захадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Разм.

1. Стаміцца ад доўгай хады. Захадзіцца за дзень.

2. Замітусіўшыся, пачаць старанна, рупліва што‑н. рабіць. Маці заходзілася: трэба пачаставаць дарагога госця! Мележ. Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь. Колас.

3. Разм. З сілай пачацца; усхадзіцца. Вецер захадзіўся. Мяцеліца захадзілася. // перан. Разгневацца, разлютавацца, раз’юшыцца. — А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся? Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. Захапіўшыся работай, забыцца пра час. Зося гэтак шчыра запрацавалася, што не [ў]бачыла, як яе агарнула ноч. Чарот.

2. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы. [Бацька] застаў Колю за сталом, з апушчанай на рукі галавой. «Запрацаваўся, бедны... — паспачуваў бацька. — Відаць, памногу задаюць». Якімовіч. Тыдні цераз два Прыбыў з камандзіроўкі ён дадому. Змарнелы, замучаны, вядома, Баліць спіна і галава. І дзіўнага няма — запрацаваўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

1. Парабіць многа, уволю; напрацавацца. Наравіцца за сваё жыццё. □ Хочацца наравіцца да поту, далон[н]ю абцерці.. твар і напіцца з біклагі рэзкага квасу... Мурашка. // Стаміцца на працы. [Расольчыха:] — Ігнат як наробіцца .. [на дачы] за выхадны, дык і гаварыць яму ні з кім не хочацца. Паслядовіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Здарыцца, адбыцца. Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патамі́цца, ‑томіцца; ‑томімся, ‑томіцеся, ‑томяцца; зак.

Стаміцца — пра ўсіх, многіх. — Ой, дзевачкі! — крыкнула Рая. — Патанцуем лезгінку. — А музыка? — паважна сказала Насцечка. — А мы самі выспеўваць будзем. — Так вы патоміцеся, гэта цяжка так, — сказаў дзед. Чорны. Ужо Мікола быў тры разы па Сымоне і тры разы пад Сымонам, а бой усё ідзе. Патаміліся яны, як пеўні. Колас. Канцэрт пачаўся чамусьці пазней, чым намячалася, дзеці ад чакання патаміліся. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́біцца, -б’юся, -б’ешся, -б’ецца; зак.

1. з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.

В. з натоўпу.

В. з галечы.

В. з даўгоў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.

Агонь выбіўся з-пад страхі.

Валасы выбіліся з-пад хусткі.

3. Разбіцца (пра шкло акна).

Выбілася шыба.

Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.

Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.

Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.

Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.

|| незак. выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мерхацца ’прагаладацца, аслабець ад вялікай затраты сілы’ (БРС, Касп., Янк. III, Касп., Мат. Гом.), вы́мірьхацца ’тс’ (З нар. сл., маг.), вы́мяркацца ’захацець есці пасля хадзьбы’ (Бір. Дзярж.), виме́рхувать, ви́мерхатьстаміцца’ (Ліс.). Укр. ви́мерховати ’прагаладацца’; параўн. таксама польск. merchać, myrchać ’раскідваць, мяшаць салому, прыводзіць яе да непрыгоднасці’. У беларускай мове, відавочна, запазычанне з укр., дзе яно ўтворана ад дыял. ме́рха, ми́рха ’падла’. Параўн. таксама чэш. mrcha ’кляча’; ’падла; сцерва (лаянка)’, польск. marcha, mercha ’кляча; сцерва’, славен. mrha (лаянка), запазычаныя з с.-н.-ням. marhe ’конь, кляча’ (Брукнер, 322; Клюге, 1960, 454, 463; Махэк₂, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стакані́цца ‘клапаціцца, даглядаць’ (свісл., лід., беласт., гарад., воран., ваўк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл., ЛА, 1), ‘стаміцца’ (лях., Сл. ПЗБ), стоконы́тысь ‘клапаціцца’ (драг., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), стоконі́ціса ‘турбавацца, клапаціцца’ (івац., Нар. сл.), стоконы́тысь ‘прыгожа ўбірацца, адзявацца’ (брэсц., ЛА, 1), стакана́ ‘клопат, турботы’ (свісл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл.), стакано́та ‘мітусня’ (лід., Сл. ПЗБ), сто́кон ‘клопат, турботы, цяганіна’ (івац., Нар. сл.). Ізаляванае слова; славянскіх адпаведнікаў няма; рус. разм. устака́ниться ‘супакоіцца’ не падыходзіць па значэнні. Улічваючы лінгвагеаграфію, можна думаць аб запазычанні з літ. stekénti (‑ẽna, ‑ẽno) ‘мучыць, таміць, мардаваць’ з адваротнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замата́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца, абматацца вакол чаго‑н. Пуга заматалася за аглоблю.

2. Абкруціць, абматаць сябе чым‑н. Заматацца шалікам.

3. перан. Разм. Стаміцца, знясілець ад рознай работы, клопатаў. — Так, цяжка табе, Савасцян Змітравіч, даводзіцца, — паспачуваў Асот. — Такіх спецыялістаў у раёне не густа — не дзіва, што заматаешся. Аношкін.

замата́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць матацца ​1 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пато́м1, потым, драг. пото́м ’але, але ж, усё ж, аднак, а ўсё ж’ (Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), ’потым’ (Шат., Янк. 1). Укр. по́тім, рус. пото́м, польск. potym, луж. pótym, potymzo н.-луж. potu, чэш. potom, poté, славац. potom, poton, potemáj, славен. potém, серб.-харв. по̀том, балг. потем. Прасл. potomь, утворанае з po і М. скл. займенніка to ’тое’ (ESSJ, SG, 2, 578). Бел. паты́м — кантамінаваная форма з патом і польск. potym. Сюды ж патомны ’будучы’ (Касп.).

Пато́м2 ’стамленне’ (Касп.). Аддзеяслоўны назоўнік. Да па‑таміццастаміцца’, як патоп ад патапіцца і да таго пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)