серабры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ро́ны; незак., што.

Пакрываць тонкім слоем серабра; надаваць чаму-н. серабрысты колер, бляск.

С. відэльцы.

Месяц серабрыў хвалі.

|| зак. вы́серабрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і пасерабры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; пасярэ́браны.

|| наз. серабрэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надго́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над гарою, гарамі, вышэй гары, гор. З надгорных туманаў выходзіў бледны месяц. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і пралятаць. Пралётаць месяц у космасе. Пралётаць цэлы дзень на вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́сік, ме́сяк, ме́сяка, ме́сячка ’месяц (на небе)’ (Нас., Яруш., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Ян., Нар. Гом., жлоб., Нар. словатв., горац., КЭС), смал., пск. ме́сик, ме́сяк. Усх.-бел. — зах.-рус. ізалекса. Да ме́сяц (гл.). Суфіксы ‑ік, ‑як надаюць памяншальна-ласкальнае значэнне і, магчыма, з’яўляюцца рэліктамі табуістычнага значэння (задобрывання свяціла).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СЕМЕ́СТР (лац. semestris шасцімесячны ад sex шэсць + mensis месяц),

палавіна навуч. года ў вышэйшых і сярэдніх спец. навуч. установах (звычайна 16—18 вучэбных тыдняў). У некат. краінах (напр., Вялікабрытаніі, ЗША) навуч. год дзеляць на трыместры.

т. 14, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

селенацэнтры́чны

(ад гр. selene = Месяц + цэнтрычны)

калямесячны (напр. с-ая арбіта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́расень, ‑сня, м.

Дзевяты месяц года. Быў канец верасня, і маладыя бярозкі на ўзлессі стаялі ў залатым убранні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сівагры́вы, ‑ая, ‑ае.

З сівой грывай. Сівагрывы конь. / у вобразным ужыв. Заглядзіцца месяц сівагрывы, Дол пакрые тонкім серабром. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сле́пкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Асляпляльны. У нейкай халоднай самлеласці каціўся над горадам месяц — крамяны, слепкі і поўны. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сідэры́чны

(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла)

зорны;

с. месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць поўны абарот па сваёй арбіце;

с. год — перыяд поўнага абароту Зямлі вакол Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)