АНАЦЭ́ВІЧ Ігнат Сымонавіч (псеўд.Жэгота з Малой Бераставіцы; 1780, в. Малая Бераставіца Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.2.1845),
гісторык, археограф, архівіст. Вучыўся ў Кёнігсбергскім ун-це (1803—05), скончыў Віленскі ун-т (1811). У 1813—17 выкладчык у Беластоцкай гімназіі, з 1818 у Віленскім ун-це, з 1827 прафесар. У 1828 абвінавачаны ва ўдзеле ў студэнцкай арг-цыі «Плямёны сарматаў» і высланы на радзіму. З 1834 у Пецярбургу, супрацоўнік Археаграфічнай камісіі, Румянцаўскага музея. Даследаваў архівы і б-кі Пецярбурга, Дэрпта, Рыгі, Кёнігсберга, Варшавы, рукапісныя зборы прыватных асоб у Гродзенскай губ. Аўтар артыкулаў па гісторыі ВКЛ, гал. праца «Гісторыя Літвы» не надрукавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЗАМА́САЎ Іван Цімафеевіч (8.8.1922, с.В. Кулікі Ракшынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 23.12.1990),
бел. вучоны ў галіне паразіталогіі. Д-рбіял.н. (1972). Скончыў Казанскі ун-т (1952). У 1952—54 навук.супрацоўнік заказніка «Белавежская Пушча», з 1958 у Ін-це заалогіі АН Беларусі (у 1981—85 нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным даследаванні паразіталагічнай сітуацыі ў прыродных ландшафтах, біялогіі і экалогіі эктапаразітаў — пераносчыкаў трансмісіўных інфекцый, небяспечных для чалавека і с.-г. жывёл.
Тв.:
Иксодовые клещи. Мн., 1961;
Гамазовые клещи фауны Белоруссии. Мн., 1968;
Структура паразитоценозов грызунов геоботанических подзон Белоруссии. Мн., 1983 (разам з І.В.Меркушавай, І.В.Чыкілеўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНКЕ́ВІЧ Іван Міхайлавіч (1888, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці — 27.6.1942),
празаік, нарысіст, перакладчык. Пісаў на рус. мове. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1931 і 1941 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1982. Друкаваўся з 1913. У 1914 супрацоўнікчас. «Вестник Могилевского земства», у 1923—25 — газ. «Соха и молот» («Магілёўскі селянін»), дзе друкаваў апавяданні і нарысы пра жыццё вёскі. Перакладаў на рус. мову творы Я.Коласа, К.Чорнага, М.Зарэцкага.
Тв.:
Н. Ленин. Пг., 1919;
Старый Нил. М., 1920.
Літ.:
Скалабан В. Под псевдонимом «Белорус»: История одного поиска // Неман. 1983. № 12;
Яго ж. Сцежкі вяртання // Братэрства-83. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБО́ЎСКІ (Dembowski) Ян (26.12.1889, С.-Пецярбург — 22.9.1963),
польскі заолаг, грамадскі і дзярж. дзеяч. Акад. Польскай АН (1951). Замежны чл.АНСССР (з 1958). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 працаваў у Ін-це імя М.Ненцкага ў Варшаве (з 1933 дырэктар), у 1934—39 у Віленскім ун-це. У 1944—47 аташэ пасольства ПНР у Маскве і адначасова супрацоўнік Ін-та эксперым. біялогіі АМНСССР. З 1947 праф. Лодзінскага ун-та, у 1951—56 прэзідэнт Польскай АН, у 1952—60 дырэктар Ін-та эксперым. біялогіі. Навук. працы па эталогіі і зоапсіхалогіі розных груп жывёл. Вывучаў рытм дзялення і трапізм у інфузорый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРО́ДСКІ Сяргей Сцяпанавіч (17.12.1911, г. Нясвіж, Мінскай вобл. — 7.1.1980),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі і цепла- і масаабмену. Чл.-кар.АНБССР (1966), д-ртэхн.н. (1960), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1939). З 1946 навук.супрацоўнік Энергасектара, потым Ін-та энергетыкі АНБССР, з 1957 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АНБССР. Навук. працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэф. цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы выкарыстання дысперсных матэрыялаў і інш.
