Сярдзі́ты ’схільны сердаваць, злавацца’, ’злосны (пра чалавека)’, ’моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.)’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Бяльк., Сержп. Прымхі, Жд. 1, ЛА, 5). Укр.серди́тий, рус.серди́тый, ст.-рус.сьрдитыи, польск.sierdzisty, славац.srditý, серб.-харв.ср̀дит, славен.srdít, балг.сърди́т, макед.срдит, ст.-слав.сръдитъ. Прасл.*sьrditъ, дэрыват *sьrdь (гл. сэрца), таму што яно лічылася цэнтрам эмоцый, у тым ліку гневу, параўн. гнеў альбо се́рцэ, гне́вацса альбо се́рдзіцса (Пятк. 2); гл. Фасмер, 3, 605; Міклашыч, 292; Траўтман, 302; ЕСУМ, 5, 217; гл. таксама сердаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́дус, ‑а, м.
1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці (абазначаецца знакам °, які ставіцца справа ад лічбы уверсе). Вугал у 45°.
2. Адзінка вымярэння тэмпературы (паветра, вады, чалавечага цела і пад.). Мароз 30 градусаў. Вада кіпіць пры тэмпературы 100° па Цэльсію.
3. Адзінка вымярэння моцы спірту, спіртных напіткаў. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар.Бядуля.
•••
Пад градусам — нецвярозы, у стане лёгкага ап’янення.
[Ад лац. gradus — ступень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацу́нак, ‑нку, м.
Разм.
1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць. — Гэта ж квас, як вада. У ім жа мацунку ўсяго, можа, адзін градус, — заспакоіў Косцік.Сабаленка.Дваццаць пяць год не кранулі перабродаўскіх будынкаў .. Яшчэ і да самай Айчыннай вайны яны захавалі свой мацунак і свежы колер гладка вычасанага бярвення.Чорны.Ядранымі зорнымі начамі набіраў мацунак мароз.Марціновіч.
2. Тое, чым можна падмацавацца, чаго можна пад’есці. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Хапаць, раніць зубамі. Сабака дужа злосны, усіх кусае.// Сціскаць, шчыпаць дзюбай (пра птушак). Гусак кусае.// Раніць джалам, хабатком (пра насякомых). Пчолы кусаюць. Мурашкі кусаюць.// Захопліваць, сціскаць зубамі, пакусваць (пры хваляванні і пад.). Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка і кусала рог хусткі.Шамякін.Марцін сядзеў на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена.Мележ.//перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. І свой жа брат цябе кусае, Бо кожны выслужыцца хоча.Колас.
2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць невялікімі кускамі ад чаго‑н. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком.Ермаловіч.//Разм. Есці. [Скіба:] Ад учарашняга абеду не кусаў нічога.Крапіва.// Разгрызаць, раскусваць што‑н. цвёрдае. Кусаць арэхі.// Адразаць кавалачкамі. Кусаць дрот.
3.Разм. Моцна раздражняць скуру, пячы (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, марозі пад.). У школу ідзе Майка, а мароз такі кусачы, кусае і падганяе.Лынькоў.
•••
Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым‑н. упушчаным, непапраўным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
джгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей). Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела.Стаховіч.// Апякаць (пра крапіву, мароз).
2. Хутка ісці, бегчы; імчацца. Джгаць без аглядкі. □ Схапіўшы грошы, .. [Мацвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прысутнічае, знаходзіцца дзе‑н. у пэўны час. [Жанчына] нават не засмяялася і тады, калі навокал яе прысутныя людзі зарагаталі.Карпюк.Завязваецца гутарка з прысутнымі тут калгаснікамі аб іх жыцці ва ўмовах партызанскага краю.Залескі.
2.узнач.наз.прысу́тныя, ‑ых. Тыя, хто прысутнічае. Мароз абвёў вачамі ўсіх прысутных — ці не будзе пярэчанняў.Лобан.— Устаць! — строга крыкнуў вартаўнік суда. Прысутныя ўсталі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дзень1, ‑я, м.
