На паўд. беразе Крыма, за 7 км ад г. Ялта, Украіна. Засн. ў 1812 Х.Х.Стэвенам. Пл. 996 га. Каля 3,5 тыс. відаў раслін. У садзе 3 аддзяленні — Цэнтральнае, Стэпавае і Прыморскае; ёсць інтрадукцыйна-каранцінны гадавальнік. Дэндрарый саду складаецца з 4 ландшафтных паркаў, у якіх вывучаюцца перспектыўныя для садова-паркавага буд-ва і лесагадоўлі віды і формы. У калекцыі саду больш за 1600 відаў дрэў і кустоў, з якіх найб. прадстаўлены расліны з роду хвоя, кіпарыс, ядловец, дуб, кізільнік, барбарыс, клён і інш. Разводзяць секвою гіганцкую, міжземнаморскія піхты, платан усходні, веерную пальму Фарчуна і інш. Уведзены ў культуру пладовых насаджэнняў і паркаў сарты персіка, чарэшні, алычы, інжыра, граната, хурмы, міндалю. У гербарыі сада больш за 130 тыс.лістоў. З 1890 выдаюцца «Труды Никитского ботанического сада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пі́каўкі ’аер, Acorus calamus’ (івац., Нар. сл.; івац., ЛА, 1), ’плюшчай, Sparganium L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, да пікаць? ’пішчаць’, бо з асноў лісцяў аеру рабіліся пішчалкі. Не выключана сувязь з піка} (гл.), шэраг раслін названы паводле дзідападобных лістоў і кіяхоў; у іншых слав. мовах падкрэсліваецца калючасць суквеццяў плюшчаю: славен.jėžak, польск.jeżogłówka. Славац. yeiöA/яv, рус.ежеголовка. ням.Igelkolben.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трылі́снік ‘назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі’ (ТСБМ, Бяльк., Меер Крыч.), ‘бабоўнік, Menyanthes trifoliata L.’ (Кіс.; навагр., клім., ЛА, 1), ‘канюшына’ (Ласт., Др.-Падб.). Паводле наяўнасці трайчастых лістоў, названы рус.трилистник, чэш.třílistník, třulistník, мар.trumfulija (Махэк, Jména, 183), ням.Dreiblatt ‘бабоўнік’ — магчыма, у некаторых выпадках узорам было лац.tri‑folium ‘канюшына, трыліснік’ (Пастусяк, Pogranicze, 138; Мяркулава, Очерки, 35–36).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мегафі́л
(ад мега- + гр. phyllon = ліст)
ліст папаратнікаў і насенных раслін, які ўзнік са сплюшчанай сістэмы галінак у продкавых груп прымітыўных вышэйшых раслін, што яшчэ не мелі лістоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
растрэ́сены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад растрэсці.
2.узнач.прым. Які мае неахайны выгляд, падраны (ад частага карыстання). За шклом з паўсотні кніжак, пазачытваных насмерць, зашмальцаваных, растрэсеных.Чорны.Выбраўшы .. жменю лістоў ад старых растрэсеных падручнікаў і сшыткаў, [бабуля] сшывае з іх Толіку кнігу.Брыль.// Прыведзены ў нягоднасць, няспраўнасць, разбіты. Растрэсеныя калёсы. □ — Антон, — ужо зусім іншым голасам папрасіла бабка, — глядзі ты, сыночак, каля тае машыны. Яна старая, растрэсеная.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЧНЫ ЦВЕТ (Anagallis),
род кветкавых раслін сям. першакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Афрыцы, Паўд. Амерыцы, як занесеныя ў Паўн. Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар’яў. На Беларусі пераважна ў паўд. і паўд.-зах. раёнах трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках вочны цвет блакітны (Anagallis foemina).
Адна-, двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырв. блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка. Лек. (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напр., гібрыдная буйнакветная Anagallis grandiflora) вырошчваюць як дэкаратыўныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
матэ́
(ісп. mate, ад індз. mate)
1) напітак з сухіх лістоў паўднёваамерыканскай расліны той жа назвы; парагвайскі чай;
2) маленькая пасудзіна, з якой п’юць гэты напітак у Паўд. Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фальц
(ням. Falz)
1) месца змацавання тонкіх металічных лістоў;
2) прамавугольны паз уздоўж краю дошкі, бруса;
3) месца згібу аддрукаваных аркушаў кнігі, брашуры, часопіса пры фальцаванні (гл.фальцаваць 3).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
copybook
[ˈkɑ:pibʊk]1.
n.
1) сшыто́к -ка́, сшы́так -ка m.
2) па́пка для ко́піяў (дакумэ́нтаў, лісто́ў, раху́нкаў)
2.
adj.
звыча́йны, штодзённы; шаблённы
He was no copybook hero — Ён ня быў звыча́йным гэро́ем
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАНА́Н (Musa),
род кветкавых раслін сям. бананавых. Больш за 40 відаў. Радзіма — трапічная Азія, Акіянія, Паўн. Аўстралія. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных краінах. На Беларусі вырошчваецца ў аранжарэі Цэнтр.бат. саду АН. Найб. вядомыя банан райскі (Musa paradisiaca), дэсертны (Musa sapientum), тэкстыльны, або абака (Musa textilis), японскі (Musa basjoo) і інш.
Шматгадовыя дрэвападобныя травяністыя расліны з магутным карэнішчам, пакарочаным сцяблом і несапраўдным трубчастым ствалом выш. да 15 м, які ўтвараюць похвы лістоў. Лісце даўж. да 6 м, суцэльнае. Кветкі звычайна аднаполыя, няправільныя, сабраныя ў звіслы складаны колас. Плады буйныя, рабрыстыя, падоўжаныя серпападобныя або кароткія авальныя ягады (ядомыя, маюць цукар, крухмал, бялкі, таніды і карацін), з іх гатуюць алкагольныя і кандытарскія вырабы, кансервы і інш.харч. прадукты, з лісця вырабляюць валакно — т.зв. манільскую пяньку. Лек. (у пладах і кветках ёсць антыбіётыкі; слабіцельны, страўнікавы, антыдыябетычны і антыгельмінтны сродак), кармавыя і дэкар. расліны.