горад на ПдЗ Македоніі, горнакліматычны курорт і турыстычны цэнтр на Ахрыдскім воз. Каля 50 тыс.ж. (1999). Чыг. ст.Міжнар. аэрапорт. Харч.прам-сць. Гіст., маст. музеі. Рэшткі 6 ранневізант. базілік, замак цара Самуіла (11 ст.), царква св. Сафіі (9 — пач. 14 ст.) з фрэскамі 11, 12, 14 ст., інш.арх. помнікі 9—17 ст. Раён г. О. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Вядомы з 3 ст. да н.э. пад назвай Ліхнід. У 148 да н.э. заваяваны рымлянамі, адзін з гал. гарадоў на гандл. шляху з узбярэжжа Адрыятычнага м. ў г. Канстанцінопаль. З канца 3 ст.н.э. цэнтр епіскапства. У 6 ст. заселены славянамі. У 861 пад сучаснай назвай увайшоў у склад Балгарыі, цэнтр слав. пісьменства. У 971—1018 сталіца Зах.-Балгарскага царства і рэзідэнцыя балг. патрыярха. З 1018 у складзе Візантыі, у 1018—1762 цэнтр Ахрыдскай, ці Балгарскай, аўтакефальнай архіепіскапіі. Пры Іване Асене II [1218—41] уключаны ў склад незалежнага Балгарскага царства. У 1334 заваяваны серб. царом Стэфанам Душанам, у 1394 — туркамі, заняпаў. Пасля 1-й Балканскай вайны адышоў да Сербіі (1913), з 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 каралеўства Югаславія). Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе Сацыяліст. Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі (з 1945), з 1991 у незалежнай Македоніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЎСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА.
Існавала ў 1795—1806 на тэр. Нідэрландаў. Утворана ў студз.—сак. 1795 пасля ўступлення сюды франц.рэсп. войскаў і паўстання мясц. насельніцтва. Назва паходзіць ад герм. племені батаваў, якое ў старажытнасці засяляла тэр. Нідэрландаў. Ваен.-паліт. саюз (1795) з Францыяй вызначыў залежнасць ад яе Батаўскай рэспублікі. Унутрыпаліт. жыццё адметнае вострай барацьбой паміж рознымі паліт. плынямі і слаямі буржуазіі. У 1806 Напалеон I ператварыў Батаўскую рэспубліку ў Галандскае каралеўства (1806—10), зрабіўшы каралём свайго брата Луі (Людовіка) Банапарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КНІ́ГА СТРА́ШНАГА СУДА́»
(«Domesday Book»),
збор матэрыялаў першага пазямельнага перапісу ў сярэдневяковай Англіі, праведзенага Вільгельмам I Заваёўнікам у 1086. Перапіс меў на мэце высветліць матэрыяльныя рэсурсы каралеўства, зафіксаваў юрыд. статус сялянства, уключыў многіх раней свабодных сялян у катэгорыю феад.-залежных — віланаў. Кніга (складаецца з 2 тамоў) — каштоўная крыніца па сац.-эканам. гісторыі сярэдневяковай Англіі (звесткі аб памерах вотчыны, размеркаванні зямлі паміж паплечнікамі Вільгельма I, царквой і інш.). У яе назве адлюстраваліся адносіны англ. народа да перапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЫ́СЯЧА»,
рэвалюцыйны атрад (1170 чал.) на чале з Дж.Гарыбальдзі, дзеянні якога прадвызначылі перамогу рэвалюцыі 1859—60 у Італіі. Сфарміравана ў г. Генуя, 11.5.1860 высадзілася на в-ве Сіцылія, каб скінуць феад. рэжым Бурбонаў у Сіцылій абедзвюх каралеўстве (Паўд. Італія). «Т.» стала ядром рэв. арміі, якая ў маі—ліп. 1860 разграміла войскі Бурбонаў на Сіцыліі, а ў жн.—кастр. — і ў мацерыковай частцы каралеўства, улада ў якім перайшла да рэв. ўрада Гарыбальдзі. Паход «Т.» значна паскорыў аб’яднанне Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБЕ́РЦІ (Gioberti) Вінчэнца (5.4.1801, г. Турын, Італія — 26.10.1852),
