заваёўнік, ‑а, м.

Той, хто заваёўвае што‑н. Людзі, што апынуліся ў няволі, кожную хвіліну калаціліся, — заваёўнік, які страціў усялякае сумленне, рабіў з чалавекам усё, што ён хацеў, ні за што, ні перад кім не адказваючы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наспі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Спісаць з напісанага кім‑н. у значнай колькасці. Наспісваць куплетаў са спеўніка.

2. Выбракаваць пры інвентарызацыі ў значнай колькасці.

3. Адлічыць, звольніць многіх (з асабовага складу, уліку чаго‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нудзе́ць, ‑дзе́ю, ‑дзе́еш, ‑дзе́е; незак., па кім-чым і без дап.

Нудзіцца. Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. Чорны. [Ліба:] — Вам тут не нудна, Рыгор? — Некалі нудзець... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паназіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., за кім-чым і без дап.

Пазіраць некаторы час. Паназіраць за хворай. □ Данік і Анатоль, косячы траву, павінны паназіраць за вартай, разведаць подступы. Шамякін. Павел пастаяў, паназіраў — усё ішло сваім парадкам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагавары́ць spréchen* vi; réden vi (з кім-н. mit D, пра каго-н., што-н. von D, über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разлу́ка ж. разм. Trénnung f -, Schéidung f -;

жыць у разлу́цы з кім-н. von j-m getrénnt lében vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жана́ты

1. прым. verhéiratet (з кім-н., mit D);

2. у знач. наз. м. Verhéiratete (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дрожа́ть несов., в разн. знач. дрыжа́ць; трэ́сціся; калаці́цца;

дрожа́ть всем те́лом дрыжа́ць (трэ́сціся, калаці́цца) усі́м це́лам;

дрожа́ть пе́ред ке́м-нибудь дрыжа́ць (калаці́цца) пе́рад кім-не́будзь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́местить сов.

1. (отомстить, отплатить) адпо́мсціць, адплаці́ць;

2. (удовлетворить своё чувство злобы, досады и т. п.) спагна́ць;

вы́местить зло́бу (на ком) спагна́ць злосць (на кім).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)