sheer

I [ʃɪr]

1.

adj.

1) лёгкі, ама́ль празры́сты

a sheer white dress — лёгкая бе́лая суке́нка

2) по́ўны, абсалю́тны

sheer exhaustion — по́ўнае зьнясі́леньне

sheer waste of time — адна́ тра́та ча́су

3) стро́мкі, стро́мы (спад, скала́), вэртыка́льны

2.

adv.

1) ца́лкам, зусі́м

2) ве́льмі стро́мка

II [ʃɪr]

1.

v.i.

адхіля́цца ад ку́рсу; зваро́чваць у бок

2.

n.

адхіле́ньне ад ку́рсу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хаце́цца безас. mögen* vt; Lust háben;

мне хо́чацца пагавары́ць з Ва́мі ich möchte mit Íhnen spréchen*, ich möchte Sie spréchen*;

мне хаце́лася б ich hätte gern, ich hätte den Wunsch;

мне хо́чацца піць ich habe Durst, ich bin dúrstig;

мне хо́чацца е́сці ich habe Húnger, ich bin húngrig;

мне зусі́м не хо́чацца з ім размаўля́ць ich habe gar kéine Lust mit ihm zu spréchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гісто́рыя ж.

1. Geschíchte f -;

усеагу́льная гісто́рыя állgemeine Geschíchte, Wéltgeschichte f;

гісто́рыя но́вага ча́су Geschíchte der Néuzeit;

наве́йшая [найно́ўшая] гісто́рыя jüngste Geschíchte;

старажы́тная гісто́рыя Geschíchte des Áltertums;

гісто́рыя сярэ́дніх вяко́ў Geschíchte des Míttelalters;

2. (здарэнне) Geschíchte f -, -n;

◊

вось дык гісто́рыя! éine schöne Geschíchte!;

пра гэ́та гісто́рыя маўчы́ць жарт. darüber schweigt die Geschíchte;

ве́чная [звыча́йная] гісто́рыя! ímmer die álte Léier [Geschíchte]!;

зусі́м і́ншая гісто́рыя etwas ganz Ánderes

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

апа́сці сов.

1. (осыпаться) опа́сть, облете́ть; упа́сть;

з дрэў ужо́ апа́лі лісты́ — с дере́вьев уже́ опа́ли (облете́ли) ли́стья;

2. (уменьшиться в объёме) опа́сть;

яго́ шчо́кі зусі́м апа́лі — его́ щёки совсе́м опа́ли;

пухлі́на апа́ла — о́пухоль опа́ла;

3. (опуститься) осе́сть; пасть;

пыл паво́лі апа́ў — пыль ме́дленно осе́ла;

4. перен. (о ночи, тьме и т.п.) спусти́ться, пасть;

на ні́вы апа́ла ноч — на ни́вы спусти́лась (па́ла) ночь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гром, ‑у, м.

1. Грукат і трэск, якія суправаджаюць маланку ў час навальніцы. Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары. Колас. Гром грыміць і грыміць... Б’е пярун агнявы. Чарот. З вялікага грому дажджу не бывае. Прыказка.

2. чаго або які. Моцны гул, грукат. Гром кананады. Гарматы гром. □ Узнялася магутная людская хваля, ударыла громам воплескаў. Шамякін.

•••

Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана (здарылася што‑н., з’явіўся хто‑н. і пад.). Як гром з яснага неба было для Малышава з’яўленне упаўнаважаных ад сельскага савета. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагары́, прысл.

На спіне, на спіну. Легчы дагары. □ [Міша] ляжаў дагары і моўчкі назіраў, як у блакітнай вышыні плыла маленькая хмарка. Пальчэўскі. // Угору, уверх. Паставіць кубак дагары дном. □ Як ні ары, абы чорным дагары. З нар.

•••

Дагары нагамі — а) на спіну, уверх нагамі (паваліцца, паляцець і пад.); б) у перавернутым, перакручаным становішчы, нізам уверх. У вадзе адлюстроўваліся ліпы, дамы, рыштаванні. Але дагары нагамі. Грамовіч; в) зусім процілегла таму, як павінна было б быць (пра ход якіх‑н. спраў, парушэнне звычайнага парадку). Адбылася другая рэвалюцыя, і прадпрыемства пайшло дагары нагамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.

1. Махнуўшы чым‑н., адагнаць ад сябе, не дапусціць да сябе каго‑н. Адмахнуцца ад камара. // Махнуць рукой (рукамі) у знак пратэсту, нязгоды, незадаволенасці чым‑н. — Калі варта, дык і палаяць не пашкодзіць, — нецярпліва адмахнулася ад мужа рукою Вера Васільеўна. Паслядовіч.

2. перан. Разм. Адмовіцца рабіць што‑н., не паспрабаваўшы разабрацца, не ўдзяліць увагі чаму‑н.; несур’ёзна аднесціся да якой‑н. справы. Васіль адмахнуўся ад пустых размоў. Шамякін. А швагер мой — нібы зусім цвярозы, нібы назаўсёды хочучы адмахнуцца ад таго, што было — апусціў вочы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачы́сціцца, ачышчуся, ачысцішся, ачысціцца; зак.

1. Стаць чыстым па саставу, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду. // Стаць свежым, свяжэйшым (пра паветра). // перан. Стаць чыстым у маральных адносінах; пазбавіцца чаго‑н. заганнага. Калі ж чалавек не мог канчаткова ачысціцца ад усяго заганнага, жыццё цяжка помсціла за гэта, скіроўвала на непажаданую дарогу. Хромчанка.

2. Стаць вольным ад наяўнасці каго‑, чаго‑н.; пазбавіцца чаго‑н. Уначы прыціснуў мароз, неба ачысцілася ад хмар і было глыбокае, яснае, як быццам старанна вымытае. Шамякін. Раніцай падзьмуў вецер, разагнаў туман, і ля Карскіх Варот мора амаль зусім ачысцілася ад ільдоў. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бухнуць ​1, ‑не; зак.

1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. Васілёнак.

2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго. Чорны.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Колас. Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут. Грачанікаў.

вы́бухнуць ​2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбухаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вудзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Злавіць на вуду, спінінг. За гадзіны дзве я ўсё ж вывудзіў з пяток акуньчыкаў. Якімовіч.

2. перан. Разм. Выведаць, здабыць што‑н. хітрыкамі, падманам. І бачачы, што ад старога больш нічога карыснага не вывуджу, я развітаўся і пайшоў дахаты. Карпюк.

3. Раздабыць, знайсці сярод многіх, многага. А справа тут стаіць зусім проста, і ў гэтым сэнсе ёсць толькі адна мерка, якая падыдзе да кожнага: жыве чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)