Клу́ці ’калаццё’. Параўн. польск.kłucie ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 481). Пранікненне з польскай мовы з пераходам у мн. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Равідава́ць ’аглядаць, знаёміцца са становішчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польскай мовы, параўн. польск.rewidować ’абшукваць каго-небудзь’, ’рабіць рэвізію’, ’пераглядаць’.
ваенны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, ген.-лейт.польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813). З роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З 1780 служыў у аўстр. арміі, з 1788 палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа П. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад рас. войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на рас. службу. З 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі франц. войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, П. стаў на чале мясц. міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снеж. 1806 камандаваў адноўленым польск. войскам, са студз. 1807 ваен. міністр Варшаўскага княства. У час аўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстр. войск у Галіцыі. У 1811 зноў адмовіўся паступіць на рас. службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вял. арміі». У пачатку кампаніі праследаваў 2-ю Зах. армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса П. ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польск. войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў П. ў маршалы, прыкрываў адыход франц. войск. У час пераправы праз р. Эльстэр быў цяжка паранены і патануў. У 1814 прах П. перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік П. (скульпт. Б.Торвальдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І.Ф.Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апшы́т ’выгнанне’ (Гарэц.) адстаўка’ (Нас., Шпіл.), дрэнны атэстат’ (Нас.). Рус.абшит ’адстаўка’ з Пятроўскай эпохі з ням.Abschied, магчыма, праз польск.abszyt (Шанскі, 1, А, 23; Фасмер, 1, 58), укр.абшит. Ст.-польск.abszyt ’адстаўка’, abszytować ’адпраўляцца ў адстаўку’. Беларускае слова з польскай, на што ўказваюць словы апшитоваць, апшитованый, фіксуемыя Насовічам, якія не адзначаюцца ў рускай мове, але вядомыя польскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басця́ць ’знеслаўляць каго-небудзь’ (докш., Янк. Мат.). Марфалагічнае новаўтварэнне да бэ́сціць ’тс’ (гл.; там і літ-ра), запазычанага з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Такаву́ткі, такову́ткі ’такі самы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. таковы, да словаўтварэння параўн. Карскі 2–3, 44 (магчыма, пад уплывам польскай мовы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎСЯ́НІК (Антон) (1888, в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобласці — 1933?),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў тэхнал.ін-т у Харкаве, вучыўся ў Пецярбургскім політэхн. ін-це. Чл.Бел.сацыяліст. грамады. У 1918—19 старшыня Бел. рады ў Бабруйску, чл.Нар. сакратарыята Беларусі. У 1919—20 чл.Бел. вайсковай камісіі. У 1922 абраны паслом (дэпутатам) у сейм Польскай Рэспублікі ад Зах. Беларусі, уваходзіў у Бел. пасольскі клуб. На пач. 1930-х г. эмігрыраваў у БССР. Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1650—1754 пры езуіцкай калегіі ў Гродне. Паказы адбываліся на лац. і польскай мовах. Захаваліся звесткі пра 26 пастановак т-ра. Аўтарамі іх былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі. Яны выкарыстоўвалі сюжэты са свяшчэннага пісання, агіяграфій, ант. міфалогіі і гісторыі. Большасць драм суправаджаліся інтэрлюдыямі і інтэрмедыямі. Найб. актыўна т-р дзейнічаў у 1711—28, калі былі пастаўлены 17 лац. п’ес і польская драма «Альтэка мудрасці» (1720).
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 133—135, 142.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДАМА́КІ (ад тур. haydamak нападаць),
удзельнікі вызв. руху на Правабярэжнай Украіне супраць польскай шляхты. Рух гайдамакаў узнік у 1720-я г. на Валыні і ў Зах. Падоліі, пазней распаўсюдзіўся на інш. раёны Украіны. Атрады гайдамакаў складаліся з сялян, бяднейшых запарожскіх казакоў, батракоў, рамеснікаў. У 1734, 1750, 1768 рух гайдамакаў перарастаў у буйныя паўстанні, найб. значнае ў 1768 («Калііўшчына»). У грамадз. Вайну 1918 — 20 на Украіне нац. фарміраванні, што змагаліся супраць сав. улады, выкарыстоўвалі папулярныя ў народзе гіст. традыцыі і называлі сябе гайдамакамі.
польскі бібліёграф, бібліятэказнавец. Праф. (1954). Скончыла Ягелонскі ун-т. У 1928—74 працавала ў Нац. б-цы ў Варшаве, б-цы Ін-та літ.знаўства ПольскайАН. Асн. працы па гісторыі польскага кнігадрукавання 15—16 ст.Гал. рэдактар выданняў «Польскае друкарства 16 ст.», «Энцыклапедыя навукі пра кнігу» (1971). Адна са складальнікаў шматтомнай працы «Друкары старой Польшчы». Аўтар артыкулаў пра друкароў, што працавалі на Беларусі. Даследавала пратэстанцкія канцыяналы ў Беларусі і Літве.