напака́з, прысл.

1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.

2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРАВЮ́РА (франц. gravure),

1) друкаваны адбітак на паперы (ці падобным матэрыяле) з пласціны (дошкі), на якую нанесены малюнак.

2) Від мастацтва графікі, што аб’ядноўвае разнастайныя спосабы ручной апрацоўкі «дошак» і друкавання з іх адбіткаў.

Спецыфічная асаблівасць гравюры — яе тыражнасць (магчымасць атрымаць значную колькасць раўнацэнных адбіткаў). Існуюць гравюра пукатая (часцей на дрэведрэварыт ці лінолеуме — лінагравюра) і паглыбленая (часцей на метале — афорт). Нярэдка да яе адносяць і літаграфію («плоская» гравюра). Асн. віды гравюры на метале (медзь, цынк): разцовая, сухая іголка, пункцірная манера, мецца-тынта, афорт, акватынта, мяккі лак, лавіс (маляванне кіслатой на дошцы). Шматколерныя гравюры друкуюцца з некалькіх дошак (на кожную кладуць пэўную фарбу) ці з адной пафарбаванай дошкі. Часта выкарыстоўваецца мяшаная тэхніка (дадаецца пластык, арган. шкло). Разам са станковымі гравюрамі (эстампамі) пашырана кніжная гравюра (ілюстрацыя). Гравюры належыць вял. роля ў мастацтве кнігі, карыкатуры і лубка.

Узнікненне гравюры звязана з рамёствамі, дзе былі працэсы гравіравання: разьба, набойка, ювелірная справа і інш. Гравюра на дрэве вядома ў Кітаі з 6—7 ст., у Зах. Еўропе — на мяжы 14—15 ст. Найб. значныя еўрап. Майстры 15—18 ст.: А.​Дзюрэр, Ж.​Кало, Рэмбрант, Дж.​Піранезі, Ф.​Гоя і інш. На 17—19 ст. прыпадае росквіт яп. ксілаграфіі (К.​Хакусай, Хіросіге). Сярод рус. гравёраў 18—20 ст. вылучаюцца А.​Зубаў, М.​Махаеў, С.​Галакціёнаў, А.​Ухтомскі, В.​Матэ, Г.​Астравумава-Лебедзева, А.​Краўчанка, У.​Фаворскі і інш.

На Беларусі гравюра ўзнікла ў пач. 16 ст. з развіццём кнігадрукавання (гравюра ў выданнях Ф.​Скарыны). У 16—18 ст. значнага ўзроўню дасягнула станковая («абразная») гравюра на дрэве: партрэт, пейзаж, гравюра-тэзіс, лубок. У тэхніцы дрэварыту працавалі П.​Мсціславец, Грынь Іванавіч, Ф.​Ангілейка, В.​Вашчанка, П.​Комар і інш. У 2-й пал. 16 ст. паявілася разцовая гравюра на метале (медзярыт) у творах Т.​Макоўскага. У канцы 17 ст. ўзнікла акватынта. У пач. 19 ст. асвоена тэхніка літаграфіі (творы Ю.​Азямблоўскага, Н.​Орды, Я.​Дамеля). У 20 ст. актыўна развіваюцца ўсе тэхнікі гравюры. У 1920-я г. найб. пашырана ксілаграфія (А.​Астаповіч, З.​Гарбавец, Я.​Мінін, А.​Тычына, С.​Юдовін). У даваен. час у тэхніцы гравюры на дрэве працавалі І.​Гембіцкі, М.​Сеўрук, у тэхніцы афорту — Б.​Малкін, Х.​Тыбер, лінагравюры — Я.​Горыд, літаграфіі — А.​Малярэвіч, Ф.​Фогт. Сярод сучасных майстроў гравюры: у тэхніцы афорту — Л.​Асецкі, І.​Вішнеўскі, А.​Кашкурэвіч, Г.​Паплаўскі, А.​Паслядовіч; літаграфіі — А.​Дзямарын, Г. і Н.​Паплаўскія, В.​Шаранговіч; лінагравюры — С.​Герус, А.​Лось, Шаранговіч; ксілаграфіі — А.​Зайцаў; розных тэхніках — У.​Савіч, М.​Купава, А.​Лапіцкая, М.​Селяшчук, В.​Славук, Л.​Марчанка, Ю.​Герасіменка, А.​Шэвераў і інш.

