маргары́н, ‑у, м.

Харчовы тлушч, які атрымліваюць з сумесі алею і жывёльных тлушчаў. Стол быў небагаты — тонкія скрылікі каўбасы на талерцы, падсмажаная на маргарыне бульба, крупнік, запраўлены кансервамі. Хадкевіч.

[Фр. margarine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Параная бульба. Мы ўжо прамінулі адно акно і за ім бачылі, як на стале курыліся белай параю паронкі. Наўроцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслёнавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паслёну. Паслёнавы плод.

2. у знач. наз. паслёнавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін, да якога адносяцца бульба, памідоры, баклажаны і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎТАХТО́НЫ, абарыгены,

арганізмы, якія ў працэсе эвалюцыі ўзніклі ў пэўнай мясцовасці і жывуць у ёй і цяпер. Звычайна складаюць стараж. ядро якой-н. флоры ці фауны, напрыклад качканос і эўкаліпт — аўтахтоны Аўстраліі, мурашкаеды, ляніўцы, дзікая бульба — аўтахтоны Паўд. Амерыкі. Выкапнёвыя аўтахтоны ўваходзяць у склад арыктацэнозаў. На Беларусі да аўтахтонаў належаць б.ч. выкапнёвых раслін і беспазваночных з адкладаў фанеразою; у сучаснай фауне і флоры не адзначаны.

т. 2, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́РНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя рэчывы, у якіх бор знаходзіцца ў даступнай для раслін форме; адзін з відаў мікраўгнаенняў. У якасці борных угнаенняў выкарыстоўваюць борную к-ту, борны канцэнтрат, буракс, борны суперфасфат, некаторыя борныя руды і інш. Асабліва эфектыўныя на дзярнова-падзолістых, перагнойна-карбанатных, некаторых балотных глебах, чырваназёмах, шэразёмах і інш. Найб. успрымальныя да борных угнаенняў насеннікі канюшыны, люцэрны, кармавыя і сталовыя караняплоды, цукр. буракі, бульба, грэчка, лён, бавоўнік.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

насе́нны с.-г. Sámen-; Sáat-;

насе́нны фонд Sáatgut n -(e)s;

насе́нная бу́льба Pflánzkartoffeln pl;

насе́нная канюшы́на Sáatklee m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

scallop [ˈskɒləp] n.

1. ство́ркавая ра́кавіна; фо́рмачка ў вы́глядзе ра́кавіны (для запякання рыбы)

2. во́страя стра́ва з ву́стрыц (прыгатаваная ў ракавіне рыбы-грабянька); эскало́п; сма́жаная бу́льба ў це́сце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Но́сікі ’бульба з лушпайкамі, пасоленая, варыцца з цыбулькай ці кропам’ (валож., Сл. ЦРБ). Відаць, да нос 1 (гл.), параўн. носік ’частка бульбіны (з вочкамі)’ (Мат. Гом.). Зыходная семантыка — ’выступаючая частка’, што можа сведчыць пра ўзнаўленне першаснай матывацыі назоўніка нос 1 — ’рэзаць’, параўн. рэзанікі ’звараная неабіраная бульба, парэзаная напалам’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арцукі́ ’бульба адвараная’ (Сцяшк.). З ням. дыял. êrtšok ’бульба’, магчыма, праз літ. ė́rčiukas ’тс’ (слова ўжывалася ў XIX ст. — LKŽ). У нямецкім слове, напэўна, адлюстравалася ўзаемадзеянне з Artischocke ’артышок, якое дало другую частку, і Erde ’зямля’, адкуль першая частка. Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буда́

1. Будка над ямай, дзе ляжыць бульба (Сцяшк.).

2. Салаш; дрэнны жылы будынак (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)