1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, лампады, у якую наліваецца масла, тлушч і пад. Замест электрычнасць Сіта, іхняя [Івана і Аляксея] перакладчыца, прынесла медную свяцільню.Б. Стральцоў.// Высокая падстаўка для асвятляльных прылад, свечак. — Толькі ў мяне Машэка жыве, — заўважыў Купала, — у звычайнай бярлозе ў лясным гушчары, а ў вас там — цэлы падземны палац, з дыванамі ды свяцільнямі.Рамановіч./упаэт.ужыв.Не, сэрца не каменьчык, Абросшы мохам, цвіллю, Яно — нібы агеньчык, Яно — мая свяцільня.Матэвушаў.
2. Вялікая асвятляльная прылада, а таксама арматура да яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́длівыіспага́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Уважлівы да людзей, чулы, сардэчны. [Ярына:] — Балазе, хоць людзі ў нас спагадлівыя, хату, бачыш, памаглі паставіць, сені перасыпалі і так не забываюцца заглянуць да мяне.Бажко.Мележ імкнуўся паказаць Тураўца як чалавека чулага і спагадлівага да людзей.Дзюбайла.// Які выяўляе спачуванне, спагаду. Ідзе Ядзя на заданне, а свае людзі праводзяць яе спагадлівымі позіркамі.Новікаў.Ніна ўбачыла над сабою незнаёмы, спагадлівы твар жанчыны і ціха, прыглушана застагнала.Мележ.
2. Які выяўляе падтрымку, добразычлівасць, літасцівасць. У спакойнай паўдрымоце .. [Мікалай Аляксеевіч] слухаў спагадныя размовы бабулек.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак. і (рэдка)зак.
1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой‑н. сілы і вяртацца (вярнуцца) у ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску. Падводная гаць з жэрдак спружыніць пад нагамі.В. Вольскі.— Эх! — уздыхнуў я і зараз жа вылаяўся, бо галінка, якую адпусціў [той, хто ішоў] наперадзе, спружыніла і балюча сцебанула мяне па твары.Карпюк.
2.Разм. Напружваючы, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім. Спружыніць мускулы.// Напружыўшыся, адштурхоўвацца (адштурхнуцца). Сашка спружыніў абедзвюма нагамі аб дно і крута пайшоў уверх.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укра́са, ‑ы, ж.
1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго‑, чаго‑н. Кожны раз хата-пяцісценка .. сустракае мяне абновамі і ўкрасамі.Б. Стральцоў.На ўзвышку .. стаяў мураваны белы палац, высока ўзняўшы пад садам сваю чатырохкантовую вежу, аздобленую рознымі скульптурнымі ўкрасамі.Колас.
2.перан.; чаго. Той, хто (або тое, што) з’яўляецца гордасцю чаго‑н., упрыгожвае што‑н. А дуб — лясоў украса, На ім калышуцца вякі.Бажко.Не мог фельчар мірыцца з тым, што такая ўкраса Зырачан ужо болей не вернецца. Ён быў упэўнены, што пані вернецца назад.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання. Буракі добра ўпарыліся. □ Выме [баба] чыгунок цёплай вады з печы, укіне пучок травы, пакрые чыгунок зверху скавародкай, каб лепш упарылася тое зелле.Паўлаў.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы; вельмі стаміцца. Пакуль выкінулі гной з кароўніка ды пакідалі вазы, — упарыліся.Ермаловіч.— А няхай ты скісні! Замарыў мяне, аж лабаціна ўпарылася, — гаворыць Янка і выцірае хустачкаю лоб.Колас.[Ігнат Пятровіч:] — Не крой душы, Вася.. Дапамажы перанесці ў машыну рэчы. Упарыўся адзін...Шашкоў.// Узмыліцца. Упарыліся коні ад шпаркага бегу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уско́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не выказваецца, не выяўляецца непасрэдна; пабочны. Ёсць у мяне пад рукамі толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах.Мехаў.Цяпер я добра ведала, што не толькі не маю права нешта сказаць Віктару.., бо сказаць, гэта значыць зрабіць ускосны папрок яму.Савіцкі.Важным сродкам выяўлення ўнутранага свету чалавека з’яўляецца ў К. Чорнага ўскосная партрэтная характарыстыка.«Полымя».[Чаур]: — Твае любімыя дэтэктывы сцвярджалі: калі няма прамых доказаў, шукай ускосныя.Шыцік.
•••
Ускосная мовагл. мова.
Ускосныя падаткігл. падатак.
Ускосныя склоныгл. склон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ры, ‑аў; адз.няма.
1. Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду; чараўніцтва, вядзьмарства. [Юстап:] Гіну я праз людскія чары. Згубіў мяне благі чалавек — паслаў чорта на невінаватую душу.Калюга.Праходзіць не так многа часу, і ягады ўжо пачынаюць выглядваць з рыльца [гарлачыка]. Вось што значыць чары!Даніленка.
2. Чароўная сіла, прывабнасць, якая захапляе. І ўсё тут поўна мяккіх чараў: І роўнядзь ціхая палёў, І постаць стромкіх тапалёў.Колас.Косця ўжо нічога больш не бачыў, быў цалкам пад уладай чараў дзяўчыны.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́бенік, ‑а, м.
1. Пакараны смерцю праз павешанне; павешаны на шыбеніцы. Як той і шыбенік, на сценцы Вісіць скрыпка на цвіку.Бядуля.
2.Разм. Свавольнік, балаўнік, гарэза. [Сын] у мяне такі ўжо шыбенік, забаўку знайшоў — у дзверы стукаць, — апраўдвалася маці.Сачанка.// Бандыт, якога чакае шыбеніца; галаварэз. — Што ты робіш, шыбенік! — нема загаласіў стары.Корбан.— Трэба было затрымаць тут гэтага шыбеніка і — аман.Бажко.Самога Яўхіма Халусту не спыніў бы Лявон, і бо баяўся былога панскага аканома. Не спыніў бы і яго малодшага сына Мікалая — шыбеніка і злодзея.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лецець
1. (her)áusfliegen*vi (s); áuffliegen*vi (s) (пра птушку); ábfliegen*vi (s) (пра самалёт); heráusstürzen vi (s), hináusstürzen vi (s) (выскачыць);
матацы́кл вы́лецеў на даро́гу das Mótorrad kam auf den Weg gerást;
2.разм. (быць выгнаным) hináusgeworfen wérden;
◊
гэ́та вы́лецела ў мяне́ з галавы́ das ist mir (gänzlich) entfállen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
цічасц.
1. (афармляе агульныяпыт.сказы,неперакладаецца) ці быў ты ўчо́ра до́ма? warst du géstern zu Háuse?;
2. (ускос-на-пытальнаячасціца) ob;
не ве́даю, ці разуме́еш ты мяне́ ich weiß nicht, ob du mich verstéhst;
3.злучнік:
ці (то) зімо́ю, ці (то) ўле́тку im Wínter oder im Sómmer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)