Літ.:
Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном (кипящем) слое. М.;Л., 1963; Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ЧЫЦ Алена Генадзеўна (н. 12.3.1940, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (1995). Скончыла БДУ (1964). З 1971 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі, з 1996 вядучы навук.супрацоўнік. Вывучае матэрыяльную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэр.ўсх. і паўд.-зах. Беларусі, пытанні палеагеаграфіі, палеаэкалогіі, сац.-эканам. развіцця стараж. насельніцтва. Асн. даследаванні праводзіла ў бас. рэк Сож і Ясельда (Бердыж, Гронаў, Моталь, Струмень і інш.). Аўтар прац «Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі» (1984), «Помнікі каменнага і бронзавага вякоў Усходняй Беларусі» (1987), «Першыя людзі на зямлі Беларусі» (1997), адзін з аўтараў кніг «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 1, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЎСКІ Амінадаў Майсеевіч (29.3.1898, г. Кіраваград, Украіна — 14.6.1976),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1966). Нар.маст.СССР. Акад.АМСССР (1973). Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн.ін-т (Масква, 1930). Аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг, якія вызначаюцца жывым гумарам, камічнай гіпербалізацыяй сітуацый і вобразаў («Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна» А.Талстога, 1942—43; «Мыйдадзір» К.Чукоўскага, 1950), да твораў М.Салтыкова-Шчадрына («За мяжой», 1939), У.Маякоўскага (зб. «Сатыра», 1967), М.Гогаля («Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна», 1946). Працаваў у жанрах карыкатуры (з 1936 супрацоўнікчас. «Крокодил»), плаката, у станковым малюнку.
А.Канеўскі. Ілюстрацыя да аповесці М.В.Гогаля «Іван Фёдаравіч Шпонька і яго цётухна». 1946.
славенскі філолаг-славіст. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1826). Вучань і супрацоўнікчэш. філолага І.Добраўскага. Хавальнік, з 1844 дырэктар Венскай прыдворнай б-кі. Аўтар граматыкі славенскай мовы (1808; на ням. мове, з дадаткам крытычнага агляду славенскай л-ры). Даследаваў стараж.слав. помнікі, выдаў глагалічны помнік стараслав. мовы «Клоцаў зборнік» (1836) з каментарыем, слоўнікам і сціслай граматыкай стараслав. мовы. Артыкулы К. сабраны Ф.Міклашычам у зб. «Невялікія артыкулы Варфаламея Копітара лінгвістычнага, этнаграфічнага і прававога зместу» (1857). Сярод вучняў К. сербскі філолаг В.Караджыч.
Тв.:
Рус.пер. — Новые письма Добровского, Копитара и других юго-западных славян. СПб., 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКАРЭ́ВІЧ Канстанцін Аляксеевіч (3.11.1890, г. Слонім Гродзенскай вобл. —28.2.1942),
бел. гісторык, перакладчык. Д-рфілал.н. (1940), праф. (1941). Скончыў Гродзенскую гімназію (1912), Петраградскі ун-т (1917). Ўдзельнічаў у рабоце Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, адзін з заснавальнікаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ун-та. У 1919—22 выкладаў у Томскім, з 1925 — Ленінградскім ун-тах (з 1941 заг. кафедры), адначасова супрацоўнікнавук. устаноў. Даследаваў бел. л-ру, гісторыю, мову і культуру славян. Пераклаў на рус. мову аповесць З.Бядулі «Салавей» і зб.апавяд. Ц.Гартнага «Трэскі на хвалях» (абодва 1928). Пасля смерці Б.І.Эпімах-Шыпілы (1934) захоўваў яго асабісты архіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНДЗЮХО́Ў Міхаіл Рыгоравіч (н. 11.1939, станіца Перадавая Краснадарскага краю, Расія),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1989). Скончыў Ташкенцкае ваен.танк. вучылішча (1963), Ваенную акадэмію бранятанк. войск (1972), Акадэмію Генштаба (1986). З 1963 на камандных і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі, Паўн.-Каўк. і Кіеўскай ваен. акругах. З 1986 1-ы нам. і камандуючы войскамі танк. арміі. З 1989 1-ы нам. камандуючага войскамі БВА. У 1992—93 нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З 1993 вядучы навук.супрацоўнікваен.-навук. цэнтра Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 2002 нач.дзярж. установы «Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».