італьянскі тэолаг і філосаф, дзярж. дзеяч. Свяшчэннік. У 1825—33 праф. Турынскага ун-та. За сувязь з Дж.Мадзіні праследаваўся ўладамі, у 1833—48 у эміграцыі ў Францыі і Бельгіі. У рэвалюцыю 1848—49 у Італіі прэм’ер-міністр Сардзінскага каралеўства, сардзінскі пасол у Францыі, у 1849 эмігрыраваў у Парыж, дзе і памёр. Аўтар прац «Пра духоўнае і грамадзянскае пяршынствы італьянцаў» (1843), «Пра грамадзянскае абнаўленне Італіі» (т. 1—2, 1851), прысвечаных праблеме Рысарджымента і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́Т (Banat),
гістарычная вобласць у Паўд.-Усх. Еўропе, паміж Трансільванскімі Альпамі на У, рэкамі Ціса на З, Мурэш на Пн, Дунай на Пд. На пач. нашай эры тэр. Баната ўваходзіла ў склад рым. правінцыі Дакія. З 1028 пад уладай Венг.каралеўства. Да 16 ст. заваяваны Асманскай імперыяй. Паводле Пажаравацкіх мірных дагавораў 1718 Банат перайшоў да Аўстрыі (пазней Аўстра-Венгрыі). Паводле Трыянонскага мірнага дагавора 1920 2/3 яго тэрыторыі адышлі да Румыніі, амаль ⅓ — да Югаславіі, землі вакол г. Сегед — да Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НКАВІЦКІ СКАРБ.
Знойдзены ў 1961 у г. Калінкавічы. Ухаваны ў 2-й пал. 17—1-й пал. 18 ст. У тканіне было загорнута больш за 2,5 тыс. манет, сярод якіх некалькі сярэбраных паўтаракаў Рэчы Паспалітай і герцагства Прусіі 1620-х г., медныя соліды Рэчы Паспалітай. Захавалася 2051 медная манета, у т. л. 78 фальшывых (падробкі солідаў ВКЛ і Каралеўства Польскага). Адна з найб. знаходак медных солідаў Яна II Казіміра Вазы. Захоўваецца ў Мазырскім краязнаўчым музеі, 513 манет скарбу перададзены ў музей мясц. школы.
палітычная арг-цыя паўднёваславянскіх эмігрантаў з Харватыі, Далмацыі, Славеніі і Босніі ў 1915—18. Засн. ў Лондане ў маі 1915. Змагаўся за вызваленне паўд.-слав. зямель Аўстра-Венгрыі і аб’яднанне іх з Сербіяй і Чарнагорыяй у адзіную незалежную дзяржаву. Гэтыя планы адлюстраваны ў пагадненні старшыні к-та А.Трумбіча з прэм’ер-міністрам Сербіі Н.Пашычам у ліп. 1917 (гл.Корфская дэкларацыя 1917). П.к. спыніў існаванне пасля стварэння (снеж. 1918) Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТЛА́НДЫЯ (Scotland),
адм.-паліт. частка (гістарычная правінцыя) Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі. Займае паўн.ч. в-ва Вялікабрытанія і прылеглыя а-вы: Гебрыдскія, Аркнейскія, Шэтлендскія. Пл. 78.8 тыс.км², у т. л.пл. сушы 77,2 тыс.км². Нас. 5,13 млн.чал. (1996), пераважна шатландцы. У складзе Ш. 9 раёнаў і 3 астраўныя тэрыторыі. Гал. горад — Эдынбург. Найб. гарады: Глазга, Абердзін, Данды. У рэльефе пераважаюць нагор’і, найб. — Паўн.-Шатландскае (выш. да 1343 м, г. Бен-Невіс). Клімат умераны, марскі. Густая рачная сетка. Шмат азёр (Лох-Ломанд, Лох-Нес і інш.) Пашыраны верасовыя пусткі. Асн. галіны прам-сці: чорная металургія, алюмініевая, машынабудаванне (аўтамабілебудаванне, электроннае, эл.-тэхн., вытв-сцьмед. абсталявання), хім. і нафтахім., паліграф., тэкст., шарсцяная, папяровая, харчовая, у т. л.вытв-сць віскі. Здабыча нафты (на шэльфе Паўн. мора). У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля. Гадуюць авечак, буйн. раг. жывёлу. Сеюць ячмень, авёс, бульбу. Рыбалоўства. Транспарт марскі, чыг., аўтамабільны.