Першы месяц каляндарнага года. А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысцюткія снягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць не здолею даўгі.Матэвушаў.— Халадэча! У студзені мароз быў невялікі, а ў лютым з першых дзён раз’юшыўся...М. Ткачоў.
сту́дзень2, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і студзіна, квашаніна. Вылі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫЛО́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (1.11.1895, в. Крыловічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 23.10.1937),
бел. акцёр; адзін з заснавальнікаў бел.т-ра. Засл. арт. Беларусі (1931). Скончыў Мінскае гар. вучылішча (1914). З 1915 выступаў на аматарскай сцэне. З 1921 у БДТ-1 (цяпер Нац.акад.т-р імя Я.Купалы). Акцёр шырокага творчага дыяпазону: выконваў ролі сац.ірамант. герояў, характарныя і камедыйныя. Валодаў яркімі сцэнічнымі данымі, высокай культурай мовы, дасканаласцю грыму, мімікі і жэстаў, майстэрствам поўнага пераўвасаблення, узбуйненай тыпізацыі характараў, імправізацыі пры тонкім адчуванні акцёрскага ансамбля. Яго ранняй творчасці ўласціва яскравая рамант. афарбоўка (Машэка, Кастусь Каліноўскі ў аднайм. п’есах Е.Міровіча). Па-майстэрску непераўзыдзена ствараў вобразы нац. драматургіі: Сцяпан Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Кручкоў («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), Ваявода, Граковіч і Вагін («Каваль-ваявода», «Перамога» і «Запяюць верацёны» Міровіча), Жрэц, Чужакоў («Вір» і «Мост» Я.Рамановіча), Шчураў («Міжбур’е» Дз.Курдзіна), Карнейчык («Канец дружбы» К.Крапівы) іінш. Сярод інш. роляў: Мароз («Гута» Р.Кобеца), Шагабутдзінаў («Мяцеж» паводле Дз.Фурманава), Вяршынін («Браняпоезд 14—69» У.Іванова), Малько («Далёкае» А.Афінагенава), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Чадаў («Жыццё кліча» У.Біль-Белацаркоўскага). У характарных і камедыйных ролях вынаходзіў трапныя дэталі, непаўторныя нюансы: Тарквіній («Жрэц Тарквіній» С.Паліванава), Муфці («Мешчанін у дваранах» Мальера), Крэспа («Вясковы суддзя» П.Кальдэрона) іінш. Здымаўся ў кіно: «Двойчы народжаны», «Дняпро ў агні». На магіле К. на Вайсковых могілках у Мінску ўстаноўлены яго бюст.
Літ.:
Есакоў А. Уладзімір Крыловіч. Мн., 1956;
Рамановіч Я. Уладзімір Крыловіч // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985;
Сабалеўскі А. Ажыццёўленае і няздзейсненае // Тэатр. Беларусь. 1995. № 2.
У.І.Няфёд.
У.М.Крыловіч.У.Крыловіч у ролі Кастуся Каліноўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцю́жа, ‑ы, ж.
Разм. Моцны холад, мароз. Нават зімой у лютую сцюжу .. [Сарокін] праз палонку апускаецца на дно ракі і працуе.Данілевіч./ Пра завею, мяцеліцу. Не хадзіў я з табой па сцяжынцы адной, Калі сцюжа мяла.Прыходзька.//перан. Жыццёвыя нягоды, цяжкасці. Шчасце наша прайшло праз сувеі і сцюжы, Многім з нас давялося пабялець без пары.Вітка.Твая песня стыхіяю мора Адбівалася ў сэрцы лапцюжных, Разлівалася ў цёмным прасторы, Дзе спявалі мінулага сцюжы.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палі́ць¹, палю́, па́ліш, па́ліць; па́лены; незак.
1.каго-што. Знішчаць агнём.
П. паперу.
2.што. Прымушаць гарэць (для асвятлення, ацяплення).
П. дровы.
3.што. Запальваць (крыніцу асвятлення; разм.).
П. святло.
4.у чымішто. Распальваць і падтрымліваць агонь у печы; абаграваць памяшканне, раскладваючы агонь у печы, пліце і пад.