накапі́ць, ‑каплю, ‑копіш, ‑копіць; зак., што і чаго.
Паступова сабраць, павялічыць у якой‑н. колькасці; назапасіць. Напаліць грошай. Накапіць вопыт. □ — Жадаю весела адпачыць і накапіць новых сіл, — сказаў.. [загадчык] на развітанне. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагрэсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца. Хвароба прагрэсіруе.
2. Удасканальвацца, ісці па шляху прагрэсу. Каліноўскі разумеў, што грамадскае жыццё не стаіць на адным месцы, яно развіваецца, прагрэсіруе. Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТРЫПТЫ́З (ад англ. strip распранацца + tease дражніць),
музычна-танцавальнае прадстаўленне, удзельніцы (або ўдзельнікі) якога паступова агаляюцца пад музыку. Звычайна выконваецца ў спец. рэстаранах, начных барах.
т. 15, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нацячы́, ‑цячэ; ‑цякуць; пр. нацёк, ‑цякла, ‑цякло; зак.
Паступова сцякаючы або прасочваючыся, сабрацца дзе‑н. Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася. Шамякін. Цякучае нацячэ, а бягучае набяжыць. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СМЕ́РДЫ,
назва сельскага насельніцтва ў дакументах 11—12 ст. ў Стараж. Русі. Напачатку С. называлі свабодных абшчыннікаў. Паступова з іх вылучылася залежная ад дзяржавы, а потым і ад феадалаў група «худых С.», якія мелі сваю гаспадарку, коней і інвентар, плацілі даніну (натуральны аброк) князю. Яны захоўвалі асабістыя свабоду і правы, адказвалі за правіннасці і злачынствы паводле тагачаснага права. У 13—15 ст. тэрмін «С.» паступова знік у сувязі з дыферэнцыяцыяй сялянства. Апошняя згадка пра С. на Беларусі ў дагаворнай грамаце 1440 вял. князя ВКЛ Казіміра Ягайлавіча пра ўстанаўленне міру і ўмовы гандлю Полацка і Віцебска з Ноўгарадам. Крыніцамі для вывучэння становішча С. з’яўляюцца Руская праўда і наступныя юрыд. акты.
А.П.Грыцкевіч.
т. 15, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Атра́мант ’чарніла’ (БРС: устар., Нас., Шпіл., Касп., Шн. і інш.). Укр. атра́ме́нт, польск., славац. atrament ’тс’. Фіксуецца з 1710 (Булыка, Запазыч.); з лац. atramentum (Вясноў, Праблемы філал., 30); паводле Булыкі — праз польскую. У новы час на ўжыванне беларускага слова ўплывала польская мова: у савецкі час гэты дублет паступова знікае (Шакун, Гісторыя, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прагрэсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.
Хвароба прагрэсіруе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца наперад па шляху прагрэсу.
Навука прагрэсіруе.
3. у чым і без дап. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.
Юны спартсмен прагрэсіруе.
|| наз. прагрэсі́раванне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падаражэ́ць, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца больш дарагім, павысіцца ў цане. Мэбля падаражэла. □ Паступова вайна зазірала з вуліцы ў дамы, у сем’і, у жыццё чалавека, не мінаючы нікога. Мне, пакуль што, толькі падаражэлі прадукты. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́цісты, ‑ая, ‑ае.
Які паступова, непрыкметна зніжаецца; спадзісты, адхонны. Скоцісты бераг рэчкі. □ Двор быў на скоцістым узгорку, крутым і няроўным. Чорны. Праскочыла [Каця] рэдкія хмызы на скоцістым палетку і проста перад сабой убачыла самалёт. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ШАСТА́К»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Выканаўцы кружацца папераменна то ў хуткім, то ў павольным тэмпе (часам к фіналу тэмп паступова паскараецца). Танец пашыраны ў зах. і паўд. раёнах Беларусі.
т. 17, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)