Пу́гаўка1 ’гузік’ (чач., лоеў., ветк., Мат. Гом.; Мат. Маг.), рус. пуговка ’тс’. Арэальнае інавацыйнае ўтварэнне ад *pqgy, pogbvb, цэнтр якога знаходзіўся на рускай моўнай тэрыторыі.

Пу́гаўка2 (пу́говка) ’п’яўка’: напився якъ пуговка (Нас.), пу́‑ гаўкабалотная п’яўка’ (дзісн., Крывіч, 1924, 2, 108). Утворана ад пу́гаць ’прагна піць’ (гл.), так яшчэ ў Насовіча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́НСКІ БЕЛАРУ́СКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т,

вышэйшая навуч. ўстанова ў Мінску, якая рыхтавала настаўнікаў сярэдніх школ. Засн. 30.12.1918 на базе Мінскага настаўніцкага інстытута. Навучалася 150 студэнтаў. Тэрмін навучання 4 гады. Сярод выкладчыкаў Я.Ф.Карскі, В.Л.Іваноўскісак. 1920 рэктар), У.М.Ігнатоўскі, Б.А.Тарашкевіч, М.І.Гарэцкі, І.У.Канчэўскі. Ф-ты: літ.-маст., сац.-гіст., прыродазнаўчы, геагр., фіз.-хім., фіз.-матэматычны. У навуч. працэсе асн. ўвага аддавалася пед. дысцыплінам, беларусазнаўству. У час польск. акупацыі ў навуч. праграму ўводзіліся польск. мова і л-ра, гісторыя Польшчы і польск. культуры. У 1919/20 навуч. г. выкладанне пераведзена на бел. мову, 6 ф-таў рэарганізаваны ў літ.гіст. і геагр.-прыродазнаўчы з фіз.-хім. і фіз.-матэм. аддзяленнямі. Меў фіз. і пед. кабінеты, хім. лабараторыю, б-ку (5 тыс. тамоў), а таксама лабараторыі, метэастанцыю, доследнае поле, дапаможную гаспадарку пад Мінскам. У яго падпарадкаванні была Мінская балотная доследная станцыя. Пры ін-це створана аспірантура, спец. камісія па выпрацоўцы бел. навук. тэрміналогіі (падрыхтавала «Арыфметычную тэрміналогію; выдадзена ў Вільні ў 1921). У жн. 1920 пераўтвораны ў Мінскі інстытут народнай адукацыі.

У.​В.​Ляхоўскі.

т. 10, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучинабалотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мачу́ла Прыродная, зарослая травой і лазняком сажалка, балотная лужына; круглая старыца (Віц. Нік. 1895).

в. Мачу́ліна Ваўк.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Турухта́н ‘батальён, балотная птушка сямейства сяўцоў Philomachus pugnax’ (ТСБМ; Дарафееў, Птушкі; Цярохін, Охота), укр. ‘птушка Philomachus Merrem’, рус. ‘птушка Tringa pugnax’, дыял. курухта́н ’тс’. Не зусім яснага паходжання, відаць, гукапераймальнага (Праабражэнскі, 2, 21). Асоўскі (Stud, sławist., 153) выводзіць з рус. курохтан, курухтан, што з куро́хта (XVIII ст.) < *kuropta < *kuropъta (гл. таксама Сабалеўскі, РФВ, 64, 137; Фасмер, 2, 428), ідэнтычна да курапатка, што падаецца штучным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іл

1. Тонкая муць арганічнага паходжання ў вадзе, на дне вадаёмаў (БРС).

2. Балотная, шэрая або белаватая зямля (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Ві́шар ’няскошаная трава, якая засталася зімаваць’ (Шат., Бес., Янк. I, Шатал.); ’топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае’; ’трава ў выглядзе мурагу, якая не трэцца’, ’благое балотнае сена’ (Яшк.); ’гнілое сена’ (Шатал.); ’расліна пажарніца’ (Мат. Гом.). Укр. ви́шар ’леташняя трава’, польск. wiszarбалотная трава, гушчар, мокры, зарослы травой луг’. Да віш1 (Махэк₂, 691). Непрымальная думка Рудніцкага (1, 404) ад шар з прэфіксам ви‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліхама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай. Прастудная ліхаманка.

2. Разм. Малярыя, трасца. — Прыходзіла цётка Рамэ, — сказаў Хоці. — Яна гаварыла, што ў цябе ліхаманка і табе трэба хіна... Арабей.

3. перан. Узбуджаны, трывожны стан; празмерна паспешлівая, гарачкавая дзейнасць. Біржавая ліхаманка. □ Ніхто нічога не ведаў,.. і кардон калаціла ліхаманка трывогі і жаху. Караткевіч.

•••

Балотная ліхаманка — тое, што і малярыя.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Крапіўная ліхаманка (уст.) — тое, што і крапіўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кулі́к ’невялікая балотная птушка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Маш., Касп.). Укр. кулик, рус. кулик ’тс’, польск. kulik, kulig, ст.-чэш. kulih, kulik ’тс’. У мовах паўднёвых славян адпаведнікаў няма. Балтыйскія паралелі: літ. kúolinga, kuolìnge ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя. Назва птушкі гукапераймальная, таму аналіз словаўтваральнай структуры наўрад ці дазволіць рэканструяваць балта-славянскую форму (параўн. Слаўскі, 3, 351–352).

Ку́лік ’адзін з саламяных снапкоў, якімі пакрываецца страха’ (Нар. сл.). Гл. куль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш. сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат. сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур. susak ’вядро, коўш’, кірг. сууса ’хацець піць’, тат. сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)