благаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Маліць, прасіць, умольваць. Благаюць людзі: — Дай нам рады, Вяль, Ратуй, пагібель нас чакае!.. Зарыцкі. Глядзела [маці] на Хадоську вачамі, поўнымі болю і слёз, божкала, жахалася, благала. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)