вышэйшы надзвычайны орган стратэгічнага кіраўніцтва Узбр. Сіламі СССР у Вял.Айч. вайну. Створана ў Маскве паводле пастановы СНК і ЦКВКП(б) ад 23.6.1941. Напачатку наз. Стаўка Гал. Камандавання (СГК). У яе склад уваходзілі С.К.Цімашэнка (старшыня), І.В.Сталін, В.М.Молатаў, С.М.Будзённы, К.Я.Варашылаў, Г.К.Жукаў, М.Г.Кузняцоў. 10.7.1941 пераўтворана ў Стаўку Вярх. Камандавання (СВК); яе ўзначаліў Сталін, у склад уведзены Б.М.Шапашнікаў. З 8.8.1941, калі Сталін быў прызначаныВярх. Галоўнакамандуючым, Стаўка стала наз. СВГК. У ходзе вайны ў розны час у яе склад уваходзілі вядомыя паліт., дзярж. і ваен. дзеячы. 17.2.1945 пастановай Дзярж.к-та абароны вызначаны склад СВГК: Сталін (Вярх. Галоўнакамандуючы), Жукаў (нам.Вярх. Галоўнакамандуючага), А.М.Васілеўскі, А.І.Антонаў, М.А.Булганін, Кузняцоў. СВГК кіравала франтамі, флатамі і авіяцыяй далёкага дзеяння, а таксама арганізоўвала ўзаемадзеянне (каардынавала дзеянні) паміж дзеючай арміяй і партыз. фарміраваннямі (праз Цэнтральны штаб партызанскага руху). Асн. рабочымі органамі СВГК былі Генштаб, упраўленні нар. камісарыятаў абароны і ВМФ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРПЕ́ДА (ад лац. torpedo электрычны скат),
самарухальны, сама- або тэлекіравальны падводны снарад цыгарападобнай формы, які нясе звычайны або ядз. баявы зарад. Прызначаны для паражэння падводных лодак і суднаў, надводных караблёў, разбурэння прычалаў, докаў і інш. аб’ектаў. Знаходзяцца на ўзбраенні падводных лодак, крэйсераў, процілодачных караблёў, эсмінцаў, тарпедных катэраў, процілодачных самалётаў і верталётаў. Калібр Т. да 550 мм, даўж. да 6,5 м і больш.
Адрозніваюцца па прызначэнні (процілодачныя, процікарабельныя і двухмэтавыя), носьбітах (карабельныя, авіяцыйныя), энергасілавых устаноўках (цеплавыя, электрычныя), сістэмах кіравання (акустычныя, або саманаводныя, тэлекіравальныя па правадах, манеўравальныя па праграмах). Карабельныя Т. запускаюцца з тарпедных апаратаў. Авіяц. Т. маюць меншую масу і габарыты, часам стабілізуючае прыстасаванне або парашут; акустычныя — актыўную, пасіўную або камбінаваную сістэму саманавядзення; цеплавыя — поршневы, турбінны або рэактыўны рухавік; электрычныя — крыніцу эл. энергіі, электрарухавік з пераўтваральнікам. Першыя Т. пабудаваны ў Вялікабрытаніі ў 1866, з 1870-х г. паступілі на ўзбраенне флатоў многіх краін. У 1927 створана першая сав. Т. У 1930-х г. з’явілася тарпеданосная авіяцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гальвані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Выкліканы з дапамогай хімічных рэакцый (пра электрычны ток). Гальванічны ток.//Прызначаны для атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый. Гальванічны элемент.
2. Які мае адносіны да гальванізацыі. Гальванічныя працэдуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змякча́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Прызначаны для змякчэння, які служыць для змякчэння. Змякчальная мазь.
2.узнач.наз.змякча́льнае, ‑ага, н. Лякарства, якое засцерагае слізістыя абалонкі і паверхні ран ад высыхання, ахаладжэння, трэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесніко́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з асаблівасцямі працы лесніка, прызначаны для яго працы. Леснікоўскае жыццё. □ Бацька зняў з цвіка сваю леснікоўскую торбу з кутасамі і насыпаў сыну жменю духмяных сакаўных суніц.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзёжны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да моладзі, складаецца з моладзі. Маладзёжная брыгада.//Прызначаны для моладзі. Будаўніцтва маладзёжнага кафэ, як яго сціпла называлі ў розных дакументах гарадскія ўлады, ішло да завяршэння.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніто́р, ‑а, м.
1. Браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй, прызначаны для абстрэлу берагавых аб’ектаў і караблёў у прыбярэжных водах. Рачны манітор. Маракі манітор.
2. Тое, што і гідраманітор.
[Англ. monitor ад назвы першага карабля гэтага класа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парако́нны, ‑ая, ‑ае.
Запрэжаны парай коней; прызначаны для пары коней. З-за грудка паказалася параконная падвода.Гартны.Яшчэ за некалькі дзён да васемнаццатага калгаснікі паставілі ў Клемсавай клеці сем параконных плугоў.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасава́льны1, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прасавання 1. [Жанчына] збіралася прасаваць і ладзіла ля акна прасавальную дошку.Чорны.
прасава́льны2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны, служыць для прасавання 2. Прасавальны цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спадніцы; прызначаны для спадніцы. Праворныя Надзіны пальчыкі выхапілі са спаднічнай кішэнькі флакончык з духамі, і па пакоі разліўся знаёмы і дарагі мне бэзавы пах.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)