хо́лдынг

(англ. holding, ад hold = затрымліваць)

кампанія, якая сама не мае вытворчых прадпрыемстваў, а валодае акцыямі іншых кампаній.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

крышталі́т

(ад крышталь + -літ)

цвёрдае цела, монакрышталь няправільнай формы, які не мае характэрнай крышталічнай агранкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

іерархі́чны

(гр. hierarchikos)

які мае адносіны да іерархіі, згодны з іерархіяй (напр. і-ая лесвіца).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магі́чны

(гр. magikos)

1) які мае адносіны да магіі;

2) незвычайны па сіле ўздзеяння, цудадзейны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мінера́льны

(с.-лац. mineralis)

які мае адносіны да мінералаў або ўключае ў свой склад мінералы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атані́чны​1

(ад а- + танічны)

1) муз. бязгучны;

2) лінгв. які не мае ўласнага акцэнту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бензо́йны

(ад бензой)

які мае адносіны да бензою (напр. б-ая кіслата, б-ая смала).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бісексуа́льны

(ад бі- + сексуальны)

1) двухполы;

2) які мае палавую цягу да прадстаўнікоў абодвух полаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гнатасо́ма

(ад гр. gnathos = сківіца + сома)

пярэдні ўчастак цела ў кляшчоў, які мае складаную будову.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анемі́чны

(ад анемія)

1) які мае дачыненне да анеміі; малакроўны;

2) перан. вялы, кволы; бяздзейны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)