Літ.:

Турова В.В. Что такое гравюра. [3 изд.]. М., 1986;

Шматаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка, 1945—1977. Мн., 1979;

Яго ж. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.

А.​М.​Пікулік, В.​Ф.​Шматаў.

Да арт. Гравюра. А.​Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да трагедыі І.​В.​Гётэ «Фауст». 1976. Сухая іголка.
Да арт. Гравюра. К.​Хакусай. Каляровая гравюра на дрэве з серыі «36 відаў Фудзі». 1823—29.
Да арт. Гравюра. В.​Славук. Ілюстрацыя да беларускай народнай казкі «Удовін сын». 1977. Цынкаграфія.
Да арт. Гравюра. Рэмбрант. Св. Іеранім пад дрэвам. Афорт і сухая іголка.

т. 5, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раёўка (rajoŭka) ’густы зростак сучкоў на дрэве’ (Варл.). Да рай2, раіцца (гл.), параўн. тлумачэнне ў слоўніку: “раёўкі вешаюць у хлевя, каб статак вёўся” (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітаві́на ‘пора’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Варл.), сітаві́нка ‘тс’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр. ситови́на ‘трухлявасць дрэва’, рус. сито́вина ‘гніль у дрэве’. Да сітавы, сіта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЮТХА́Я, Аютыя (афіц. Пра-Накхон-Сі-Аютхая),

горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс. ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч. прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш. Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст.

т. 2, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў Восіп, бел. цаніннік і разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Паходзіў са Шклова. Майстар беларускай рэзі, вучань Палубеса ў 1661—66. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Прымаў удзел у вырабе кафлі для Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра пад Масквой (1658—66). З 1666 працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве. Разам з К.Міхайлавым і інш. аздабляў разьбой дзверы, ліштвы, мэблю (?) для царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—68), магчыма, вырабляў і кафлю для печаў.

т. 7, с. 152

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВІ́НСКІ (Міхаіл Аўрамавіч) (22.1.1913, г. Гомель — люты 1980),

бел. самадзейны разьбяр па дрэве. З 1954 жыў у Жлобіне. Працаваў у станковай скульптуры. Творы адметныя выразнасцю пластыкі і вобразнай характарыстыкай персанажаў («Разведка», 1936; «У дазоры», 1937; «У абарону міру», 1939; «Марскі дэсант», 1947; «Партызан», 1948; «Рэйкавая вайна», 1955; «Праца», 1959; «Нарачанскі рыбак», 1960; «Салігорцы», 1965; «Хірург», 1967; «Ля партызанскага кастра», 1970). Вырабляў разны хатні посуд (дэкар. ваза «Багацце», 1965, і інш.).

М.Івінскі. Ля партызанскага кастра. 1970.

т. 7, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ДУРАЙ, Мадура,

горад на Пд Індыі, на р. Вайгаі, у штаце Тамілнад. Вядомы з 2 ст. Каля 1,2 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т. л. чыг. сувязь з Шры-Ланкай. Аэрапорт. Адзін з буйнейшых тэкст. (баваўняная, шаўковая) цэнтраў краіны. Развіты металаапр., харч. (цукровая, тытунёвая, рысаачышчальная), цэм. прам-сць. Стараж. саматужнае ткацтва, разьбярства па дрэве. Ун-т. Грандыёзны комплекс храмаў Шывы (12—17 ст.) і інш. арх. помнікі. Цэнтр турызму.

т. 9, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХЕ́ЕНКА (Анатоль Міхайлавіч) (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),

бел. самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.​І.​Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.

А.​Міхеенка. Партызаны. 1978.

т. 10, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСЕЎДАМАРФО́ЗЫ (ад псеўда... + грэч. morfē выгляд, форма),

мінеральныя ўтварэнні, знешняя форма якіх не адпавядае іх саставу і ўнутранай будове. Утвараюцца шляхам запаўнення поласцей, якія засталіся пасля вышчалочвання мінералаў другога саставу (П. запаўнення), хім. замяшчэння раней існуючых мінералаў з захаваннем іх знешняй формы (П. пераўтварэння і выцяснення). Трапляюцца таксама мінеральныя П. па арган. рэштках (па выкапнёвай фауне — зоамарфозы, па выкапнёвых раслінах — фітамарфозы, напр., акамянелае дрэва).

Псеўдамарфозы: 1 — апалу на дрэве, 2 — піралюзіту па манганіце.

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)