вяз, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а; мн. вязы, ‑аў. Лісцевае дрэва сямейства вязавых (ільмовых). / ‑у, у знач. зб. Пасадка вязу.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

3. ‑а; мн. вязы, ‑оў. Драўляная перакладзіна ў санях, зробленая з вязу, дубу і інш. У .. [дзедавай] зямлянцы стаяла печ — парыльня, у якой гнуў ён кляновыя палазы, вязы-папярэчыны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчыя патрэб (зліваць ваду, даваць корм жывёле). [Леначка] спаласнула ў ражцы рукі і на цыпках .. абыйшла Антона Васільевіча. Паслядовіч. — Хто гэта парсюку ўчора мяшаў? — буркнула старая, глянуўшы ў ражку, у якой на дне было са жменьку .. свіной яды. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубча́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З рубцамі ​1 (у 1 знач.). З кішэні штаноў выглядала драўляная, рубчастая ручка вялікага рэвальвера. Самуйлёнак. // З кантамі; кантовы. Рубчастая шклянка.

2. Пакрыты рубцамі ​1 (у 2 знач.). І толькі цяпер Віця ўбачыў, што ў новенькага кароткія, крыху ніжэй локцяў рукавы, а замест кісцяў рук з рукавоў вытыркаюцца рубчастыя чырванаватыя куксы. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калаба́ны ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сержп. Грам., Сцяшк.). Рус. валаг. колобан ’прадаўгаваты ячменны хлябок з завостранымі канцамі (у форме лодкі)’. Звяртае на сябе ўвагу падабенства формы, параўн. яшчэ рус. іркуц. (з запісаў Равінскага) колобан ’горка або сопка выцягнутай, мысападобнай формы’. Не выключана, што некалькі праясняе справу рус. дыял. колобашка, якое, як і колобан, суадносіцца з колоб, аднак, адзначае яшчэ і валаг.драўляная міска, чашка’, ’груба зробленая міска і інш.’, ’маленькая драўляная пасудзіна’, пск. ’невялікая драўляная дошчачка авальнай формы ў рыбалоўнай снасці’ і інш. Семантыка, аднак, далёкая; апрача таго, ці можна тут меркаваць аб нейкай суаднесенасці назвы абутку і назвы булачкі (параўн. празрысты перанос з назвы абутку на блін: рус. дыял. лапоть ’лапаць’ і ’тоўсты блін’), або больш перспектыўна суадносіць бел. семему з рус. ’невялікая драўляная дошчачка…’, для колобашка параўн. рус. варонеж., уладз., калуж. і інш. колодкадраўляная дошчачка/падэшва, якая прымацоўваецца да лапцей у час дажджу’, ніжнегар. колодки ’абцасы’ і інш. Калі сканцэнтраваць увагу на такіх значэннях рус. слоў (дэрыватаў ад колоб або ад асновы колб‑, збліжаных з папярэднімі), як у пск. колобашка ’корань, які застаецца пасля абпальвання дрэва і ідзе на дровы’, ’абрубак дрэва, цурбан’ і пад., можна думаць і аб пераносе падобнай назвы на грубы драўляны абутак. Надзейнасць як апошняга, так і папярэдніх меркаванняў невялікая па прычыне таго, што першаснай лексемы ў бел. мове не зафіксавана. Параўн. яшчэ калабок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЯРО́ЗАЎСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.

Засн. ў 1961 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. Мае 5 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі каля 130 м²), каля 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1996). У тэматычных залах матэрыялы пра мінулае Бярозаўшчыны, дакументы пра паўстанне 1863—64, падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў, Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, дзейнасць КПЗБ на тэр. раёна, падзеі Вял. Айч. вайны, аднаўленне і развіццё гаспадаркі раёна ў пасляваенны час і інш.; матэрыялы пра знакамітых землякоў: дзеяча рэв. руху А.А.Альшэўскага, ген.-лейт. С.І.Любарскага, гісторыкаў П.В.Горына (Каляду), В.Д.Дружчыца, паэтэсу Р.А.Баравікову і інш. Сярод экспанатаў манетны скарб 15 — пач. 17 ст., драўляная скульптура 17 ст., керамічны посуд 17—18 ст., узоры нац. адзення, калекцыя драўляных муз. інструментаў, узоры прадукцыі мясц. прадпрыемстваў.

Г.​С.​Пуцыковіч.

