эстэт. уласцівасцей і якасцей аб’екта; узровень эстэт. вопыту і эстэт. падрыхтоўкі суб’екта ўспрымання. Значную ролю ва У.э. адыгрывае эстэт. ўстаноўка, якая вызначае схільнасць, гатоўнасць суб’екта да эстэт. дзейнасці. Пры ўспрыманні ў якасці эстэт. аб’екта маст. твора гал. крытэрыем выступае маст. вопыт і ўзровень маст. падрыхтоўкі суб’екта [напр., існуе т.зв. эфект «нажніцы» («un decalage») — разрыў паміж авангардным узроўнем мастацтва і яго масавым успрыманнем рэцыпіентамі].
Літ.:
Выготский Л.С. Психология искусства. М., 1987;
Лановенко О.П. Художественное восприятие: опыт построения общетеоретич. модели. Киев, 1987;
Салееў В.А. Эгнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн., 1994;