ШАРЭ́ЦКІ Сямён Георгіевіч (н. 23.9.1936, в. Лаўрышава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1989), акад. Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь (1996) і Укр. акадэміі агр. навук, чл.-кар.Рас.с.-г. акадэміі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1959), Мінскую вышэйшую парт. школу (1970). У 1959—70 і 1984—92 старшыня калгасаў у Навагрудскім, Валожынскім р-нах. У 1970—84 старшы выкладчык, заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. У 1993—94 саветнік Старшыні СМ Рэспублікі Беларусь. У 1996 Старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1999 у Літве, з 2001 у ЗША. Аўтар кн. «Наш беларускі дом» (1999).