паско́лваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Скалоць, змацаваць разам (шпількай) усё, многае.

П. кавалкі матэрыі.

2. каго-што. Параніць у многіх месцах або многіх чым-н. вострым, калючым.

П. ногі ржышчам.

3. каго-што і без дап. Сколваць некаторы час (гл. скалоць²).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)