1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам. Вялізныя колы былі напалавіну без спіц, абады без шын.Машара.Пярэдняе кола веласіпеда ўдарылася аб пень, сагнулася, тырчаць вырваныя спіцы.Жычка.// Адзін з драўляных або металічных стрыжняў рулявога кола. Спіцы штурвала.// Адзін з металічных прутоў, што складаюць каркас парасона.
2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння. На таку .. стаяла саматужная сячкарня — бервяно-к[о]злы на чатырох ножках з дзвюма парамі ўбітых наўскасяк спіц.Колас.[Міхалка] выведае тады ўсю механіку калёсікаў, зубчыкаў, спіц, шасцерняў, .. якіх у гадзінніку так многа.Бядуля.
3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей. [Дзед:] — Чаго ты там слепішся ў тую кніжку. Хіба ты з яе хлеба наясіся... Вунь бы лепш наломваўся лапці пл[е]сці, а то вырасцеш і спіцы не будзеш умець у руках трымаць.Сабаленка.
•••
Апошняя (дзесятая) спіца ў калясніцы — а) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой‑н. справе; б) тое, што мае малое значэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нарожны ’вуглавы, навугольны, краевугольны’ (Нас., Гарэц.), ст.-бел.нарожный ’тс’ (1508 г.); сюды ж нарожнік ’дзве сцяны хлява, зрубленыя ў вугал’ (Юрч.), ’падстрэшак’ (Ян.), ’рог страхі’ (Гарэц., Др.), ’кут у гумне каля варотаў’ (Бяльк.), ’наканечнік у драўляных вілах’ (Нас.), нару͡ожнік ’вяроўка на рагах валоў’ (Бесар.), ст.-бел.нарожникъ ’першы капец, ад якога пачыналася вымярэнне ўгоддзяў’ (Гарб.). Да рог ’рог, вугал’; меркаванне пра запазычанне ст.-бел.нарожный ’вуглавы’ са ст.-польск.narożny (Булыка, Лекс. запазыч.), улічваючы геаграфію і семантыку слоў, не мае падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́мар1 ’драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр.клямра ’скаба для драўляных дэталей’, рус.клямра ’тс’. Запазычанне праз польск.klamra з с.-в.-ням.klamer ’тс’ (Слаўскі, 2, 185; ЕСУМ, 2, 469).
Кля́мар2 ’ціскі’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сцяшк.). Гл. клямар1.
Кля́мар3 ’скаба’ (Касп., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. клямар1.
Кля́мар4 ’суцэльная пражка, якая зашпільваецца на кручок’ (Мат. АС). Гл. клямар3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНСЕРВАВА́ННЕ.
1) К. харчовых прадуктаў — апрацоўка прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання з мэтай прадухілення іх ад псавання (гніення, браджэння) пры працяглым захоўванні.
Спосабы К. заснаваны на розных прыёмах знішчэння мікробаў і разбурэння ферментаў або стварэння неспрыяльных умоў для іх актыўнасці. Асн. спосабы К.: стэрылізацыя, пастэрызацыя, сушка, замарожванне харчовых прадуктаў, вэнджанне, выкарыстанне хім. сродкаў (марынаванне, засольванне), квашанне, вяленне, К. з дапамогай цукру. Распрацаваны таксама метады К. іанізавальным выпрамяненнем, токамі высокай частаты, апрацоўкай ультрафіялетавымі і інфрачырвонымі прамянямі і інш. 2) К. драўніны — глыбокае насычэнне антысептычнымі сродкамідраўляных элементаў пабудоў і збудаванняў, апор ЛЭП і ліній сувязі, руднічных стоек, шпал і інш. з мэтай іх доўгачасовай аховы ад разбурэння грыбамі (гніення), насякомымі і бактэрыямі. Робіцца пад ціскам ў аўтаклавах, метадам гарача-халодных ваннаў, дыфузіяй і інш. 3) К. шкур — апрацоўка іх кухоннай соллю або высушванне для засцярогі ад гніення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАКЕ́Т (англ. і франц. croquet ад франц. crochet кручок),
гульня спарт. тыпу, у якой гульцы ўдарамі драўлянага малатка імкнуцца як мага хутчэй правесці свой шар праз шэраг драцяных варот да калка праціўніка і вярнуць яго назад да свайго калка. Вядомы ў Францыі з 17 ст., з 19 ст. пашыраны ў многіх краінах пераважна для адпачынку і забавы. Гуляюць на роўнай земляной або падстрыжанай травяной пляцоўцы памерам 24—90 × 13,5—45 м. Для гульні патрэбны 8 драўляных шароў дыям. 8,28 см, 2 калкі, 10 варот (прыблізна 25 × 25 см) і малаткі з ручкай да 1 м. У канцы 19 ст. склалася разнавіднасць К. — рокі (гульня на глінянай пляцоўцы 18 × 9 м з уманціраванымі ў грунт варотамі, стойкі якіх на 2,54 см шырэйшыя за дыяметр шара). У 1904 рокі ўключаны ў праграму Алімп. гульняў. Ад К. ўзнік більярд.
