ГУДЗО́Н, Хадсан (Hudson) Генры (каля 1550, Вялікабрытанія — 1611), англійскі мараплавец. У пошуках паўн. марскога шляху з Атлантычнага ак. ў Ціхі здзейсніў 4 плаванні ў арктычных морах, арганізаваныя лонданскімі і амстэрдамскімі купцамі, якія шукалі новыя шляхі ў Кітай і Індыю. У 1607 імкнуўся прайсці ў Ціхі ак. праз Паўн. полюс, падняўся да 80°23 паўн. ш., адкрыў в-аў Ян-Маен. У 1608 няўдала спрабаваў знайсці праход паміж а-вамі Шпіцберген і Новая Зямля. У 1609 накіраваўся ў Баранцава м., а адтуль да берагоў Паўн. Амерыкі для пошукаў Паўн.-Зах. праходу, абследаваў частку ўзбярэжжа мацерыка, адкрыў вусце ракі (пазней названа яго імем) і падняўся па ёй на 250 км. У 1610 прайшоў на З пралівам паміж Лабрадорам і Бафінава Зямлёй і адкрыў вял. заліў (пазней названы яго імем). У яго паўд.ч. (зал. Джэймс) карабель Гудзона зазімаваў. У чэрв. 1611 на зваротным шляху каманда ўзбунтавалася. Гудзон з сынам і 7 маракамі былі высаджаны з карабля ў шлюпку і прапалі без вестак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАРАЛІ́НСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у в. Каралін (цяпер у межах г. Пінск Брэсцкай вобл.). Пабудаваны ў традыцыях новаітальян. фартыфікацыйнай сістэмы. У плане — падоўжаны чатырохвугольнік (75 × 37 × 46 × 75) з бастыёнамі на вуглах. Курціны і чатырохвугольныя з брустверамі бастыёны былі вымураваны з каменю (з боку поля бастыёны значна большыя). З ПдУ замак ахоўвалі стромкі бераг і воды р. Піна. Унутры валоў ішоў падземны скляпеністы праход вышынёй 2,1 м і шырынёй 90 см. У 2-й пал. 17 ст. замкам валодаў маршалак ВКЛ Ян Дольскі, потым — кн. Вішнявецкія. У ліп. 1660 у час аблогі П.К.з. разбураны рас. войскамі, у 1704 — войскамі шведскага караля Карла XII. У пач. 19 ст. яшчэ былі цэлыя 2 бастыёны і курціна. Пазней замак знік пад гар. забудовай. Рэшткі П.К.з. адлюстраваны на планах Пінска канца 18 ст., на малюнках Н.Орды 19 ст.
Літ.:
Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 159—160.
М.А.Ткачоў.
Руіны Пінскага Каралінскага замка 3 малюнка Н.Орды. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гаць ’гаць, грэбля’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яшкін), ’твань; плаціна’ (Касп.). Вытворныя: га́тка (Нас., Сцяшк.), га́тчына (Нас.). Параўн. рус.гать, укр.гать, польск.gać, чэш.hať, серб.-харв.га̑т, гата і г. д. Прасл.*gatъ, *gatь. Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 6, 108–109. Вытворнае (*gu̯ā‑t‑ ’праход і да т. п.’) да і.-е.*gu̯ā‑ ’ісці, праходзіць’; параўн. ст.-інд.gātú‑ ’праход, дарога’, авест.gātu‑ ’месца’. Гл. Слаўскі, 1, 246; Махэк₂, 162; Трубачоў, Эт. сл., 6, 108–109. Сюды ж і вытворнае *gatiti: бел.га́ціць, рус.га́ти́ть, укр.гати́ти, польск.gacić, серб.-харв.га́тити і г. д. (гл. Трубачоў, там жа, 105–106).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца ззаду проціл. пярэдні. Заднія ногі каня. Задняе кола. □ Коля з Мішам занялі месцы на задні лаўцы.Якімовіч.//узнач.наз.за́дні, ‑яга, і за́дняя, ‑яй, ж. Пра чалавека, які рухаецца; стаіць і пад. ззаду за кім‑, чым‑н. Увагу Дзмітрыя прыцягнуў натоўп каля пакгаўза. Заднія ўзнімаліся на дыбачкі, выцягвалі шыі, падскоквалі.Беразняк.
2. Накіраваны назад (пра напрамак руху). Шафёр развярнуўся і заднім ходам падаў машыну да самых дзвярэй.Пальчэўскі.
•••
Задні праходгл.праход.
Адысці на задні плангл. адысці.
Без усякай задняй думкігл. думка.
Даць задні ходгл. даць.
Заднім днёмгл. дзень.
Заднім розумам моцныгл. моцны.
Ляжаць без задніх ноггл. ляжаць.
Спаць без задніх ноггл. спаць.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапкахгл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Расчысціць, расцерабіць (дарогу, праход). «Пайду, дарогу працераблю... Хутка развіднеецца», — думаў .. [Алесь].Чарнышэвіч./уперан.ужыв.З гневам, з запалам гаварыў .. [Барташэвіч], што быццам я і раўні сабе не ведаю, што я нікога не паважаю, быццам я заўзяты кар’ерыст, які толькі і дбае, каб працерабіць сабе дарогу.Сабаленка.
2. Церабіць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zúgangm -(e)s, -gänge
1) до́ступ
2) увахо́д, прахо́д; вайск. по́дступ
3) прыро́ст
4) зноў прыбыва́ючыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
adit
[ˈædɪt]
n.
1) увахо́д -у, прахо́д -у m.
2) падыхо́д -у, до́ступ -у m.
3) што́льня f. (увахо́д у ша́хту)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
скразны́
1. dúrchgehend, Dúrchgangs;
скразны́прахо́д Dúrchgang m -(e), -gänge; Passáge [-ʒə-] f -, -n;
скразны́ цягні́к Dúrchgangszug m -(e)s, -züge, D-Zug m;
2. (увесь у прасветах) dúrchschéinend, dúrchschimmernd
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
trespass2[ˈtrespəs]v.(on)
1. паруша́ць чужо́е пра́ва ўлада́ння;
“No trespassing” «Прахо́д забаро́нены» (надпіс)
2. злоўжыва́ць; ква́піцца;
trespass the bounds of good taste перахо́дзіць ме́жы до́брага гу́сту;
trespass on smb.’s hospitality злоўжыва́ць чыёй-н. гасці́ннасцю
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)