КЕ́ДРАЎ (Баніфацій Міхайлавіч) (10.12.1903, г. Яраслаўль, Расія — 10.9.1985),
савецкі філосаф, гісторык навукі, хімік. Акад.АНСССР (1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). Ін-т чырвонай прафесуры (1932). Працаваў у ЦККПСС, Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, Ін-це прыродазнаўства і тэхнікі (з 1962 дырэктар) і Ін-це філасофіі АНСССР (у 1973—74 дырэктар), Маскоўскім ун-це, гал. рэдактарам час. «Вопросы философии» (1947—49). Даследаваў праблемы матэрыяліст. дыялектыкі, псіхалогіі, логікі, метадалогіі навук. творчасці, філас. пытанні прыродазнаўства, навуказнаўства і інш.
Тв.:
Единство диалектики, логики и теории познания. М., 1963;
Ленин и научные революции. Естествознание. Физика. М., 1980;
Науки в их взаимосвязи: История. Теория. Практика. М., 1988 (у сааўт.);
Проблемы логики и методологии науки: Избр. тр.М., 1990.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Замежны член Рас.АН (1988). З 1934 у ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1951 праф. Стэнфардскага ун-та (з 1953 дырэктар Лабараторыі фізікі высокіх энергій, у 1961—84 дырэктар лінейнага паскаральнага цэнтра). Навук. працы па ядз. фізіцы, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц. Вызначыў спін і цотнасць пі-мезона (1950—52, разам з Дж.Штэйнбергерам), назіраў нараджэнне мю-мезонных пар фатонамі (1956). Развіў метад сустрэчных пучкоў. Пад кіраўніцтвам П. ў 1966 запушчаны буйнейшы (на 22 ГэВ) Стэнфардскі лінейны паскаральнік электронаў. Прэмія імя Э.Фермі 1978.
Тв.:
Рус.пер. — Классическая электродинамика. М., 1963 (разам з М.Філіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́ВІЧ-БА́ЙРОЙТ ((Popovici-Bayreuth) Дымітрые) (19.7.1860, г. Бырлад, Румынія — 6.4.1927),
румынскі спявак (барытон), педагог. Вучыўся спевам у Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1904—19 яе дырэктар і прафесар. Адзін з заснавальнікаў і 1-ы дырэктарРум. оперы ў г. Клуж (1919—27). На опернай сцэне з 1881. Выступаў у буйнейшых т-рах свету. Вядомы інтэрпрэтатар партый у операх Р.Вагнера (з 1892 некалькі гадоў спяваў у Байройцкім т-ры, адсюль прозвішча — байройцкі). Сярод партый: Тэльрамунд, Клінгзор, Вальфрам, Альберых і Вотан, Ганс Сакс, Галандзец («Лаэнгрын», «Парсіфаль», «Тангейзер», «Пярсцёнак нібелунга», «Нюрнбергскія майстэрзінгеры», «Лятучы галандзец» Вагнера), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Дон Жуан («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Рыгалета, Рэната («Рыгалета», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Тоніо («Паяцы» Р.Леанкавала).
польскі танцоўшчык, балетмайстар, тэатр. дзеяч. Творчую дзейнасць пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі. У 1818—25 першы танцоўшчык, у 1826—43 балетмайстар і дырэктар «Тэатра Нарадовага»; адначасова з 1832 кіраўнік балетнай школы ў Варшаве (у 1833—34 стажыраваўся ў Парыжскай оперы). У 1837 падрыхтаваў балетную трупу, у рабоце з якой карыстаўся навейшымі метадамі навучання. У большасці пастановак выконваў гал. партыі. У 1843 стварыў уласную балетную трупу, гастраліраваў з ёю ў розных гарадах, у т. л. ў Вільні, Магілёве, Мінску. Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна. Ставіў балеты на музыку кампазітараў Ю.Дамсе, К.Курпінскага, Ю.Эльснера. У 1852—56 дырэктарт-ра ў Кіеве, з 1868 выкладчык балетнай школы ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЕ́НКА (Станіслаў Іванавіч) (н. 8.1.1939, в. Кляпін Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Канд.эканам.н. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1975 у Гомелі: дырэктар з-да пластмасавых вырабаў, з-да сантэхабсталявання, ВА «Белэмальпосуд», з-да пускавых рухавікоў. З 1990 нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 1992 ген.дырэктар «Гомсельмаша». З 1955 прарэктар Гомельскага тэхн. ун-та імя П.В.Сухога. Навук. працы па праблемах сац.-эканам. развіцця, рыначных адносін і занятасці насельніцтва.
