Ачыві́сты ’відавочны, яўны, навочны’ (Нас.), ачывіставідавочна; асабіста’ (Нас.), ст.-бел. очевистый яўны, ясны, відавочны, сапраўдны’ (Хрэст. гіст., 1), очевисто ’асабіста, відавочна’ з канца XV ст., очивисто з сярэдзіны XV ст., очевистевідавочна, адкрыта, яўна’ з канца XVII ст. (Нас. гіст.), ѡчоувисте з XV ст. (Карскі, Труды, 313). Запазычана з польск. oczywisty, oczywiście, утвораных ад складанага слова *oczywiść (як рус. зависть, ненависть, ‑wiść ад widzieć, гл. Брукнер, 377); слова было вядомае, на думку Брукнера, 614, усходнім і паўднёвым славянам з другой часткай ‑věst, параўн. балг. очивесен ’відавочны’, чаму пярэчыць бел. дыял. форма невістны ’невідомы’. Формы прыслоўяў на ‑о (‑а) у выніку асіміляцыі ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуды́р ’гнойны нарыў, прышч’ (Нас.); ’вадзяны пузыр’ (КЭС); ’болька пры апёку або націску на мазоль’ (Бір. Дзярж.). Гл. ваўдыр (відавочна, вудыр < вуўдыр < ваўдыр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ледая́к ’нязручна, кепска’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Утво рана, відавочна, з *ледаякі (параўн. чэш. ledajaky ’які-не будзь’). Да леда і як (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляўтра́ ’гультай’ (глыб., Сл. ПЗБ) — адзін з варыянтаў лексем лотр, лойтра (гл.), відавочна, кантамініраваны літуанізм, параўн. lãtras ’бадзяга’, laũšis ’тоўсты, непрыгожа апрануты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́стрыгуць ’выставіць, высунуць’ (Сцяц., зэльв.). Запазычанне з польск. wystryhnąć ’накіраваць, выправадзіць, выставіць; модна, прыгожа апрануць’, якое, відавочна, было збліжана фанетычна з стрыгчы, выстрыгчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йбус ’гультай, лежабок’ (Яўс.). Відавочна, звязана з лайба2. Суф. ‑ус надае адмоўную характарыстыку. Параўн. вісус, біндус, польск. garbus ’гарбун’, wiarus ’стары салдат’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дублі́раваць ’дубліраваць’. Рус. дубли́ровать. Відавочна, запазычанне з рус. мовы (дзе слова ўзята з франц. doubler ’тс’). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 202.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парушы́на ’маленькая часцінка чаго-небудзь; парушынка’. Дыял. таксама парашы́на. Ад porchъ (гл. порах) з суф. адзінкавасці ‑ina; ‑у‑, відавочна, пад уплывам парушыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плешына́ ’высокая надрэчная трава’ (слонім., ЖНС). Відавочна, да плеш (гл.), што, аднак, цяжка суаднесці па семантыцы. Магчыма, балтызм, параўн. літ. plėšinỹs ’цаліна, дзірван’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бычовны́к ’бераг (канавы, сажалкі і інш.)’ (Клім.). Відавочна, палеская форма (з фанетычным развіццём > ы пасля губных) слова бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа’ (Яшкін), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)