амілацэта́т
(ад гр. amylon = крухмал + ацэтат)
арганічнае злучэнне, амілавы эфір воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ахілі́я
(ад а- + гр. chylos = сок)
адсутнасць салянай кіслаты і пепсіну ў страўнікавым соку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ацэты́л
(ад лац. acetum = воцат)
аднавалентны кіслотны радыкал 2, які паходзіць ад воцатнай кіслаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
персульфа́ты
(ад лац. per = звыш + сульфаты)
солі сярністай кіслаты; выкарыстоўваюцца пераважна ў хімічных аналізах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полікарбана́ты
(ад полі- + карбанаты)
сінтэтычныя палімеры, прадукты ўзаемадзеяння двухатамных фенолаў і вытворных вугальнай кіслаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стані́ты
(ад лац. stannum = волава)
солі алавянай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў сінтэзе арганічных фарбавальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
соль¹, -і, мн. со́лі, -ей, ж.
1. адз. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, ужыв. як прыправа да стравы.
Сталовая с.
2. перан., адз. Тое, што надае асаблівы інтарэс, вастрыню чаму-н.
У гэтым якраз і ўся с. паэмы.
3. Хімічнае злучэнне, прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам (спец.).
Берталетава с.
◊
Падсыпаць солі — добра даняць, дапячы каму-н. іроніяй, едкім словам.
Пуд солі з’есці з кім-н. — добра і даўно ведаць каго-н. (разм.).
|| прым. салявы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.) і саляны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АМІЛАЦЭТА́ТЫ,
арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай кіслаты і амілавых спіртоў, CH3COOC5H11. Вадкасці, tкіп 149,2 °C, шчыльн. 0,875·103 кг/м³ (н-амілацэтат), tкіп 142 °C, шчыльн. 0,871·103 кг/м³ (ізаамілацэтат), мала растваральныя ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Ізаамілацэтат (грушавая эсенцыя) выкарыстоўваецца ў вытв-сці фруктовай вады, карамеляў, амілацэтат — як растваральнік лакаў і фарбаў, нітрацэлюлозы, экстракт пры атрыманні пеніцыліну, кампаненты харч. эсенцый, рэчывы для араматызацыі мыла.
т. 1, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРШТЫ́НАВАЯ КІСЛАТА́, этан 1, 2-дыкарбонавая кіслата,
HOOC(CH)2COOH. Бясколерныя крышталі, tпл 185 °C, шчыльн. 1563 кг/м³ (20 °C). Пры т-ры 235 °C адшчапляе ваду і ператвараецца ў ангідрыд. Добра раствараецца ў вадзе, спірце і эфіры. Утварае 2 рады вытворных: солі і эфіры бурштынавай кіслаты (сукцынаты). У прам-сці атрымліваюць гідрыраваннем малеінавага ангідрыду. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці некат. пластмасаў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў, інсектыцыдаў і сінт. смол.
т. 3, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЯР’Я́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
аднаасноўныя насычаныя арган. к-ты агульнай формулы C4H9COOH. Вядомы 4 ізамерныя валяр’янавыя кіслаты: валяр’янавая (пентанавая); ізаваляр’янавая (3-метылбутанавая); метылэтылвоцатная (2-метылбутанавая); півалінавая (трыметылвоцатная). Практычнае значэнне мае ізаваляр’янавая к-та: бясколерная вадкасць, tпл -29,3 °C, tкіп 176,5 °C, шчыльн. 930,8 кг/м³. Солі і эфіры наз. ізаваляратамі. Атрымліваюць з каранёў валяр’яну. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, карвалолу, валакардзіну і інш. лек. сродкаў, фруктовых эсенцый і духмяных рэчываў у парфумерыі.
т. 3, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)