Тв.:
Практикум по экономике производства и нормированию труда. Мн., 1994;
Рынок труда и занятость населения. Мн., 1995 (у сааўт.);
Основы рыночной экономики. Мн., 1993 (разам з У Дз.Арэшчанкам, А.Д.Янушкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАН (Чандрасекхара Венката) (7.11.1888, г. Тыручырапалі, Індыя — 21.11.1970),
індыйскі фізік, заснавальнік нац.навук. школы фізікаў. Чл.Інд.АН (1934). Замежны чл.АНСССР (1947). Скончыў Прэзідэнцкі каледж у Мадрасе (1906). З 1917 праф. Калькуцкага ун-та, з 1933 дырэктар Ін-та навукі ў Бангалоры. Адначасова з 1934 прэзідэнт Інд.АН, з 1948 дырэктар Ін-та Рамана ў Хебале і нац.праф. Індыі. Навук. працы па оптыцы, малекулярнай фізіцы, фізіцы крышталёў, акустыцы, фізіялогіі зроку і інш. Разам з інд. фізікам К.С.Крышнанам (незалежна ад Р.С.Ландсберга і Л.І.Мандэльштама) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на вадкасцях (Р. эфект; 1928). Нобелеўская прэмія 1930. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
К 50-летию открытия комбинационного рассеяния света // Успехи физ. наук. 1978. Т. 126, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адстаўны́, ‑ая, ‑ое.
Які знаходзіцца ў адстаўцы. Трапіў [Цімох] на сядзібу НІыпшынскага Яна — Адстаўнога маёра, былога улана.Куляшоў.Такая ўвага да яго, «адстаўнога настаўніка», як ён называў сябе, не магла б нг крануць, калі б дырэктар прыйшоў адзін.Шамякін.//Разм. Якога адхілілі. Дамоў прыехаў. Кажуць, трэці дзень Грыміць тваё вяселле (я ж не веру). Вянок з гароху хочуць мне надзець Сябры, як адстаўному кавалеру.Барадулін.
•••
Адстаўной казы барабаншчыкгл. барабаншчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТУА́Н ((Antoine) Андрэ) (31.1.1858, г. Лімож — 19.10.1943),
французскі рэжысёр і акцёр, тэарэтык т-ра. Арганізатар і дырэктар свабоднага т-ра (1887—95) і Т-ра Антуана (1897—1906), дырэктарт-ра «Адэон» (1906—14). З 1914 працаваў у кіно, займаўся тэатр. крытыкай. Прыхільнік і прапагандыст эстэт. прынцыпаў Э.Заля, адстойваў рэалізм у тэатр. мастацтве. Выступаў супраць рамесніцкай «касавай» драматургіі, за ўключэнне ў рэпертуар парыжскіх т-раў прагрэс.франц. і замежнай драмы. Паставіў інсцэніроўкі паводле рамана бр. Ганкур, п’есы Ж.Рэнара, Л.Талстога («Улада цемры», 1888), Г.Ібсена («Здані», 1890), Г.Гаўптмана («Ткачы», 1893) і інш. Выступаў супраць штампаў у акцёрскім і рэжысёрскім мастацтве. Характарны акцёр, майстар мізансцэны. З лепшых роляў: Освальд («Здані»), Акім («Улада цемры») і інш.
Літ.:
Антуан А. Дневники директора театра, 1887—1906: Пер. с фр.М.; Л., 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Мікалай Аляксеевіч) (24.10.1897, г. Папасная Луганскай вобл., Украіна — 24.6.1978),
расійскі кіназнавец і педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Д-р мастацтвазнаўства (1963). Скончыў Ін-тчырв. прафесуры (1933). У кіно з 1921. Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі рэв. кінематаграфіі (1924—35). З 1925 сцэнарыст і рэжысёр кінафабрыкі Культурфільм. З 1931 выкладаў ва Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (з 1940 праф., у 1934—36 і 1955—56 дырэктар). У 1937—30 дырэктарДзярж. ін-та тэатр. мастацтва. Аўтар «Нарыса гісторыі кіно СССР» (т. 1 — «Нямое кіно», 1947), сааўт. «Нарысаў гісторыі савецкага кіно» ў 3 т. (т. 1—2, 1956—59) і «Кароткай гісторыі савецкага кіно» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МАН (Алег Уладзіслававіч) (н. 21.9.1925, г. Уладзівасток, Расія),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1948). З 1951 у БПІ, з 1972 дырэктарНДІ парашковай металургіі БПІ. У 1980—93 ген.дырэктарБел.рэсп.навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі. З 1993 саветнік Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрна парашковай металургіі. Навук. працы па тэорыі і практыцы прасавання і фармавання метал. парашкоў, спосабах атрымання металакерамічных вырабаў. Устанавіў з’явы, што вызначаюць заканамернасці цячэння парашковага матэрыялу пры яго фармаванні і дэфармаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1992.
Тв.:
Прогрессивные способы изготовления металлокерамических изделий. Мн., 1971 (у сааўт.);
Актуальные проблемы порошковой металлургии. М., 1990 (у сааўт.).