від радыёсувязі, які забяспечвае аднабаковую перадачу інфармацыі, прызначанай для пэўнага абанента. Прыём інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай пэйджэра. Часам нараўне з тэрмінам «П.р.» карыстаюцца тэрмінам «сістэма персанальнага радыёвыкліку».
Функцыі П.р. развіваліся ад аднабаковай перадачы сігналу выкліку да перадачы лічбавым спосабам моўных і факсімільных паведамленняў, даных з камп’ютэра і інш., а таксама да двухбаковай сувязі з магчымасцю пасылаць адказ на прынятае паведамленне, перадаваць інфармацыю з аднаго пэйджэра на другі і інш. П.р. бывае ведамасная і агульнага прызначэння, паводле тэрыторыі абслугоўвання — лакальная, занальная (напр., у межах нас. пункта), нац. і міжнародная. Сеткі П.р. будуюцца па радыяльным ці сотавым прынцыпе. Паведамленні, адрасаваныя абаненту па-за межамі зоны абслугоўвання, назапашваюцца ў сетцы сувязі і перадаюцца абаненту, калі ён ізноў апынецца ў гэтай зоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэлефанагра́ма
(ад тэлефон + -грама)
паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Перака́зы ’плёткі’ (Нас.). Ад пераказа́ць, перака́зваць ’перадаваць пачутае’, рус.перека́зывать ’наказаць, перадаваць вестку, просьбу’, укр.перека́зувати ’апавядаць; перадаваць на словах’, польск.przekaz ’паведамленне’, przekazać ’перадаць’. Усх.-слав.-польск. ізалекса. Да пера- і каза́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аб’я́ва, ‑ы, ж.
Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. Павесіць аб’яву. Аб’ява пра набор спецыялістаў. □ Дзядзька Антось натрапіў на аб’яву, што за Слуцкам нейкая пані ўраздроб прадае зямлю.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
We interrupt our programmes for a newsflash. Мы перарываем трансляцыю нашых перадач для экстраннага паведамлення.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
падрабя́зны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі грунтоўны, дакладны, з усімі дэталямі і дробязямі. Падрабязны план. Падрабязная біяграфія. Падрабязнае паведамленне. □ У вопратцы.. [Кіда] было шмат патайных кішэняў, у якіх.. [пагранічнікі] знайшлі падрабязную карту Чукоцкага ўзбярэжжа.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспазе́, нескл., н.
1. Кароткі змест якога‑н. дакумента, твора і пад.; вытрымка з іх.
2. Кароткае паведамленне прадстаўніка ўрада па якому‑н. пытанню бягучай палітыкі ў парламенце. Выступіць з экспазе.
[Фр. exposé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)