возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 330 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Схілы катлавіны выш. да 10 м, спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Востраў пл. 0,1 га. Выцякае ручай у р. Палата.