возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 6 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,24 км2, даўж. больш як 2,1 км, найб.шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі каля 4,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. да 4 м, пад хмызняком. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучана ручаём з р. Прыпяць.