ІСА́КАЎ Іван Сцяпанавіч (22.8.1894, с. Аджыкенд, Азербайджан — 11.10.1967),
савецкі ваенна-марскі дзеяч. Адмірал Флоту Сав. Саюза (1955), Герой Сав. Саюза (1965), чл.-кар.АНСССР (1958), праф. (1943). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу пры Ваен.-марской акадэміі (1928). На флоце з 1914. Удзельнік грамадз. вайны. З 1922 на камандна-штабных пасадах на Чарнаморскім і Балт. флатах, у т. л. камандуючы Балт. флотам (1937), у 1938—50 пераважна нам. і 1-ы нам. наркома (галоўнакамандуючага ВМФ). Нам. міністра марскога флоту (1954—55), потым у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—46. Аўтар прац па ваен. гісторыі, ваен. і ваен.-марскім майстэрстве, апавяданняў, нарысаў, навел і ўспамінаў пра флот. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЙЛА́ШАЎ Мікалай Апанасавіч (н. 19.12.1917, станіца Прочнаакопская Новакубанскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1939 у органах бяспекі ў Століне і Ганцавічах Пінскай вобл. З чэрв. 1941 у тыле ворага: камандзір групы, аддзялення, узвода, нам. камандзіра Чачэрскага партыз. атрада, са жн. 1942 нам.нач. разведкі партыз.спец. атрада «Уперад» НКДБСССР (дзейнічаў на тэр. Гомельскай, Магілёўскай і Арлоўскай абл.), з мая 1943 нам. камандзіра атрада, потым Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна, чл. Добрушскага падп. райкома КП(б)Б, у крас.—ліп. 1944 камандзір партыз.спец. групы «Бура» (дзейнічала на тэр. Вілейскай вобл.). У 1944—76 у органах КДББССР. Аўтар кн. «Бура гневу» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Васіль Іванавіч (н. 15.1.1917, с. Чарналескае Будзёнаўскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1983), Герой Сав. Саюза (1982). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1948) і Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1969). У арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Крымскім, Паўн.-Каўк., Закаўк., Сцяпным, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1972—76 каманд. войскамі Далёкаўсх. ваен. акругі, у 1976—80 1-ы нам. галоўнакаманд., у 1980—85 галоўнакаманд. Сухапутнымі войскамі — нам. міністра абароны СССР. У 1977—78 адначасова ўзначальваў сав.ваен. місію па аказанні дапамогі ўраду Эфіопіі ў адбіцці агрэсіі з боку Самалі. У 1985—86 1-ы нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
usiłować
usiłowa|ć
незак. спрабаваць; намагацца;
~ł wytłumaczyć nam zadanie — ён спрабаваў растлумачыць нам заданне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
САНКО́ЎСКІ Іосіф Іусцінавіч (16.3.1897, в. Падгурка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 4.12.1962),
генерал-лейтэнант (1954). З 1918 у Чырв. Арміі; нач. Уладзімірскага пях. вучылішча. У Вял.Айч. вайну ў 1942—44 камандзір стралк. брыгады, дывізіі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Украіны і Беларусі. З вер. 1944 нам.нач. штаба 2-й арміі Войска Польскага. У 1953—58 нам.нач. курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каке́цтва, ‑а, н.
Паводзіны, манеры какеткі (у 1 знач.); какетнічанне. Стройненькая, чарнявая сцюардэса з мілым французскім какецтвам дэманстравала нам сваё веданне рускай мовы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заўжды́, прысл.
Заўсёды. Любая нам праца заўжды па плячу.Астрэйка.І ніколі ніхто Нас не зможа спыніць, Бо заўжды наша партыя з намі!Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канспіраты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць канспіратыўнага. Але, з другога боку, нам абрыдзела наша стоенасць і канспіратыўнасць. Капітан Мазурэнка патрабуе, каб мы [разведчыкі] не сыходзіліся разам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
picture1[ˈpɪktʃə]n.
1. карці́на, малю́нак; ілюстра́цыя (таксама перан.)
2. фатагра́фія;
They showed us their wedding picture. Яны паказалі нам сваю вясельную фатаграфію.
3. увасабле́нне
4. фільм
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Прата́к ’вельмі рэдкае рэшата’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. чэш.přetak ’сіта, рэшата’, славац. ’ток, гумно’, якое, паводле Махэк₂, 646, з’яўляецца зваротным дэрыватам ад točiti ’кружыць’, што ўказвае на тэхніку ачышчэння збожжа на рэшаце (гл. скружваць). Да ток, тачыць. Відаць, запазычанне праз польскую, калі ўлічыць лінгвагеаграфію, але польск. слова нам не вядома.