да́йна
(літ. daina)
агульная назва розных відаў літоўскіх народных песень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сіне́ц ‘рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Жыв. св.), ‘адзін з відаў ляшча’ (Жыв. св., Дэмб. 2, ТС). Назва ад “прыкметна сіняватага колеру” (Дэмб., 2, 551). Аналагічна рус. сине́ц, укр. сине́ць, польск. siniec, серб.-харв. sinjac ‘тс’, дыял. синъ́ц ‘плотка’. Каламіец (Рыбы, 27) рэканструюе прасл. *sinьcь ад *sinь, гл. сіні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пратако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Дакумент з запісам усяго, што адбывалася на пасяджэнні, сходзе, допыце.
П. сходу.
П. допыту.
2. Дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце.
П. анатаміравання трупа.
3. Акт аб парушэнні грамадскага парадку.
Скласці п. на хулігана.
4. Адзін з відаў міжнародных пагадненняў (спец.).
○
Дыпламатычны пратакол (спец.) — сукупнасць правіл, якія датычацца ажыццяўлення розных дыпламатычных актаў.
|| прым. пратако́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бы́льнік, ‑у, м.
Адзін з відаў палыну; чарнобыль. Куды ні гляну — шыр і воля, Дзе лес ды неба ставяць тын, Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Вартаўнікі падышлі да мяжы і селі каля густога куста быльніку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́л, ‑а, м.
1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.
2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў. // Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.
[Грэч. korallion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. размалёўваць — размаляваць.
2. Р мн. ‑лёвак. Сценны жывапіс; узор, арнамент і пад., намаляваныя з мэтай упрыгожання.
3. Спалучэнне колераў, фарбаў на чым‑н.; афарбоўка. Налічваюць звыш ста відаў размалёўкі яек зязюлі. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́пус
(лац. lupus = воўк)
адзін з відаў туберкулёзу скуры; туберкулёзная ваўчанка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
марфіні́зм
(ад марфін)
хваравітая цяга да марфіну, адзін з відаў наркаманіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрафо́рмінг
(ад гідра- + англ. forming = фармаванне)
адзін з відаў рыформінгу 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жывіцельнік (Кіс.), жывацельнік ’расліна Thalictrum aequilegifolium L., пылюшнік вадазборалісты’ (Касп.). Па лекавых уласцівасцях расліны ад асновы дзеяслова жывіць ’гаіць’ ці з суфіксамі ‑цель (‑tel‑), ‑н (‑ьn‑), ‑ік, ці з другой складанай часткай ‑těl‑ (гл. цела) і суфіксамі ‑ьн‑ік. У рус. самар. гаворках адзін з відаў Thalictrum мае назву жи́воко́сть (гл. жывакост).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)