Разм. Немагчымасць выканаць, зрабіць усё, што патрэбна; непаладкі ў чым‑н. Вагонаў пятнаццаць, а то і ўсе дваццаць пяць грузіцца [на станцыі] штодня.. Як дзяжурыць бацька на станцыі, дык ужо і цяжкавата, няўпраўка часам бывае.Шынклер.[Лясовіч:] — З камбайнерамі ў нас няўпраўка, прыйшлося паставіць і Амельку і Віцьку.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.
Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць якія‑н. абавязкі; словы такога абяцання. Ваенная прысяга. Даць прысягу. □ Прыняўшы прысягу, Пеця пацалаваў чырвонае палотнішча сцяга і стаў у строй.Сіняўскі.Пачаўся допыт сведак, якіх прывёў да прысягі нейкі невядомы панок.Колас.Выстраіўшы партызан, Рыгор Гарашчэня чытаў прысягу.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wykonalny
1. які можна выканаць (здзейсніць; ажыццявіць), выканальны, рэальны;
2.юр. які мусіць быць выкананы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
му́сіць
1. (быць абавязаным зрабіць што-н.) müssen*, sóllen*;
сыгра́ць пе́ршую скры́пкумуз., тс.перан. die érste Géige spíelen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ажыццяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.
Здзейсніць, выканаць на практыцы; зрабіць рэальнасцю. Ажыццявіць велічныя планы пабудовы камунізма. □ Савецкая ўлада нацыяналізавала прамысловасць, чыгункі, банкі, зямлю. Яна ліквідавала памешчыцкае землеўладанне і ажыццявіла спрадвечную мару сялянства аб зямлі.Праграма КПСС.І наша пакаленне маладое, Якое выстаяла пад цяжарам, Ажыццявіць з настойлівасцю тое, Што наспявала ў бацькоўскіх марах.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блака́да
(англ. blockade)
1) акружэнне войск праціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці паланення;
2) перан. сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой-н. дзяржавы, каб прымусіць яе выканаць пэўныя ўмовы, патрабаванні (напр. эканамічная б.);
3) выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы ў арганізме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
2) ня вы́канаць зада́ньня; не даве́сьці да канца́(до́сьлед, зада́ньне)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАВАРЫ́НСКАЯ БІ́ТВА 1827,
баявыя дзеянні ў Наварынскай бухце (на ПдЗ ад п-ва Пелапанес, Грэцыя) паміж тур.егіп. флотам і аб’яднанымі эскадрамі Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі 20 кастр. ў час Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. Аб’яднаныя эскадры (злучыліся 11 кастр.) былі накіраваны ўрадамі сваіх краін для аказання націску (дэманстрацыяй ваен. караблёў) на Турцыю, якая адмовілася выканаць патрабаванні Лонданскай канвенцыі 1827. Камандуючыя эскадрамі брыт. віцэ-адм. Э.Кодрынгтан, франц. контр-адм. А.Г. дэ Рыньі і рас. контр-адм. Л.Гейдэн вырашылі ўвесці свае сілы ў Наварынскую бухту, дзе знаходзіўся тур.-егіп. флот (62 баявыя караблі, 6 брандэраў і да 126 дапаможных суднаў, каля 2,2 тыс. гармат) пад камандаваннем Ібрахіма-пашы. 20 кастр. саюзны флот (26 баявых караблёў, каля 1,3 тыс. гармат) пад агульным камандаваннем Кодрынгтана ўвайшоў у бухту. Пасля забойства туркамі 2 парламенцёраў і абстрэлу тур. берагавымі батарэямі (165 гармат) саюзных караблёў адбыўся 4-гадзінны бой, у ходзе якога тур.-егіп. флот быў амаль увесь знішчаны (загінула да 7 тыс. туркаў, саюзнікі страцілі каля 800 чал.). У бітве вызначыўся рас. флагманскі карабель «Азоў» (камандзір М.П.Лазараў), які знішчыў 5 суднаў праціўніка. Разгром тур. флоту садзейнічаў нац.-вызв. барацьбе грэкаў і перамозе Расіі ў рус.-тур. вайне 1828—29.
Літ.:
М.П.Лазарев: Док. Т. 1. М., 1952;
Русские и советские моряки на Средиземном море. М., 1976.