2. Увіць, уплесці ў што‑н. Запляту я ў касу Стужку чырвань-агонь.Астрэйка.
3. Плетучы, залапіць, закрыць адтуліну і пад. Заплесці дзірку ў плоце свежай лазой.
4. Пакрыць густым перапляценнем чаго‑н.; аплесці. Але скала больш не тоіць у сабе небяспекі, яе перамаглі, яе заплялі лёгкай, простай і прыгожай канструкцыяй драўляных клетак.Галавач.Павуцінне звісала са столі, яно запляло і два абразы на покуце.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дзейнічае актыўна сам, па асабістаму пачыну; заснаваны на самастойнай ініцыятыву. Самадзейны характар піянерскай арганізацыі. Самадзейнае жыццё насельніцтва горада. □ Самадзейным спосабам узведзен і цэлы пасёлак з васьмі драўляных дамоў.«Звязда».
2. Які мае адносіны да самадзейнасці (у 2 знач.); які ўдзельнічае ў самадзейнасці. Самадзейнае мастацтва. Самадзейны хор. □ Я даўно не бачыў на самадзейнай сцэне такой лёгкасці і грацыёзнасці.Кулакоўскі.Маладыя лейтэнант проста шалелі, выклікаючы на сцэну на дзіва прыгожую самадзейную артыстку.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРСЕНА́Л (франц. arsenal),
установа для захоўвання ваеннай зброі і боепрыпасаў. Узніклі ў 16 ст. Да канца 19 ст. займаліся таксама вырабам, рамонтам і зборкай узбраення і боепрыпасаў. У Расіі гал. арсеналы былі ў Маскве, Пецярбургу, у Англіі — у Вуліджы, у Францыі — у Ліёне, у Германіі — у Мюнхене, у Італіі — у Турыне, у ЗША — у Спрынгфілдзе. У 20 ст., калі вытв-сць зброі была вылучана ў самастойную галіну прам-сці, арсеналы сталі выконваць функцыі базаў і складоў рознага прызначэння. У Францыі і ЗША арсеналамі наз. некаторыя суднабуд. заводы.
На Беларусі арсеналы (цэйхгаузы) будавалі ў вял. замках, абарончых вузлах гарадоў, сядзібна-палацавых комплексах. У мураваных або драўляных 1- або 2-павярховых будынках вылучаліся памяшканні, дзе захоўваліся гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль і інш. У 17—18 ст. арсеналы існавалі ў Слуцку, Крычаве, Бабруйску і інш. гарадах, у 19 ст. — у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́К,
1) прыстасаванне для запірання памяшканняў, ёмістасцей, скрынь, шафаў і інш. Вядомы з 2-га тыс. да н.э. (Асірыя, Вавілон, Егіпет). Бываюць бессувальдныя (сакрэт забяспечваецца ў асн. профілем замочнай шчыліны), сувальдныя (з наборам рознафігурных рухомых пласцінак — сувальд, якім адпавядаюць выступы ключа), цыліндравыя (сувальды зроблены ў выглядзе штыфтоў), сакрэтныя (з літарным або лічбавым шыфрам); здымныя (у т. л. вісячыя) і нерухомыя (убудаваныя, уразныя, накладныя), а таксама спец. З. для ювелірных вырабаў.
2) Прыстасаванне, якое забяспечвае стопаранне рухомых частак машын і механізмаў. Напр., З. гаечны перашкаджае самаадкручванню гаек і інш. разьбовых дэталей пры рабоце машын.
3) Спец. злучэнне нерухомых частак драўляных канструкцый, зрубаў.
4) У агнястрэльнай зброі прыстасаванне для запальвання кідальнага снарада пры выстрале. Зброевыя З.: кнотавы (вядомы з 15 ст.), калясцовы (з вярчальным колам для высякання іскраў з крэменю, канец 15 — пач. 16 ст.), ударна-крамянёвы (16 ст.), ударнакапсульны (пач. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАСАЎСКІ ЗАКА́ЗНІК.
Засн. 22.9 1972 у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл. з мэтай захавання прыроднага комплексу мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю нар. паэта Беларусі Я.Коласа. Агульная пл. 269 га. Уключае тэрыторыю, прылеглую да Смольні (113 га, каля в. Мікалаеўшчына, сюды паэт неаднаразова прыязджаў, у 1912 тут адбылася першая яго сустрэча з Я.Купалам), Альбуці (89 га, дзе Я.Колас жыў у 1890—1902 і якую ён апаэтызаваў у паэме «Новая зямля»), Ластку (47 га, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэта — 1885—90; гл. ў арт.Коласа Якуба літаратурна-мемарыяльнага музея філіял), урочышча Бервянец (Дубы; 20 га, маляўнічая мясціна на беразе Нёмана, апісаная Я.Коласам у шматлікіх творах). У 1990 на тэр. заказніка адкрыты маст.-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа», які пачынаецца каля мемарыяльнай сядзібы Акінчыцы, налічвае больш за 40 драўляных скульптур па матывах твораў Я.Коласа.
З.М.Хамароўская.
Коласаўскі заказнік. Мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа». Фрагмент.