паско́лваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Скалоць, змацаваць разам (шпількай) усё, многае.

П. кавалкі матэрыі.

2. каго-што. Параніць у многіх месцах або многіх чым-н. вострым, калючым.

П. ногі ржышчам.

3. каго-што і без дап. Сколваць некаторы час (гл. скалоць²).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нако́лькі, прысл.

1. У якой ступені, меры.

Буду працаваць, н. хопіць здароўя.

2. Ужыв. як злучальнае слова:

а) у даданых дапаўняльных сказах.

Усё залежыць ад таго, н. пісьменнік можа выкарыстаць свой творчы патэнцыял.

б) у даданых дзейнікавых сказах.

Дзіўна, н. дажджлівае надвор’е адпавядала яго настрою.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накіпе́ць сов., прям., перен. накипе́ть;

у ча́йніку мно́га ~пе́ла — в ча́йнике мно́го накипе́ло;

сказа́ць усё, што на сэ́рцы ~пе́ла — сказа́ть всё, что на се́рдце накипе́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (’скардзіцца, паклёпнічаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перачу́ць, перэчуць ’дачуцца’ (ТС). Укр. перечу́ти ’тс’, перечу́тися ’дайсці весткам, быць пачутым’, польск. przeczuć ’прадчуваць, прадказваць’, рус. перечу́ть, перечу́ять, перечува́ть ’перанюхаць’, ’пачуць (усё); даведацца праз каго-небудзь’. Відаць, з *pro‑čuti. Параўн. аналагічна рус. про‑слышать. У такім выпадку — да пра- і чуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́чка 1 памянш.-ласк. ’рука’, ’дзяржанне’, ’пісьмовая прылада’ (ТСБМ), сюды ж ру́чку звяза́ць ’павянчаць, абручыць’ (брасл., Нар. сл.), ру́чкі ’драбіны ў возе’ (міёр., Нар. сл.; Маслен.), ру́чыца ’ручка, дзяржанне’ (ТС). Усё з метанімічным пераносам да рука (гл.).

Ру́чка 2 ’ручайка’ (Сл. Брэс.). Да рука, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тучніца ‘зграя ваўкоў’: Ня йдзіце, дзеткі, ні да леса, ні да жыта, бо ў лесе бегае тучніца (беласт., Крачк.), ту́ча ‘гайня ваўкоў’ (глыб., ЛА, 1), тучку́юць — пра гон у ваўкоў (ЛМТ). Да то́чка ‘тс’ з менай о > у, параўн. це́чка ‘тс’, усё да *tekti, *tokъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па-старо́му прысл. wie früher, wie bishér; auf die álte Maníer;

усё застае́цца па-старо́му álles bleibt beim áltem;

пакі́нуць па-старо́му es beim álten lássen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што‑н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк. // На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:] — Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дам, прысл.

1. Парадкам, як трэба. Парадак у лесе. Усё дагледжана, усё ладам ідзе. Шашкоў.

2. У згодзе, дружна. Змаганне заўжды працай ладам Вядзе свой круг ад веку ў век.. Хведаровіч.

3. Мірна, спакойна. [Вошкін:] — Прыйшоў, каб пагутарыць ладам, а вы падкусваць мяне... М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)