мясае́д, ‑у, Мдзе, м.

Перыяд пасля каляд, калі па закону праваслаўнай царквы дазваляецца есці мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабры́цца, ‑брыюся, ‑брыешся, ‑брыецца; зак.

Пабрыць сабе твар; пагаліцца. [Міхал:] — Дзе тут вады ўзяць, пабрыцца трэба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавадзі́ць, ‑ваджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак., каго.

Разм. Водзячы за сабой, прымусіць усіх, многіх пабываць дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піўзаво́д, ‑а, Мдзе, м.

Піваварны завод. У горадзе намечана пабудаваць піўзавод і механізаваны хлебазавод. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пчалае́д, ‑а, Мдзе, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая корміцца насякомымі, галоўным чынам пчоламі; асаед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самалю́бнасць, ‑і, ж.

Тое, што і самалюбства. Ісці дзе-небудзь у сярэдзіне не дазваляла.. [Ермакову] самалюбнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

секстако́рд, ‑а, Мдзе, м.

Спец. Акорд з трох гукаў, які ўключае інтэрвалы, тэрцыі і сексты.

[Ад лац. sextus — шосты і іт. accordo — акорд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуралу́пня, ‑і, ж.

Разм. Месца, дзе забіваюць жывёлін, прызначаных на забой, і здзіраюць з іх скуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сульфамі́ды, ‑аў; адз. сульфамід, ‑у, Мдзе, м.

Група лекавых рэчываў, якія аслабляюць дзеянне хваробатворных бактэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапецо́ід, ‑а, Мдзе, м.

Геаметрычная фігура, якая падобна па трапецыю, але не мае паралельных старон.

[Ад грэч. trapeza — стол і eidos — выгляд.]