1. К месцу, якраз у патрэбны час. — Вось якраз дарэчы, — сустрэў Барысаў Батаніна. — Прыйдзецца вам, Павел Андрэевіч, сказаць прамову.Дудо.Барабан бесперапыннага дзеяння быў вельмі дарэчы. У ім можна было апрацоўваць вялікія дэталі.Карпаў.
2.узнач.пабочн.(частаўспалучэннісасловамі «кажучы», «сказаць»). Ужываецца для абазначэння таго, што даная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго‑н., толькі што сказанага. Дарэчы, у хаце ў Ганны, калі ні прыйдзі — чыста, нібы яна вечна, з гадзіны на гадзіну, чакае важнага госця.Дуброўскі.Дарэчы кажучы, той Янка быў ўдалы, Не меў прывычкі доўга разважаць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1.Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна мысліць. Мысліць вобразамі. Навучыць мысліць. □ У камуне за гэтыя гады выраслі новыя людзі, якія зусім інакш мысляць, чым мысліў учарашні селянін-уласнік, селянін — раб свайго ўласнага шкура зямлі.Галавач.[Ермаловіч:] — Вайна ёсць вайна, і трэба адпаведна мысліць. Мірнага жыцця няма, забудзь... Ваша пяцёрка — глыбокае падполле.Навуменка.Уменне мысліць на сцэне — вялікі дар для акцёра, і ён даецца далёка не кожнаму.Сабалеўскі.
2.што. Разм. Уяўляць у мыслях. [Левановіч:] Як ты мысліш сабе гэту праверку? [Гарлахвацкі:] Трэба назначыць аўтарытэтную камісію.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
besínnen, sich
1) апа́мятацца
2) (G auf A) успаміна́ць (пра што-н.)
3) разду́мваць, разважа́ць;
sich ánder, [éines Béssern] ~ аду́мацца, пераду́маць;
◊
erst besínn's, dann begínn's≅ сем разо́ў адме́рай, адзі́н раз адрэ́ж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ме́шкацца ’марудзіць, рабіць памалу’ (пін., З нар. сл.; ТС). Рус.мешкать ’тс’, урал. ’чакаць’, кіраў. ’разважаць’, ст.-рус.мѣшькати ’чакаць, марудзіць’, ’жыць, пражываць, быць падданым’, мѣшаный ’павольны, вялы’ (паводле Махэка₂, 361, павінна было пісацца ме‑), польск.mieszkać ’марудзіць’, ’забыць, не звяртаць увагі’, ’жыць, прабываць, знаходзіцца’, ’заставацца’, ’быць у адносінах з кім-небудзь’, nieomieszkać ’не занядбаць’, в.-луж.mješkorić ’марудзіць’, чэш.meškati ’марудзіць’, ’знаходзіцца, перашкаджаць у рабоце’, славац.meškať ’спазняцца, адставаць’, славен.mečkati ’паволі працаваць’. Не зусім яснае слова. Найбольш імаверна, што яно паходзіць з мѣшати > мяшаць (гл.) у выніку нарашчэння асновы. Укр.мешкати ’пражываць’, як і ст.-бел.мешкати, мяшкати ’жыць, знаходзіцца’ (XIV ст.), запазычана са ст.-польск.mieszkać ’жыць’ (Жураўскі, SlOr, 10, 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., ЕСУМ, 3, 455–456.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карце́ць, ‑ціць; незак.
1.безас.зінф., сазлучн. «каб» і без дап. Пра неадольнае жаданне што‑н. зрабіць; хацецца; не цярпецца. Ульяне карцела спытаць, чаго Кастусь наведаўся ў такую рань, але ён сам загаварыў яшчэ здалёк.Пташнікаў.[Халімону] хацелася разважаць і карцела, каб хто-небудзь чуў гэтыя разважанні і згаджаўся з імі.Галавач.[Марына:] Ну, што ж... Калі так ужо карціць — няхай едзе.Губарэвіч.
2. Турбаваць, хваляваць, не даваць спакою. [Базыль] адчуў, што яму чагосьці не стае, па нечым смыляць рукі, нешта карціць, некуды рвецца душа.Сачанка.Маці ведае — не грыбы карцяць сыну — і дае хутчэй есці.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іна́кш, прысл. і злучн.