т. 3, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕСЕНТУКІ́,

горад у Расіі, у Стаўрапольскім краі, у даліне р. Падкумак. Засн. ў 1798 як ваенна-памежны рэдут. 87,1 тыс. ж. (1992). Чыг. ст. Прадпрыемствы харчасмакавай і лёгкай прам-сці. Драўляная Нікольская царква (сярэдзіна 1820-х г.). Курортны (Галоўны) парк (1849) з крыніцамі мінер. вод і шматлікімі пабудовамі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Бальнеалагічны і гразевы курорт. Уваходзіць у групу курортаў Каўказскія Мінеральныя Воды. Аснову курортных рэсурсаў складаюць мінер. воды, якія ў лек. мэтах выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19 ст. (эксплуатуецца каля 20 крыніц), найб. вядомыя «Есентукі» № 4 і № 17. Асн. профіль курорта — лячэнне хвароб органаў стрававання, у т. л. печані, падстраўнікавай залозы, жоўцевых шляхоў. Каля 30 санаторыяў і пансіянатаў (большасць з іх паблізу Гал. курортнага парку), працуе НДІ курарталогіі і фізіятэрапіі.

т. 6, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕСО́Н у тэхніцы,

1) агараджальная, пераважна жалезабетонная, канструкцыя для ўтварэння пад вадой або ў воданасычаным грунце рабочай прасторы, свабоднай ад вады. Складаецца з кесоннай камеры і надкесоннага збудавання, для зносін з паверхняй мае шлюзавы апарат. Выкарыстоўваецца пры збудаванні масіўных фундаментаў, апор і інш. 2) Драўляная або метал. скрыня для частковага асушэння падводнай ч. судна з мэтай рамонту ці агляду. Унутр. бок скрыні мае выраз па форме абводу ўчастка на корпусе судна, які асушаецца.

3) Стальныя скрынкі, якія выкарыстоўваюцца ў шахтавых металург. печах і ў газавых каналах мартэнаўскіх печаў; ахаладжаюцца цыркулюючай у іх вадой або метадам выпаральнага ахаладжэння.

4) Полы каробчаты ланжэрон, які ўспрымае намаганні, што дзейнічаюць на крыло самалёта.

Кесон у будаўніцтве: 1 — шлюзавы апарат; 2 — надкесоннае збудаванне; 3 — кесон; 4 — рабочая камера.

т. 8, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЛІ,

стрыжні (слупы, брусы), якія апускаюць у грунт для перадачы нагрузак ад збудаванняў. Бываюць жалезабетонныя, бетонныя, металічныя, драўляныя. Апускаюцца ў грунт палябойным абсталяваннем, завінчваннем, бетанаваннем у шчыліне.

Выкарыстоўваюцца для стварэння палевых фундаментаў, мастоў, падпорных сцен, у канструкцыях набярэжных, прычальных збудаванняў, плацін і інш. У асобных умовах выкарыстоўваюцца шпунтавыя П., якія ставяцца шчыльна адна да адной і ствараюць шпунтавыя загароды. Для сувязі верхніх частак П. робіцца ростверк, які служыць апорнай плітой ці бэлькай для збудавання. Пабудовы на П. вядомыя, у т. л. на Беларусі, з эпохі неаліту. Будаваліся па берагах рэк, азёр, на балотах, у т. л. для засцярогі ад паводак, звяроў і ворагаў.

Па́лі: 1 — драўляная; 2 — жалезабетонная суцэльная; 3 — жалезабетонная трубчастая; 4 — металічная трубчастая вінтавая.

т. 11, с. 555

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

faja

faj|a

ж.

1. люлька;

drewniana ~a — драўляная люлька;

2. жарг. папіроска;

3. пагард. расцяпа; разявака; няздара; цюхцяй; цялюк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пудэ́лак ’карабок’ (Яруш.; Сл. ПЗБ), ’скрыначка’ (Сцяшк.), ’пенал’ (Жд. 2), пудэлко ’невялікая папяровая, драўляная або металічная каробачка’ (Скарбы), пудэлачкодраўляная каробачка’ (Сцяшк. Сл.), пудэлочко бляшанае ’вядро з бляхі’ (В. В.), пудэлочок ’карабок; шкляная баначка’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. пудла ’каробка, футляр’ (< польск., Булыка, Лекс. запазыч., 102), укр. пудле, пуделок, пуделко ’тс’. З польск. pudło ’від ёмістасцямі’), паводле Банькоўскага (2, 963), “выключна польскае слова” няяснага паходжання; Махэк₂ (497) выводзіць чэш. дыял. pudło ’мера збожжа, каробка’ з н.-ням. pudel (нова-в.-ням. Paudel) ’каробка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)