Найстараж. насельніцтва Ш. — пікты. У 5—7 ст.н.э. тут пасяліліся кельцкія плямёны скотаў (ад іх і назва краіны Scotland — краіна скотаў), гэлаў, брытаў і германскія — англаў. З 6 ст. пашыралася хрысціянства. У 844—1018 дзяржава скотаў падпарадкавала сабе ўсе інш. плямёны, утварылася Шатл.каралеўства. Адбываліся працэсы феадалізацыі, але ў горнай Ш. да 18 ст. захоўвалася сістэма родавых абшчын — кланаў. З 2-й пал. 11 ст. Ш. — васал Англіі, войскі якой у 1296 уварваліся на яе тэрыторыю. Пад кіраўніцтвам У.Уолеса і караля Роберта Бруса [1306—29] шатландцы да 1328 аднавілі сваю незалежнасць. У канцы 13 — пач. 14 ст. аформіўся шатл. парламент. У сярэдзіне 16 ст. праведзена кальвінісцкая Рэфармацыя, у 1560 парламент зацвердзіў у якасці дзярж. рэлігіі прэсвітэрыянства. Зацвярджэнне шатл. каралеўскай дынастыі Сцюартаў на англ. прастоле (1603) прывяло да асабістай уніі Ш. з Англіяй. Паводле англа-шатландскай уніі 1707 утворана адзінае каралеўства Вялікабрытанія з агульным парламентам (72 дэп. ад Ш. ў 2003) пры захаванні ў Ш. ўласных прававой і суд. сістэм, нац. царквы і мясц. органаў самакіравання. Ва ўрадзе Вялікабрытаніі справамі Ш. кіруе дзярж. сакратар па Ш. За незалежнасць Ш. выступае Шатл.нац. партыя (засн. ў 1928). Паводле закона ад 11.9.1997 у маі 1999 адбыліся выбары ў шатл. рэгіянальны заканад. орган з абмежаванымі паўнамоцтвамі, створаны рэгіянальны ўрад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЛЕТАРЫЯ́Т»,
назва 3 польскіх рэв.сацыяліст. арг-цый у 1880—90-я г. — пач. 20 ст. 1) «П.» Вялікі, Першы — першая паліт. партыя польскіх рабочых (1882—86). Засн. Л.Варынскім у Варшаве. Гурткі існавалі ў Каралеўстве Польскім, Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Вільні, Віцебску, Пінску і інш. Праграма: марксісцкі аналіз капіталіст. ладу, барацьба за сацыялізм рэв. сродкамі. Тактыка: прапаганда сярод рабочых, арг-цыя забастовак, эканам. і паліт. тэрор. Узначальваўся ЦК (у 1884—85 ім кіравала ўраджэнка Беларусі М.У.Багушэвіч). Друкаваныя органы: газ. «Proletariat» («Пралетарыят»), час. «Walka klas» («Барацьба класаў»), Сувязі з групай «Вызваленне працы» і Благоева групай, саюз з «Народнай воляй» (1884). У 1884—86 партыя разгромлена паліцыяй, 5 чал. пакараны смерцю, многія зняволены.
2) «П.» Малы, Другі — сацыяліст.-рэв. партыя (1888—93), паслядоўніца «П.» Вялікага. Засн. Л.Кульчыцкім і М.Каспшакам. Прапаганда сярод рабочых, індывід. тэрор [у т. л. замах на варшаўскага ген.-губернатара І.У.Гурка (гл.Гуркі) у жн. 1892], У сак. 1893 «П.» уліўся ў Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы, ч. членаў далучылася да Польскай сацыялістычнай партыі (ППС).
3) «П.» Трэці, Польская сацыяліст. партыя — «П.» (1900—09). Створаны групай левых на чале з Кульчыцкім, якая выйшла з ППС. Выступаў за аўтаномію Каралеўства Польскага і дэмакр. рэспубліку для ўсёй Расіі, гал. мэтай лічыў сацыяліст. рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту. Тактыка: прапаганда, арганізацыя забастовак, індывід. тэрор. У 1909 спыніў існаванне.
Літ.:
Baumgarten L. Dzieje Wielkiego Proletariatu. Warszawa, 1966.