у Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдУ ад г. Іванава. Пл. 1,3 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 10,7 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, пад лесам і хмызняком. Берагі выш. да 1 м, месцамі забалочаныя. На ПнУ выцякае Завішчанскі канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Эса, за 6 км на Пд ад г. Лепель. Пл. 0,26 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 32,6 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад лесам і хмызняком, на ПнУмесцамі разараныя. На Пн злучана ручаём з Доўгім возерам, на Пд выцякае ручай у р. Эса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на Каўказе, паміж рэкамі Кура і Алазані, у Грузіі і Азербайджане (паўд. частка). Выцягнута з З—ПнЗ на У—ПдУ і рассечана ўздоўж далінай р. Іоры. Выш. ад 200 да 900 м. Складзена з пясчана-гліністых парод, пясчанікаў, кангламератаў. Невысокія горныя грады чаргуюцца з плоскімі раўнінамі і катлавінамі. Стэпы б.ч. узараныя. Месцамі пашыраны светлыя рэдкастойныя лясы. Усх. частка І.п. называецца Шыракскім стэпам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЁННАЕ ВО́ЗЕРА,
у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вярхіта (цячэ праз возера), за 20 км на Пн ад г. Дуброўна. Пл. 1,18 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 10 км. Пл. вадазбору 151 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, параслі лесам і хмызняком, на ПнУмесцамі разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. 9 астравоў. Упадае р. Лютыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАНО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр. за 100 м, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў,
у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Карпаўцы. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пяскі светла- і шаравата-жоўтыя, пераважна дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, слабагліністыя, месцамі з праслоямі і лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу. Разведаныя запасы 0,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—12,8 м, ускрышы (супескі, гліністыя пяскі) 0,4—3 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МПІНГ (англ. camping),
летні лагер для аўтатурыстаў з палаткамі або домікамі лёгкага тыпу і месцамі для стаянкі аўтамабіляў. Функцыянаванне К. заснавана на самаабслугоўванні турыстаў. Пастаяннымі збудаваннямі звычайна з’яўляюцца адм. блок з пунктам пракату быт. прадметаў, спальныя павільёны з пакоямі на 2—4 чал., кухня, душавыя, эстакады для агляду і мойкі аўтамабіляў. К. часам уключаюць сталовую, пральню, спарт. і танц. пляцоўкі, кіназал, аддз. сувязі, крамы і інш.
праліў паміж Керчанскім п-вам на З і Таманскім п-вам на У, злучае Чорнае і Азоўскае моры. Даўж. каля 41 км, шыр. ад 40 да 45 км, глыб. 5—15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі льдамі. На зах. беразе — буйны порт Керч, звязаны чыг. паромам са ст. Каўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Медна. У Брэсцкім р-не, у бас.р.Зах. Буг, за 25 км на Пд ад Брэста. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 1,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Берагі катлавіны высокія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно сапрапелістае. Выцякае р. Спанаўка, злучана каналам са Страдзецкім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МНІБУС (ад лац. omnibus для ўсіх),
шматмесны конны экіпаж з платнымі месцамі для пасажыраў; першы від грамадскага транспарту. З’явіўся ў 1662 у Парыжы. У некат. еўрапейскіх краінах выкарыстоўваўся да пач. 20 ст. Выконваў рэгулярныя рэйсы ў гарадах і паміж імі. У Францыі О. наз. таксама пасажырскі цягнік (у адрозненне ад скорых і экспрэсаў). Гарадскі рэйкавы шматмесны конны экіпаж наз. конка (гл.Гарадскі транспарт).