1.прысл. Тое, што і іначай (у 1 знач.). Ужо зусім інакш, сустракалі назаўтра хлопцы сясцёр.Грахоўскі.— У нашым становішчы трэба разважаць інакш.Маўр.
2.злучн.супраціўны. Тое, што і іначай (у 2 знач.). Данік разумеў, што там — вялікі бой, можа нават такі, як бітва пад Барадзіно.., інакш немцы не кідалі б столькі авіяцыі.Шамякін.
3.злучн.далучальны. Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў. [Бабручыха] была баба, як кажуць, набожная — кожную справу ў сваёй гаспадарцы пачынала малітвай з трэбніка. Былі ў ім розныя «чыны», інакш — абрады, і малітвы.Брыль.
•••
Інакш кажучыгл. кажучы.
Так ці інакшгл. так.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Думка, меркаванне, вывад, якія з’явіліся ў выніку роздуму, разважання. Я сяджу ў кабінеце, слухаю цікавыя развагі пра людзей і часам нібы нават бачу іх перад сабою.Кулакоўскі.Рэшту сала .. [брат] палажыў у кішэню з развагаю: — А гэта я занясу дадому Марыльцы.Чорны.
3. Тое, што і разважлівасць. Траціць развагу. □ Цвёрдая воля і здаровая развага [Бумажкова] адразу выявілася ў тым, што атрад стаў у першыя ж дні свае дзейнасці на самыя важныя ўчасткі.Чорны.[Кастусь] любіў са старэчаю развагаю гутарыць пра народнае жыццё і сялянскую долю.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разважа́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.разважаць 1.
2. Думкі, меркаванні, вывады, якія з’явіліся ў выніку роздуму над чым‑н. — Справа Карпавіча закончана, нават суд адбыўся. Звычайна яны падсаджваюць правакатараў да такіх палітвязняў, над якімі яшчэ ідзе следства. — Наіўнае разважанне! Хто ім забароніць узнавіць справу, калі з’явяцца новыя матэрыялы?Машара.
3.звычайнамн. (разважа́нні, ‑яў). Выказванні, размовы. Прося ў сваіх разважаннях ніколі не вызначалася лагічнай паслядоўнасцю — так было і на гэты раз.Васілевіч.— Верас! А-а-а!.. — здзівілася Юзя, але траціць часу на разважанні не стала.Бажко.Цяпер нярэдка можна пачуць разважанні аб тым, што байка, нібыта, аджыла ўжо свой век.Казека.
•••
Без разважання — адразу, доўга не думаючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
intellect
[ˈɪntələkt]
n.
1) ро́зум -у m., здо́льнасьць чалаве́ка мы́сьліць, разважа́ць; інтэле́кт -у m.
a man of intellect — чалаве́к з вялі́кімі разумо́вымі здо́льнасьцямі
3) інтэлектуа́л -а m.
Skaryna was a great intellect of his time — Скары́на быў вялі́кім інтэлектуа́лам свайго́ ча́су
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Свядо́мы ‘здольны думаць і разважаць, здольны рабіць асэнсаваны выбар’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Касп.), све́дамы ‘які ведае справу, работу, навуку’ (Ласт.), ст.-бел.сведомый ‘навучаны, умелы; дасведчаны’ (Ст.-бел. лексікон), укр.свідо́мий ‘абазнаны, дасведчаны’, рус.дыял.све́домый ‘вядомы, знаёмы’, стараж.-рус.съвѣдомыи ‘вядомы, знаны, выпрабаваны’: куряне сведоми къмети (Слова пра паход Ігаравы), ст.-чэш.svědomý ‘свядомы, знаны’, польск.świadomy ‘тс’, в.-луж.svědomy ‘свядомы, абазнаны’. Утворана ад прасл.*sъvěděti ‘знаць’, што да *věděti ‘тс’ (гл. ведаць), дзеепрыметнік цяп. ч. *sъ‑vědomъ ‘які добра ўсведамляе’ (Сной у Бязлай, 3, 348). Формы з перагаласоўкай і націскам на другім складзе хутчэй за ўсё запазычаны з польскай мовы. Назоўнік сьве́дамʼе ‘яснае разуменне; усведамленне, прызнанне’ (Стан.) вядомы, паводле некаторых крыніц (гл. там жа), яшчэ ў старабеларускай, відаць, самастойна ўтвораны і не звязаны з польск.świadomie ‘сумленне’, якое лічыцца лексічным ці семантычным багемізмам (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 382).