МІХА́ЛЬЧАНКА Аляксандр Мікалаевіч (н. 19.8.1947, г. Гомель),
дзяржаўныдзеяч Беларусі, журналіст. Канд.гіст.н. (1994). Скончыў БДУ (1974), Мінскую ВПШ (1981). З 1974 працаваў у БелТА, з 1979 у Саўміне БССР, на дыпламат. рабоце ў В’етнаме. З 1983 нам.нач., з 1990 нач.Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМБССР, з 1992 старшыня Дзярж.к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. Чл.Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (з 1997). Адзін з аўтараў кн. «Ордэны на сцягу рэспублікі» (1985, з Я.І.Бараноўскім), зб-каў «Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР» (1990), «Дапаможнік па справаводству» (1993) і інш.
дзяржаўныдзеячПаўд. В’етнама. Скончыў школу права і адм. кіравання ў Ханоі (1921). Губернатар правінцыі, потым — міністр унутр. спраў пры ўрадзе апошняга в’етн. імператара Бао Дая. У 1950—54 у эміграцыі ў ЗША У 1954—56 кіраўнік в’етн. ўрада на Пд В’етнама, пасля абвяшчэння там у 1956 Рэспублікі В’етнам — яе прэзідэнт. Усталяваў рэжым асабістай улады. Нягледзячы на поспехі ў эканоміцы, выклікаў масавую незадаволенасць карумпіраванасцю свайго ўрада і прызначэннем на дзярж. пасады пераважна аднаверцаў-католікаў (б.ч. насельніцтва Паўд. В’етнама — будысты). З 1961 вёў узбр. барацьбу з Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама. Забіты ў ходзе дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАТНЫ (Novotný) Антанін (10.12.1904, Летняні, каля г. Прага — 28.1.1975),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Чэхаславакіі. Чл.Камуніст. партыі Чэхаславакіі (КПЧ) з 1921, яе ЦК (1946—68). З 1928 удзельнік рабочага руху. У 2-ю сусв. вайну вязень канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен. 1-ы сакратар Пражскага абкома (1945—53). пасля смерці К.Готвальда 1-ы сакратар ЦК КПЧ (1953—68), да пач. 1960-х г. працягваў палітыку свайго папярэдніка. Прэзідэнт Чэхаславакіі (1957—68). На студзеньскім (1968) пленуме ЦК КПЧ абвінавачаны ў правядзенні памылковай ідэалаг., эканам. і нац. палітыкі, адхілены ад кіраўніцтва партыяй, а пазней ад усіх інш. пасад. Адстаўка Н. паспрыяла пачатку «Пражскай вясны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУТ (Root) Эліў (15.2.1845, г. Клінтан, штат Нью-Йорк, ЗША — 7.2.1937),
дзяржаўныдзеяч ЗША. Скончыў юрыд. школу пры Нью-Йоркскім ун-це (1867). Працаваў юрыстам, у 1883—85 пракурор Паўд. акругі г. Нью-Йорк. У 1899—1904 ваен. міністр, у 1904—09 дзярж. сакратар ЗША, у 1909—15 чл. Сената ЗША. Асаблівую ўвагу аддаваў праблемам міжнар. арбітражу. У 1907 ініцыіраваў стварэнне Цэнтральнаамер. суда справядлівасці для ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі Карыбскага басейна. Чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. У 1910—24 прэзідэнт Міжнар. фонду міру імя Карнегі, які вывучаў прынцыпы войнаў і шляхі іх прадухілення. Нобелеўская прэмія міру 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫМБЛ (Trimble) Уільям Дэйвід (н. 15.10.1944, г. Белфаст, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт.дзеячПаўн. Ірландыі. З 1975 дэп.Паўн.-Ірл. канстытуцыйнага канвента ад пратэстанцкай арг-цыі Авангард юніянісцкай прагрэс. партыі. З 1977 чл.гал. партыі пратэстанцкай большасці Паўн. Ірландыі — Ольстэрскай юніянісцкай партыі, з 1995 яе ген. сакратар. З 1990 дэпутат брыт. парламента. З вер. 1997 вёў перагаворы з гал. арг-цыяй каталіцкай меншасці Паўн. Ірландыі — Шын Фейн і яе лідэрам Дж.Х’юмам, якія скончыліся ў крас. 1998 падпісаннем мірнага пагаднення аб спыненні паўн.-ірл. міжрэліг. канфлікту. З чэрв. 1998 прэм’ер-міністр урада Паўн. Ірландыі. Нобелеўская прэмія міру 1998 (з Х’юмам).
дзяржаўныдзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханскага і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апазіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраўнік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гамбург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79дэп. іранскага парламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. З 1992 дырэктар Нац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. З мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжыму Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
Літ.:
Казеев К. Президент ИРИ Сейед Мохаммад Хатами // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРЭ́ЦКІ Сямён Георгіевіч (н. 23.9.1936, в. Лаўрышава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1989), акад. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1996) і Укр. акадэміі агр. навук, чл.-кар.Рас.с.-г. акадэміі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1959), Мінскую вышэйшую парт. школу (1970). У 1959—70 і 1984—92 старшыня калгасаў у Навагрудскім, Валожынскім р-нах. У 1970—84 старшы выкладчык, заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. У 1993—94 саветнік Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь. У 1996 Старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1999 у Літве, з 2001 у ЗША. Аўтар кн. «Наш беларускі дом» (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́СЦЕР (Schuster) Рудольф (н. 4.1.1934, г. Кошыцы, Славакія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Славакіі. Д-рэканам.н. (1997). Скончыў Славацкую вышэйшую тэхн. школу ў Браціславе (1959). Да 1962 у розных НДІ Браціславы, потым на кіруючых пасадах у гаспадарцы і чыг. транспарце г. Кошыцы; з 1986 мэр Кошыц. З 1987 старшыня Усходнеславацкага краявога нац.к-та, з 1989 — Славацкага Нац. Савета (парламент). У 1990—92 пасол Чэхіі і Славакіі ў Канадзе, потым у МЗС Славакіі. З 1994 зноў мэр Кошыц. Заснавальнік і лідэр (з 1998) Партыі грамадз. згоды. Прэзідэнт Славакіі з мая 1999. Прыхільнік паскоранай інтэграцыі краіны ў НАТО і Еўрап. Саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Сяргей Мікалаевіч (н. 22.2.1953, г. Ленінакан, цяпер г. Гюмры, Арменія),
дзяржаўныдзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1975). З 1975 у Мін-ве замежных спраў Беларусі: пам. міністра замежных спраў, нам.нач. аддзела міжнар. арг-цый. З 1991 нам. пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН (Нью-Йорк). З 1993 часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь, у 1993—97 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, у 2001—03 — у Бельгіі, адначасова пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрап. супольнасцях, НАТО па сумяшчальніцтве. У 1997—2001 1-ы нам. міністра, з сак. 2003 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫРВА́НАЎ Георгі (н. 27.6.1957, с. Сірыштнік, Балгарыя),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Балгарыі, гісторык. Канд.гіст.н. (1988). У палітыцы з 1991. Чл. Вышэйшага савета і нам. старшыні (з 1994), старшыня (з 1996) Балгарскай сацыяліст. партыі, якую імкнецца мадэрнізаваць і рэфармаваць у с.-д. духу. У 1997 адмовіўся ад прапановы ўзначаліць урад, потым узначальваў у Нар. сходзе (парламенце) левую дэпутацкую групу «Кааліцыя за Балгарыю». Са студз. 2002 4-ы прэзідэнт Балгарыі. Пацвердзіў ранейшы курс краіны на ўступленне ў НАТО і Еўрап. саюз, адначасова выказаўся за аднаўленне супрацоўніцтва з Расіяй і Украінай. Аўтар прац па гісторыі Балгарыі.