Воўчае лыка ’расліна, Daphne mezereum L.’ (Касп., Бяльк., Кіс.). Рус. волчье лыко, укр. вовче лико, польск. wilcze lyko, серб.-харв. ву̏чје лико, балг. въ̀лчо лико. Ад воўк. Прыметнік воўчы ўказвае на атрутнасць расліны (Мяркулава, Очерки, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мле́чнік 1 ’страўнік у цяляці’ (віл., мядз., Сл. ПЗБ). З польск. mleczny ’малочны’ і бел. страўнік.

Мле́чнік 2 ’адуванчык, Taraxacum officinale Web.’ (даўг., Сл. ПЗБ). З малочнік ’тс’ на ўзор польск. mlecz ’малачай і інш. расліны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́каўка 1 ’зязюля’ (Мал., Шн.). Да кукаваць (гл.). Параўн. кукуля (гл.).

Ку́каўка 2 ’ятрышнік шыракалісты, Orchis latifolia L.’ (Кіс ). Да кукаукаі. Аб сувязі назвы гэтай расліны з зязюляй сведчаць сінонімы: кукулка, кукулька, кукушка, зязюлька (Кіс., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераскочка (піраско́чка) ’расліна, падобная да маленькай сасновай раскрытай шышкі, расце на пяску (Бяльк.). Да пера- і скочка (гл.), відаць, ’скочкі, гарлянка’. Матывацыя: пры размнажэнні маладыя шышачкі нібы адскокваюць ад мацярынскай расліны, вырастаючы вакол яе на адлегласці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясні́к (плесяік) ’плюшнік’ [відаць, Sparganium]’ (лун., Шатал.). Да плюшнік, плюха 2. Наяўнасць ‑с‑ сведчыць альбо пра ўплыў лексемы плоскі (у расліны плоскія доўгія лісты), альбо пра запазычанне з зах.-балт. дыялектаў, роднаснае літ. pliūšė ’трыснёг, Phragmites communis L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урадзі́цца

1. с.-г. (пра расліны) gedéihen* vi (s);

авёс урадзі́ўся der Háfer steht gut;

2. (пра чалавека):

урадзі́цца ў каго-н. nach j-m geráten*, j-m ähneln

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

але́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею. Алейная пляма. Алейная скалка ў супе.

2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі, звязаны з ужываннем такіх фарбаў. Алейны жывапіс. Алейны партрэт. Алейная фарба.

3. З якіх вырабляецца алей (пра расліны). Алейныя культуры.

4. Які адносіцца да вытворчасці алею. Алейны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кано́плі, канапель; адз. няма.

1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.

2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею. Чорны.

•••

Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́йна, прысл.

1. Прысл. да буйны́ (у 2, 6 і 9 знач).

2. Многа, шмат, багата. І здаецца, гэтая буйна ўсыпаная светлымі зорамі дарога кіравалася, плыла на край свету і недзе ў канцы яе стаяла Валя. Адамчык.

3. Урадліва, пышна (пра расліны). Усё буйна красавала, — і на палях, і на лугах, і ў лясах. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісцяў і сцябла якой атрымліваюць тытунь. — Палікарпаўна! — звярнуўся .. [Захар Іванавіч] да звеннявой па махорцы ў брыгадзе Варывончыка, ужо даволі пажылой жанчыны. Кулакоўскі.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла гэтай расліны. Мікалай дастаў з кішэні пачак махоркі і пачаў круціць папяросу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)