1. Асоба або група людзей, якія вядуць назіранне за чым-н. або ахоўваюць што-н.
Міліцэйскі п.
2. Месца, пункт, адкуль вядзецца назіранне, дзе знаходзіцца ахова.
Баявы п.
Памерці на пасту (перан.: пры выкананні абавязкаў).
3. Адказная пасада.
Заняць высокі п.
4. Месца, у якім сканцэнтравана кіраванне рознымі тэхнічнымі сродкамі, сігналамі.
Цэнтральны п.
|| прым.паставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2 і 4 знач.).
Паставая будка.
Паставая служба.
Паставая ведамасць (службовы дакумент каравула).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПОСТПАЗІТЫВІ́ЗМ (ад пост... + пазітывізм),
філасофскія канцэпцыі, што ўзніклі ў 1950—70-я г. ў працэсе крытыкі неапазітывізму. Не мае акрэсленага зместу, нярэдка атаясамліваецца з сучаснай аналітычнай філасофіяй, у інш. выпадках мае вельмі вузкую трактоўку. Тэарэт. абгрунтаваны ў працах К.Попера «Логіка навуковага адкрыцця» (1959) і Т.Куна «Структура навуковых рэвалюцый» (1963). Да асн. плыней П. адносяць крытычны рацыяналізм, прагматычны аналіз (У.Куайн, М.Уайт, ЗША), канцэпцыі І.Лакатаса, М.Полані (Вялікабрытанія), П.Феерабенда і Р.Рорці (ЗША), розныя варыянты сучаснага філас.рэалізму і інш. Агульным для ўсіх канцэпцый П. з’яўляецца адыход ад арыентацыі на сімвалічную логіку і звяртанне да гісторыі навукі, прызнанне вызначальнай ролі ў пазнанні тэарэт. ўзроўню ведаў, перанос акцэнту на сацыякульт. і каштоўнасныя аспекты навук. пазнання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
варта, ахова / пры суправаджэнні: канвой / для назірання: дазор, патруль, пост, пікет
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
даўбе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Цяжкае палена з вычасаным дзяржаннем для забівання, расколвання чаго‑н. і пад.; невялікая доўбня. Даўбешка, што калоў Саўка Чужахвал дома дровы, была пашчапаная.Чорны.Найбольш дужыя хлопцы драўлянымі даўбешкамі забівалі палі.Рунец.
2.Лаянк. Пра тупога, някемлівага чалавека. Даўбешка часам пост займае І марыць, што яна — свяціла, карыфей!Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ва́хта1 ’вахта, пост’ (Нас., БРС). Ст.-бел.вахта (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус.ва́хта, укр.ва́хта. Запазычанне з польск.wachta < ням. (Гараеў, 40; Фасмер, 1, 280; Шанскі, 1, В, 27) або прама з ням.Wacht (Праабражэнскі, 1, 68).
Ва́хта2 ’хвалі на рацэ; кругі ад кінутага ў ваду прадмета’ (Сцяц.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кардо́н2
(фр. cordon)
1) дзяржаўная граніца;
2) пагранічны або загараджальны атрад, а таксама месца яго знаходжання;
3) пост аховы лесу, запаведніка (лясны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фарпо́ст
(ням. Vorposten)
1) вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалёка ад праціўніка;
2) перан. перадавы пункт, апора чаго-н. (напр. ф. навукі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Póstenm -s, -
1) паса́да, пост;
éinem ~ gewáchsen sein спраўля́цца з пра́цай
2) вайск.пост, вартавы́;
~ stéhen* стая́ць на ва́рце [пасту́];
ímmer auf séinem ~ sein быць заўсёды на ме́сцы;
wíeder auf dem ~ sein уста́ць на но́гі, папра́віцца;
auf ~ zíehen* заступа́ць на пост;
den ~ áufgeben* пайсці́ з паста́
3) па́ртыя тава́ру
4) арты́кул бюджэ́ту
5) спарт. ме́сца (у камандзе)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сві́нства, ‑а, н.
Разм.
1. Пра што‑н. неахайнае, бруднае.
2. Нізкі ўчынак, грубасць, непрыстойнасць. — Гэта — свінства! — адклікнуўся Турсевіч і плюнуў з нейкаю агідаю. — Баяўся мужыком здацца і выявіў сваё поўнае хамства.Колас.Сёй-той перад свіннёй гатоў падціснуць хвост. Калі яна займае значны пост, Ільва ж, хоць той і свінства вырабляе, Не можа абарваць, бо смеласці не мае.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́ндны
1. Kommándo-;
кама́ндны склад Kommándobestand m -(e)s, -bestände;
кама́ндны пункт Geféchtsstand m -(e)s, -stände;
кама́ндны пост Kommándoposten m -s, -;
2.спарт. Mánnschaft-;
кама́ндны залі́к Mánnschaftswertung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)